Робін Уільямс
Робін Уільямс | |
---|---|
Robin Williams | |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1951[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 2014[4][2][…] (63 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Robert Williams[d] |
Маці | Laura McLaurin[d] |
Жонка | Valerie Velardi[d], Marsha Garces[d][8] і Susan Schneider[d][9] |
Дзеці | Zachary Williams[d], Zelda Williams[d] і Cody Williams[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | стэндап-комік, тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, комік, кінапрадзюсар, сцэнарыст, чытальнік аўдыёкніг, тэатральны акцёр, акцёр агучвання, мім |
Кар’ера | 1977—2014 |
Узнагароды | «Оскар» (1997) |
IMDb | 0000245 |
robinwilliams.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Робін Уільямс (англ.: Robin Williams; 21 ліпеня 1951 — 11 жніўня 2014) — амерыканскі акцёр і кінапрадзюсар, лаўрэат прэміі «Залаты глобус» і «Оскар» у 1998 годзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З сярэдзіны 1970-х гадоў пачаў здымацца ў камедыйных тэлесерыялах. У кіно з’явіўся ў 1977 годзе. Пасля некалькіх эпізадычных роляў Уільямс зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Папай» (1980) Роберта Олтмена. Гэты і некалькі наступных фільмаў былі няўдалымі. У 1987 годзе Уільямс сыграў ролю ды-джэя ў карціне Бары Левінсана «Добрай раніцы, В’етнам», дзякуючы якой атрымаў вядомасць і намінацыю на «Оскар».
У 1991 годзе Уільямс агучваў джына ў дыснэеўскім мультфільме «Аладзін». Многія свае ролі Уільямс сыграў у камедыях. Дзве намінацыі на «Оскар» яму прынеслі роля настаўніка ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і роля вар’ята у «Кароль-рыбак» (1991).
У 1997 годзе ён стаў уладальнікам «Оскара» як лепшы акцёр другога плану за ролю псіхолага ў фільме «Разумніца Уіл Хантынг». У 1999 годзе Уільямс зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Двухсотгадовы чалавек», пастаўленым паводле твора Айзека Азімава. У ім ён сыграў робата, які марыў стаць чалавекам.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Папай | Popeye | марак Папай | |
ф | Свет паводле Гарпа | The World According to Garp | Т. С. Гарп | |
ф | Масква на Гудзоне | Moscow on the Hudson | Іваноў | |
ф | Клуб Рай | Club Paradise | Джэк Манікер | |
ф | Лепшыя часы | The Best of Times | Джэк Дандзі | |
ф | Добрай раніцы, В’етнам | Good Morning, Vietnam | Эдрыян Кранаўэр | |
ф | Таварыства мёртвых паэтаў | Dead Poets Society | Джон Кіцінг | |
ф | Дзевяць месяцаў | Nine Months | доктар Касевіч |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Robin Williams obituary — The Guardian, 2014.
- ↑ а б Robin Williams // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Carroll R. Robin Williams found dead in California home — The Guardian, 2014.
- ↑ http://www.bbc.com/news/world-us-canada-28749702
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 4 лютага 2017.
- ↑ http://sanfrancisco.cbslocal.com/2014/08/11/robin-williams-found-dead-in-tiburon-home-of-apparent-suicide/ Праверана 4 лютага 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ http://www.sfgate.com/entertainment/garchik/article/Robin-Williams-wife-files-for-divorce-after-3774403.php
- ↑ Ravitz J. Robin Williams Weds Susan Schneider in Napa Valley // Us Weekly — NYC: Jann Wenner, AMI, 2011. — ISSN 1529-7497 Праверана 22 мая 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Робін Уільямс у Вікіцытатніку | |
Робін Уільямс на Вікісховішчы |
- Робін Уільямс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Чыкага
- Памерлі 11 жніўня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў акрузе Марын
- Пахаваныя ў Каліфорніі
- Выпускнікі Джульярдскай школы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры ЗША
- Кінапрадзюсары паводле алфавіта
- Кінапрадзюсары ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
- Акцёры тэлебачання ЗША
- Акцёры агучвання ЗША
- Стэндап-комікі ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША