Распаўсюджванне COVID-19 у Турцыі
Да 2024 года ў Турцыі зафіксавана 17 млн выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. 101 тыс. чалавек памерлі[1].
Мерапрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]24 студзеня 2020 года міністэрства аховы здароўя Турцыі ўсталявала цеплавыя камеры ў аэрапортах.
31 студзеня ўрад адправіў самалёт, каб вярнуць 34 грамадзян Турцыі і некалькіх іншых з горада Ухань, дзе пачалася пандэмія. Іншыя грамадзяне: сем грамадзян Азербайджана, сем грамадзян Грузіі і адзін Албаніі. Кітай заказаў у Турцыі 200 мільёнаў масак[2].
1 лютага Турцыя абвясціла аб прыпыненні ўсіх рэйсаў з Кітая. Мяжа з Іранам была закрыта пасля таго, як улады суседняй краіны адмовіліся ад патрабаванняў Анкары па каранціну іранскага горада Кум. У гэты ж дзень Турцыя абвясціла аб рашэнні прыпыніць ўсе рэйсы з Ірана і з Турцыі ў Іран.
29 лютага Турцыя абвясціла аб прыпыненні ўсіх рэйсаў у Італію, Паўднёвую Карэю і Ірак, а таксама з іх у Турцыю. Неўзабаве мяжа з Іракам таксама была закрытая. Міністэрства таксама стварыла палявыя лячэбніцы блізу межаў Ірака і Ірана[3].
У турэцкіх гарадах праводзіліся маштабныя работы па дэзінфекцыі ў грамадскіх месцах і адзінках масавага транспарту. У Стамбуле ўстаноўлены дэзінфікуючыя прылады на станцыях метрапалітэна.
20 сакавіка прэзідэнт Р. Эрдаган загадаў эвакуіраваць турэцкіх студэнтаў з 8 дзяржаў, змясціўшы іх пасля гэтага на двухтыднёвы каранцін[4].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ourworldindata.org/coronavirus
- ↑ Coronavirus spreads to more countries: All the latest updates . www.aljazeera.com. Праверана 20 сакавіка 2020.
- ↑ Agencies, Daily Sabah with. Turkey leading example in fight against coronavirus (англ.). Daily Sabah (8 сакавіка 2020). Праверана 20 сакавіка 2020.
- ↑ Ердоган наказав евакуювати турецьких студентів із 8 країн (руск.). РБК-Украина. Праверана 20 сакавіка 2020.