П’ер Рышар
П’ер Рышар | |
---|---|
фр.: Pierre Richard | |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1934[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, комік, кінарэжысёр, сцэнарыст, мемуарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0007069 |
pierre-richard.fr (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’ер Рышар Морыс Шарль Леапольд Дэфе (фр.: Pierre Richard Maurice Charles Léopold Defays; 16 жніўня 1934, Валансьен, дэпартамент Нор) — французскі кінаакцёр-комік і рэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 жніўня 1934 года ў сям'і тэкстыльнага прамыслоўца. Выхоўваўся ў сям'і свайго дзеда, нашчадка старадаўняга арыстакратычнага роду, які жыў на поўначы Францыі. Па дасягненні паўналецця П'ер Рышар з'ехаў у Парыж паступаць на драматычныя курсы, супраць чаго выступаў яго дзед. Гэта паслужыла падставай для разрыву будучага акцёра з сям'ёй.
У 2001 годзе гастраліраваў на Беларусі.
Акцёр
[правіць | правіць зыходнік]Паступіў на знакамітыя драматычныя курсы Шарля Дзюлена, а затым праходзіў стажыроўку ў Жана Вілара. Аднак у тэатры яму не шанцавала; яму заўсёды давалі ролі другога плану.
Яму даводзілася падзарабляць выступамі на падмостках кафэ-тэатраў, радавых кабарэ і прэстыжных мюзiк-холаў. Рышар добра танцаваў.
У 1967 годзе яго запрасіў рэжысёр Іў Рабер для здымак у фільме «Блажэнны Аляксандр». Пазней Рышар зняўся ў яго ў вядомых фільмах пра прыгоды высокага бландына.
У 1976 годзе П’ер Рышар зняўся ў фільме «Забаўка» рэжысёра Франсіса Вебера.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Манпарнас, 19 | Montparnasse 19 | студэнт мастацкай школы (не згаданы ў тытрах) | |
ф | Высокі бландзін у чорным чаравіку | Le Grand Blond avec une chaussure noire | Франсуа Перэн | |
ф | Вяртанне высокага бландзіна | Le Retour du grand blond | Франсуа Перэн | |
ф | Забаўка | Le Jouet | Франсуа Перэн | |
ф | Уцёкі | La Carapate | Жан-Філіп Дзюрок | |
ф | Я сарамлівы, але я лячуся | Je Suis Timide Mais Je Me Soigne | П’ер Рэно | |
ф | Удар парасона | Le Coup Du Parapluie | Грэгуар Леконт | |
ф | Уцекачы | Les Fugitifs | Франсуа Піньён | |
ф | Налева ад ліфта | À gauche en sortant de l'ascenseur | Ян Дзюкудро, мастак | |
ф | Жанна Дзюбары | Jeanne du Barry | герцаг Рышэльё |
Зноскі
- ↑ Pierre Richard // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pierre Richard // GeneaStar
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118990551 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.