Ружанскі раён
Ружанскі раён | |
---|---|
Краіна | СССР |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Ружаны |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 25 снежня 1962 |
Вышыня над узроўнем мора |
164 м[1] |
Ружа́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ружаны.
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Бярэзніцкі, Варанілавіцкі, Дабраселецкі, Зеляневіцкі, Кавальскі, Калазубскі, Лыскаўскі, Магілявецкі, Малочкаўскі, Манцякоўскі, Поланскі, Славаціцкі, Шчытнаўскі. 8 студзеня 1954 года раён перададзены ў склад Гродзенскай вобласці, 19 чэрвеня 1954 года зноў у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярэзніцкі, Кавальскі, Малочкаўскі, Манцякоўскі, Поланскі і Шчытнаўскі сельсаветы, утвораны Кулянскі і Ружанскі сельсаветы, Зеляневіцкі сельсавет перайменаваны ў Зіновіцкі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, большая частка яго тэрыторыі перададзена ў Пружанскі раён, Дабраселецкі і Славаціцкі сельсаветы — у Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ружанскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 435. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Ружанскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 128. — ISBN 985-11-0214-8.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.