Перайсці да зместу

Рундальскі палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Рундальскі палац
Schloss Ruhenthal (Rundāles pils)
Рундальскі палац. Галоўны фасад.
Рундальскі палац. Галоўны фасад.
56°24′46″ пн. ш. 24°01′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Латвія
Месцазнаходжанне Пілсрундале
Архітэктурны стыль барока
Будаўнік Барталамеа Растрэлі
Архітэктар Франчэска Барталамеа Растрэлі
Заснавальнік Эрнст Іаган Бірон
Дата заснавання 1736[1]
Будаўніцтва 17361768 гады
Сайт rundale.net (лат.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рунда́льскі палац (лат.: Rundāles pils, ад ням.: Ruhenthal, або ў ранейшай арфаграфіі Ruhendahl, даслоўна Даліна спакою) — палац у Латвіі, за 12 км на захад ад Баўска, самы вядомы барочны палац краіны.

Спраектаваны і пабудаваны ў 1730-я гады італьянскім архітэктарам Барталамеа Франчэска Растрэлі як летняя рэзідэнцыя герцага Курляндыі Эрнста Іагана Бірона, але ён неўзабаве страціў тытул, і палац стаяў пустым, пакуль Растрэлі не завяршыў інтэр’ер у 1760-х гадах. У 1795 годзе палац быў падораны фаварыту імператрыцы Кацярыны II Платону Зубаву, які ў 1820 годзе ажаніўся з дачкой віленскага шляхціца Тэкляй Валентыновіч. Пасля смерці мужа княгіня Зубава выйшла замуж за графа Андрэя Шувалава. Шувалавы валодалі палацам да 1920 года. З 1972 года ў палацы вядуцца рэстаўрацыйныя работы.

Зноскі