Рафал Ляшчынскі (1579—1636)
Рафал Ляшчынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Rafał Leszczyński | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адам Прусіноўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Вішнявецкі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Самуіл Лянцкаронскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
кастрычнік 1579 |
||||||
Смерць |
29 сакавіка 1636[1] (56 гадоў) |
||||||
Род | Ляшчынскія | ||||||
Бацька | Анджэй Ляшчынскі | ||||||
Маці | Ганна з Фірлеяў[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Радзімінскіх[d] | ||||||
Дзеці | Анджэй Ляшчынскі[d], Багуслаў Ляшчынскі, Рафал Ляшчынскі і Уладзіслаў Ляшчынскі | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Адукацыя |
Рафал Ляшчынскі (польск.: Rafał Leszczyński; кастрычнік 1579, Вялікае Княства Літоўскае — 29 сакавіка 1636) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя[2] і Ганны з Фірлеяў.
Кашталян вісліцкі з 1612 года, калішскі з 1618 года, ваявода белзскі з 1620 года. Удзельнічаў у Хацімскай бітве 1621 года. Садзейнічаў легалізацыі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай на сойме 1632 года. Валодаў Далобрамі ў Берасцейскім ваяводствам, вуліцай у Берасці, маёнткамі на Валыні і інш. (усяго 17 гарадамі і 116 вёскамі)[2].
Быў мецэнатам, адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Належаў да кальвіністаў. Галоўную рэзідэнцыю меў ва Уладаве Берасцейскага ваяводства, дзе заснаваў кальвінскі збор са школай[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў двойчы жанаты. Каля 1604 год жаніўся першы раз з Ганнай з Радзімінскіх (1586—1635), ад шлюбу з якой меў дачку і чатырох сыноў:
- Тэадора Ляшчынская, жонка графа Станіслава Губіцкага (1596—1655). У шлюбе нарадзіліся: Ганна, Ян Караль, Людовік.
- Андрэй Ляшчынскі (1606—1651), ваявода дорпацкі
- Рафал Ляшчынскі (1607—1644)
- Багуслаў Ляшчынскі (1614—1659), генеральны староста велікапольскі, падскарбі вялікі каронны і падканцлер вялікі каронны
- Уладзіслаў Ляшчынскі (пам. пасля 1661), падкаморы берасцейскі і староста дубенскі
У 1635 годзе другі раз ажаніўся з Катарынай з Пацеяў (пам. пасля 1645), у шлюбе з якой дзяцей не меў.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Rafal Leszczynski // Genealogics — 2003.
- ↑ а б в Ляшчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ляшчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Ваяводы белзскія
- Кашталяны вісліцкія
- Старосты грубяшоўскія
- Нарадзіліся ў 1579 годзе
- Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
- Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
- Памерлі 29 сакавіка
- Памерлі ў 1636 годзе
- Памерлі ў Люблінскім ваяводстве
- Ляшчынскія
- Выпускнікі Жэнеўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Базельскага ўніверсітэта
- Асобы
- Постаці кальвінізму
- Старосты дубенскія
- Старосты ўсхоўскія
- Старосты гарадзельскія