Пётр Арсеола
Пётр Арсеола | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Orseolo Péter | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іштван I Святы | ||||||
Пераемнік | Самуіл Аба | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Самуіл Аба | ||||||
Пераемнік | Андраш I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1011 |
||||||
Смерць |
1046[1] ці 1059 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Orseolo[d] | ||||||
Бацька | Атон Арсеола | ||||||
Маці | Грымельда Венгерская[d][2] | ||||||
Жонка | Tuta von Formbach[d] і Юдыт фон Швейнфурт[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Партыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Арсеола (правільней Петэр Арсеола, венг.: Orseolo Péter, каля 1011, Венецыя — 1046 ці 1059, Секешфехервар) — другі кароль Венгрыі, сын малодшай сястры Іштвана Святога і венецыянскага дожа Атона Арсеола (сына дожа П’етра II).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхоўваўся пры венгерскім двары. Пасля гібелі на паляванні прынца Імрэ (сына Іштвана Святога) 2 верасня 1031 года стаў прэтэндэнтам на венгерскі прастол.
Заняў трон у канцы лета 1038 года пасля смерці караля Іштвана. Каранаваўся ў Секешфехервары. Паслядоўна працягваў палітыку свайго папярэдніка, накіраваную на ўмацаванне дзяржавы і ўзмацненне хрысціянскай рэлігіі. Заснаваў шэраг манастыроў, з яго імем звязана заснаванне Будайскай парафіі, біскупства ў Вацы і будаўніцтва базілікі ў горадзе Печ.
У сваё першае кіраванне Пётр Арсеола вёў актыўную знешнюю палітыку, што праявілася ў сумеснай з чэшскім князем барацьбе супраць імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха III.
У 1041 годзе Пётр Арсеола быў зрынуты ў выніку змовы, і новым каралём стаў Самуіл Аба, муж яго цёткі па маці. Зрынуты Пётр Арсеола бег і быў вымушаны прасіць прыстанку ў нядаўняга праціўніка — германскага кіраўніка Генрыха III, — з дапамогай якога праз тры гады вярнуў венгерскі трон. У барацьбе за ўладу абапіраўся на фаварытаў Генрыха III, братоў Гуда і Келеда, якія карысталіся яго поўным заступніцтвам.
Вярнуўшы ўладу, Пётр увёў у краіне германскае права і тым самым адышоў ад палітыкі Іштвана. У 1045 годзе Пётр перадаў пазалочаную дзіду, якая сімвалізавала Венгрыю, Генрыху, ператварыўшы краіну ў васала германскай імперыі.
З-за прагерманскай палітыкі Пятра Арсеола супраць яго было арганізавана некалькі змоў, аднак ніводная з іх не атрымалася. У 1046 годзе ў краіне ўспыхнула язычніцкае паўстанне Ваты. Пётр Арсеола быў схоплены на заходняй мяжы Венгрыі і аслеплены. Звесткі пра далейшы лёс Пятра Арсеола супярэчлівыя: паводле адных, Пётр пасля асляплення быў забіты, паводле іншых (менш распаўсюджаных) — застаўся жывы, бег у Чэхію і там у 1055 годзе ажаніўся з удавой чэшскага князя Юдыце са Швейнфурта[3], і памёр толькі праз чатыры гады. Яго прах пахаваны ў Печскай базіліцы, якую ён заснаваў у 1040 годзе.
Зноскі
- ↑ Pere I d’Hongria // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Козьма Пражский. Книга 2(руск.) = Chronica Boëmorum // Чешская хроника. — М: 1962.