Перайсці да зместу

Рудзенск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі пасёлак
Рудзенск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
176 м[1]
Насельніцтва
  • 2 604 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222850
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244857905
Рудзенск на карце Беларусі ±
Рудзенск (Беларусь)
Рудзенск
Рудзенск (Мінская вобласць)
Рудзенск

Ру́дзенск[3] (трансліт.: Rudziensk, руск.: Руденск) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Месціцца за 22 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 41 км ад Мінска, чыгуначная станцыя Рудзенск на лініі Мінск — Гомель. Праходзіць аўтамабільная дарога Р69 Смалявічы — Шацк.

У аснове назвы слова «руда»[4][5]. Тапонімы і гідронімы з назвай Руда і вытворнымі (Рудаўка, Рудзенка, Рудзея, Рудзец, Рудзішкі і да т. п.) шырока распаўсюджаны на Беларусі.

Ранняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII стагоддзя былі двор Рудзенск і аднайменная вёска (цяпер вёска Рудзенск 2) у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Двор, альбо фальварак Рудзенск месціўся ў паўднёва-заходняй частцы цяперашняга Рудзенска, цяпер тэрыторыю займае школа-інтэрнат. Двор належаў да маёнтка Варонічы[6], уласнасць Янішэўскіх[7].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі фальварак належаў Шышкам, у каталіцкай парафіі Блонь. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Каля 1877 года фальварак быў куплены ўраднікам Губіным[8]. Сустракаецца назва фальварка Рудзенец (ці Рудзянец, руск.: Руденец)[9]. У 1889 годзе тытулярны саветнік Іван Фёдаравіч Губін, праваслаўны, валодаў фальваркам і меў 544 дзесяціны землі[9]. Як згадваў краязнавец Аляксандр Ельскі, Губін аднавіў занядбаную невялікую сядзібу, а таксама заклаў фруктовы сад, паспрыяў адкрыццю паштовага аддзялення пры чыгуначнай станцыі. Фальварак меў добры даход за кошт арэнды і права прапінацыі (вырабу і продажу алкаголю)[9].

У 1873 годзе была адкрыта чыгуначная станцыя на Лібава-Роменскай чыгунцы, вакол якой у далейшым вырастае пасёлак. Паводле перапісу 1897 года на чыгуначнай станцыі быў буфет, таксама было аднайменнае ўрочышча каля станцыі, дзе былі лаўка і піцейны дом. У пачатку XX стагоддзя з чыгуначнай станцыі штогод адпраўлялася каля 1 млн. пудоў грузаў, пераважна дровы, піламатэрыялы, будаўнічы лес.

У Першую сусветную вайну прыфрантавая тэрыторыя, адбылося хваляванне салдат Заходняга фронту, у першай палове жніўня 1915 года адбыўся яўрэйскі пагром, учыненымі навабранцамі расійскага войска, да якіх далучыліся чыгуначныя служачыя. У лістападзе 1917 года тэрыторыя была пад кантролем бальшавікоў.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 1918 года працавала школа, якая за савецкім часам мела статус школы 1-й ступені, у 1922 годзе займалася каля 30 вучняў. 12 лютага 1935 годзе быў утвораны Рудзенскі раён з цэнтрам у Рудзенску. 6 ліпеня 1935 года раён перайменаваны ў Смілавіцкі, 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву.

У пачатку 1930-х гадоў былі паравы і вадзяны млын, кузня. 27 верасня 1938 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Рудзенску прысвоены статус гарадскога пасёлка.

У Другую сусветную вайну з 30 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У канцы жніўня нямецкай адміністрацыяй арганізавана яўрэйскае гета, месцілася на Дукорскай вуліцы[10]. У лістападзе[10] 1941 года было забіта каля 300 (370[11]) яўрэяў з гета, яны былі расстраляныя на захад ад чыгункі. У Рудзенскім раёне дзейнічала савецкае падполле і партызанская брыгада «Беларусь».

20 студзеня 1960 года Рудзенскі раён быў скасаваны, Рудзенск увайшоў у склад Пухавіцкага раёна.

29 чэрвеня 2010 года Савет Міністраў прыняў пастанову № 976 «Аб дзяржаўнай праграме будаўніцтва буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінска ў гарадах-спадарожніках і вынасу (пераносу) са сталіцы ў населеныя пункты рэспублікі некаторых вытворчых аб’ектаў», паводле якой гарадскі пасёлак прэтэндэнт на статус горада-спадарожніка горада Мінска[12].

  • 1908 год[13]:
    • маёнтак — 1 двор, 3 жыхары
    • чыгуначная станцыя – 32 двары, 174 жыхары
  • 1917 год[14]:
    • маёнтак — 52 жыхары (30 беларусаў, 22 палякі)
    • чыгуначная станцыя — 59 жыхароў (44 беларусы, 15 яўрэяў)
    • пасёлак — 398 жыхароў (178 беларусаў, 19 палякаў, 201 яўрэй)
  • 1959 год — 5761 жыхар
  • 1995 год — 3,7 тыс. чал.[15]
  • 2000 год — 2,8 тыс. чал.
  • 2002 год — 3,0 тыс. чал.
  • 2006 год — 2,9 тыс. чал.
  • 2009 год — 2806 жыхароў
  • 2011 год — 2 748 чал.
  • 2016 год — 2 725 чал.[16]
  • 2017 год — 2 714 чал.[17]
  • 2019 год — 2723 жыхары[18]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
Дом быту ў Рудзенску.

