Перайсці да зместу

Румынскія ваеннапалонныя ў СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Румынскія ваеннапалонныя ў СССР — служачыя Узброеных сіл Румыніі, якія патрапілі ў палон Чырвонай Арміі падчас Другой сусветнай вайны. Разам з палоннымі з Вермахта і з вайскоўцамі дзяржаў-саюзніц гітлераўскай Германіі знаходзіліся ў лагерах ваеннапалонных у першае пасляваеннае дзясяцігоддзе, пасля чаго былі рэпатрыяваны ў Румынію.

Гісторыя пытання

[правіць | правіць зыходнік]

На першых этапах удзелу румынскай арміі ў баях у СССР не было шматлікіх выпадкаў паланення румынскіх салдат. Але ўжо пасля Сталінградскай бітвы шмат румынаў апынуліся ў палоне разам з нямецкай арміяй Паўлюса[1]. Пазней праблема здачы румынскіх салдат у палон стала масавай. Пасля таго як у 1944 г. Румынія капітулявала перад СССР, арышты румынскіх грамадзян і іх дэпартацыя ў Савецкі Саюз працягваліся. З некаторых добраахвотнікаў з ліку румынскіх палонных фарміраваліся вайсковыя часткі, якія ваявалі на баку СССР.

Вызваленне палонных пачалося ў 1946 г. і расцягнулася да 1956 г. Пасля вяртання ў Румынію некаторыя вайскоўцы атрымалі новыя турэмныя пакаранні ад новай камуністычнай улады за ўдзел у вайне супраць СССР.

Колькасць ваеннапалонных Германіі і яе саюзнікаў у СССР

[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 г[2]. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)

Нацыянальнасць Усяго ўлічана ваеннапалонных Вызвалена і рэпатрыявана Памерла ў палоне
немцы 2 171 312 2 031 743 297 250
аўстрыйцы 156 681 145 790 10 891
чэхі і славакі 69 977 65 954 4 023
французы 23 136 21 811 1325
югаславы 21 830 20 354 1476
палякі 60 277 57 149 3128
галандцы 4730 4530 200
бельгійцы 2014 1833 181
люксембуржцы 1653 1560 93
іспанцы 452 382 70
датчане 456 421 35
нарвежцы 101 83 18
іншыя нацыянальнасці 3989 1062 2927
Усяго па Вермахту 2 733 739 2 352 671 381 067
% 100 % 86,1 % 13,9 %
венгры 513 766 459 011 54 755
румыны 187 367 132 755 54 612
італьянцы 48 957 21 274 27 683
фіны 2377 1974 403
Усяго па саюзнікам 752 467 615 014 137 753
% 100 % 81,7 % 18,3 %
Усяго ваеннапалонных 3 486 206 2 967 686 518 520
% 100 % 85,1 % 14,9 %

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • А. І. Салжаніцын у рамане «Архіпелаг ГУЛАГ» узгадваў сваё знаёмства з румынскім вайсковым разведчыкам падчас знаходжання ў адной з турмаў.
  • 9 верасня 2003 года прэзідэнт Румыніі адкрыў мемарыял румынскім салдатам, якія загінулі ў СССР, у былым лагеры «Спаскі», дзе было больш за ўсё румынскіх ваеннапалонных[3].
  • Гісторык А. Шаркоў, спецыяліст па ваеннапалонным часоў Другой сусветнай вайны ў СССР, сцвярджае, што сярод палонных у лагерах НКУС у БССР былі румыны[4].

Зноскі

  1. Вильгельм Адам. Катастрофа на Волге. Я был адъютантом фельдмаршала Паулюса (руск.)
  2. ЦХИДК. Ф.1п, оп. 32-6, д. 2, л. 8-9.
  3. Vasile Soare. Prizonierii militari şi civili români detinuţi in lagărele de concentrare staliniste de pe teritoriul regiunii Karaganda, Kazahstan, in perioada 1941—1950 (рум.)(недаступная спасылка) // The Epoch Times, March 14, 2006. Архівавана 10 ліпеня 2011.
  4. Цыт. па: В. Черкасова. ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета, 17.09.2001, № 36 (302).