Рыгалета
Рыгалета | |
---|---|
італ.: Rigoletto[1] | |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Франчэска Марыя П'явэ[d][1] |
Мова лібрэта | італьянская мова |
Крыніца сюжэту | Le roi s'amuse[d] |
Жанр | опера[1] |
Дзеяў | 3[1] |
Год стварэння | 1850—1851 |
Першая пастаноўка | 11 сакавіка 1851[1] |
Месца першай пастаноўкі | Ла Фенічэ, Венецыя |
Уваходзіць у цыкл | Папулярная трылогія[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Рыгале́та» (італ.: Rigoletto) — опера італьянскага кампазітара Джузэпэ Вердзі ў 3 дзеях, лібрэта Ф. М. П'явэ. Прэм'ера — Венецыя, тэатр «Фенічэ»; 11 сакавіка 1851.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне оперы стала пачаткам сталага этапу ў творчасці кампазітара. У яе аснове ляжыць драма Віктора Гюго «Кароль забаўляецца» (фр.: Le Roi s'amuse), якая ў свой час была забаронена для пастановак. Каб дамагчыся дазволу ад аўстрыйскай цэнзуры, аўтары некалькі змянілі твор: Францыск I, кароль Францыі, стаў герцагам Мантуанскім, адпаведна змянілі імёны іншых персанажаў. Герцаг таксама падыходзіў для вобразу легкадумнага і распешчанага кіраўніка, кантрастуе з бедным і бяздольным блазнам.
Вердзі адлюстроўвае персанажаў у пастаянным развіцці і руху: блазан Рыгалета, які яшчэ нядаўна смяяўся з графа Мантэронэ, чыю дачку зганьбіў Герцаг, пасля адчувае такі ж адчай і сам ператвараецца ў бацьку, які перажыў гора ў сям'і.
Нечаканым аказаўся вобраз гарбуна на сцэне. Опера выклікала шмат спрэчак. У той час, калі пасля 1852 года твор ужо ставілі ў Вене, Будапешце, Празе і Лондане, прэм'ера ў Парыжы адбылася толькі ў 1857 годзе з-за пратэстаў Гюго, абуранага такой перапрацоўкай свайго твору.
Музыка
[правіць | правіць зыходнік]Музыка оперы поўная глыбокага драматызму, яскрава кантрасная, псіхалагічна глыбокая. Кожны персанаж — завершаны вобраз, які патрабуе ад выканаўцы высокага вакальнага і сцэнічнага майстэрства. Завершаныя арыі непарыўна звязаны з драматычным дзеяннем на сцэне і па-за кантэкстам маюць іншае значэнне.
Дзеючыя асобы і некаторыя выканаўцы
[правіць | правіць зыходнік]Пастаноўкі ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Вядома пра некалькі пастановак і выкананняў оперы ў Беларусі (усе — у Мінску):
- 1890-91 — трупа А.Картавава пад кіраўніцтвам В. Сука
- 1893 — трупа І.Шумана
- 1897-98 — Таварыства оперных артыстаў пад кіраўніцтвам Г.Ізмайлава і Г.Шэйна (дырыжор К.Навацкі)
- 1898 — італьянская трупа пад кіраўніцтвам І.Гордзі
- 1899-90 — італьянская трупа Ф.Кастэлана
- 1903 — італьянская трупа Ф.Кастэлана
- 1906 — Кааператыўнае таварыства оперных сцэнічных дзеячаў пад дырэкцыяй Е.Бяляева
- 1935 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. І. Гітгарц, рэж. П. Златагораў, маст. С. Герштэйн)
- 1948 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. А. Брон, рэж. Б. Марвінаў, маст. С. Нікалаеў)
- 1968 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. Г. Дугашаў, рэж. Ю. Ужанцаў, маст. А. Грыгар’янц)
- 1981 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. А. Анісімаў, рэж. С. Сільніцкі, маст. Я. Ждан)
- 1994 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. А. Анісімаў, рэж. Ю. Аляксандраў, маст. Л. Ганчарова)
- 2014 — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РБ (дыр. В. Пласкіна, рэж. Н. Кунінгас, маст. А. Контэк)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгалета: Ноты твора на International Music Score Library Project
- Rigoletto piano vocal score з Indiana University's Online Opera Scores Database
- Rigoletto synopsis Архівавана 8 ліпеня 2006. з Метраполітэн опера
- Rigoletto DVD з Piazza del Campo, Siena
- Лібрэта Архівавана 5 чэрвеня 2006.
- San Diego OperaTalk! with Nick Reveles: Рыголета Архівавана 22 снежня 2008.