Русэ
| ||||||||||||||||||||||||||
Русэ (балг.: Русе, турэцк.: Rusçuk — Рушчук) — пяты па велічыні горад Балгарыі. Насельніцтва 166 056 жыхароў. Адзін з асноўных прамысловых і транспартных цэнтраў краіны, галоўны яе порт на Дунаі; паміж Русэ і Джурджу (Румынія) пракладзены чыгуначны і аўтадарожны мост.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У I ст. н.э. пры імператары Веспасіяне тут былі пабудаваны рымскае ўмацаванае паселішча і прыстань[3] (у далейшым — крэпасць і порт Сексагінта Прыста). Крэпасць знаходзілася на галоўнай дарозе з Сінгідунума да дэльты Дуная і Чорнага мора. У 250 годзе готы разбурылі яе, але ў канцы III стагоддзя рымляне яе аднавілі. У IV стагоддзі яна была разбурана зноў (гэтым разам гетамі — варварскімі фракійскімі плямёнамі, якія надыходзілі з поўначы). У IX—X стст. на руінах балгары ўзвялі крэпасць і назвалі яе Русэ. У XIII—XIV стст. горад таксама называўся Гюргава (Ёргава) ў гонар Святога Георгія Пераможца.
1388—1878
[правіць | правіць зыходнік]Пасля асманскага заваявання ў 1388 годзе, у XV стагоддзі паселішча, якое ў гэты час атрымала назву Рушчук, становіцца ваенна-адміністрацыйным і гандлёвым цэнтрам Асманскай імперыі. У далейшым тут была пабудавана адна са стратэгічных турэцкіх крэпасцей і Рушчук (разам з Сілістрай, Варнай і Шумлай) утварыў так званы «чатырохвугольнік» крэпасцей, якія раз’ядноўвалі землі заходняй і ўсходняй Балгарыі і фланкіравалі аперацыйныя кірункі ад Дуная да Балканаў[3].
У час руска-турэцкай вайны 1806—1812 гг. рускія войскі пасля няўдалага штурму 22 ліпеня 1810 года і аблогі ў верасні 1810 гады прымусілі турэцкі гарнізон крэпасці Рушчук да капітуляцыі[3].
22 чэрвеня 1811 года за 4 км на поўдзень ад горада адбылася бітва паміж рускай арміяй пад камандаваннем генерала М. І. Кутузава і турэцкімі войскамі везіра Ахмет-пашы, рускія войскі артылерыйскім агнём і контратакамі адбілі атакі туркаў і вымусілі іх да адыходу[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Год | 1880 | 1887 | 1910 | 1934 | 1940 | 1946 | 1999 | 2000 | 2001 | 2004 | 2006 | 2008 | 2010 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Насельніцтва | 26 163[4] | 27 194[5] | 36 255[5] | 41 447[5] | 51 000[4] | 57 509[5] | 202 793 | каля 200 000[6] | 190 798 | 179 514 | 177 104 | 175 374 | 173 672 |
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Русе | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 22 | 25 | 33 | 34 | 37 | 42,4 | 44,7 | 44,2 | 40,2 | 39 | 28 | 22 | 44,7 |
Сярэдні максімум, °C | 4 | 7 | 14 | 20 | 26 | 30 | 32 | 32 | 27 | 19 | 12 | 5 | 19,0 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 0,3 | 2,3 | 8,4 | 14,1 | 20,1 | 23,5 | 25,8 | 25,2 | 20,4 | 13,8 | 8,1 | 1,6 | 13,7 |
Сярэдні мінімум, °C | −3 | −2 | 3 | 8 | 14 | 18 | 20 | 19 | 15 | 9 | 4 | −2 | 8,5 |
Абсалютны мінімум, °C | −28 | −26 | −18 | −4 | 3 | 7 | 9 | 8 | 1 | −5 | −14 | −21 | −28 |
Норма ападкаў, мм | 66 | 39 | 45 | 31 | 72 | 62 | 71 | 60 | 58 | 50 | 31 | 61 | 646 |
Крыніца: MSN Weather, http://www.weatherbase.com і http://www.weatherbase.com |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедральны сабор Святога Паўла Крыжа.
- Помнік Свабоды
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Тодар Мінкаў (1830—1906) — балгарскі грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.
Зноскі
- ↑ а б https://ruse-bg.eu/en/pages/85/index.html
- ↑ https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2024_2.txt
- ↑ а б в г Русе // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 22. М., «Советская энциклопедия», 1975. стр.398
- ↑ а б [1] Архівавана 26 ліпеня 2017. Museum of Ruse
- ↑ а б в г Bulgarian academy of sciences-geographical institute(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2011.
- ↑ БелЭн 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Русе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 455—456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Русэ