У гарадскім пасёлку дзейнічае Рудзенская сярэдняя школа і дзіцячы сад[19], бібліятэка імя Міхася Чарота. Ёсць бальніца, аптэка.

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла

Дзейнічае касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, праваслаўная царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай, Царква Благадаць хрысціян веры евангельскай, царква евангельскіх хрысціян баптыстаў. Да 1920-х гадоў дзейнічала сінагога.

Ёсць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, дзейнічае ААТ «Рудзенск». Праз тэрыторыю гарадскога пасёлка праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель, месціцца станцыя Рудзенск.

У Рудзенску быў зарэгістраваны беларускі футбольны клуб «Рудзенск». У сезоне 2012 клуб меў істотныя фінансавыя праблемы, у выніку чаго вылецеў з Першай лігі і спыніў існаванне.

Неафіцыйны герб

Рудзенск не мае афіцыйнага герба, аднак часам выкарыстоўваецца герб з выявай балотнай руды[20].

Чыгуначная станцыя Рудзенск.
  • Чыгуначная станцыя і службовыя пабудовы (кан. XIX — пач. XX стст.)
  • Мемарыялы:
    • Брацкая магіла (1941—1944 гады)
    • Помнік расстраляным савецкім грамадзянам падчас Другой сусветнай вайны
    • Мемарыял на месцы расстрэлу яўрэяў у 1941 годзе
  • Памятныя дошкі:
    • На доме культуры ў гонар беларускага паэта Міхася Чарота
    • Валун у гонар заснавання горада
    • У гонар савецкіх партызан Рудзенскага раёна на чыгуначным вакзале
    • У гонар воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Ісакавіча Бярковіча[21]
    • У гонар Героя Савецкага Саюза Міхаіла Зялёнкіна на вуліцы Чкалава[22]
    • На Рудзенскай школе ў гонар Міхаіла Зялёнкіна
  • На Рудзенскай школе ў гонар беларускага паэта Генадзь Кляўко
    • Валун у гонар 110-годдзя з дня народзінаў навукоўца-лесавода Івана Юркевіча

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сядзіба (XIX ст.?). Цяпер тэрыторыю займае Рудзенская спецыяльная школа-інтэрнат
  • Сінагога. Месцілася на сучаснай вуліцы Розы Люксембург. З 1935 года ў будынку быў дом культуры[23]
  • Капліца на могілках (разбурана ў савецкі час)
  • Помнік Леніну (1947). Дэмантаваны. Скульптура захоўваецца на тэрыторыі гаспадарчага двара былога саўгаса «Рудзенскі» (цяпер — гаспадарка належыць «Мінскметрабуд»[24]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рудзе́нск
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 327
  5. Яшкін І. Я. 1971.
  6. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 302.
  7. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 6 снежня 2023.
  8. SgKP 1888, с. 950.
  9. а б в Памяць 2003, с. 82.
  10. а б Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 51.
  11. Вершицкая Т. Г., Еленская И. Э., Розенблат Е. С. Барановичи // Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — С. 876. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  12. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.06.2010 N 976 "О Государственной программе строительства крупных жилых районов для жителей г. Минска в городах-спутниках и выноса (переноса) из столицы в населенные пункты республики некоторых производственных объектов"
  13. Ярмоловичъ В. 1909, с. 173.
  14. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 124.
  15. Беларусь 1995.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 30 верасня 2024.
  19. Руденский детский сад Пуховичского района. sad-rudensk.pukhovichi-asveta.gov.by. Праверана 30 верасня 2024.
  20. Гербы | ПухавiцкiРаён.info(недаступная спасылка). web.archive.org (9 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2023. Праверана 30 верасня 2024.
  21. Память не имеет границ — Пухавiцкiя навiны. Пуховичские новости. Марьина Горка. Новости Марьиной Горки(недаступная спасылка). web.archive.org (9 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2023. Праверана 30 верасня 2024.
  22. В Руденске открыли мемориальную доску памяти Михаила Зеленкина — Пухавiцкiя навiны. Пуховичские новости. Марьина Горка. Новости Марьиной Горки(недаступная спасылка). web.archive.org (22 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2020. Праверана 30 верасня 2024.
  23. Работникам культуры посвящается... (руск.)(недаступная спасылка). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2019. Праверана 30 верасня 2024.
  24. Дым, М., Зеневіч, М. Рудзенск у мроях: Штрых-партрэт аднаго з гарадоў-спадарожнікаў Мінска / Мікалай Дым, Мікалай Зеневіч // Народная воля. — 2017. — № 17 (4166). — 28 лютага. — С. 3.