Перайсці да зместу

Рым (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рым
італ.: Provincia di Roma
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 15 кастрычніка 1870
Дата скасавання 31 снежня 2014
Насельніцтва
  • 4 227 059 чал. (студзень 2023)
Плошча
  • 5 363,28 км²
Рым на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Тэлефонны код 06 0774 0766
Паштовыя індэксы 00118-00199 (Roma), 00010-00069 (provincia)
Код аўтам. нумароў RM
Афіцыйны сайт (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рым (італ.: Provincia di Roma) — колішняя правінцыя ў Італіі, у вобласці Лацыа. Большую частку правінцыі складала Рымская агламерацыя, хоць асобныя яе часткі, асабліва на поўначы, захопліваюць сельскагаспадарчыя землі.

Насельніцтва правінцыі на май 2009 года складала 4 148 913 чалавек. Правінцыя падзялялася на 121 камуну.

Паводле Латэранскіх пагадненняў 1929 года на тэрыторыі правінцыі была створана дзяржава Ватыкан.

У 2015 годзе замест правінцыі была ўтворана новая тэрытарыяльная адзінка метрапольны горад Рым-сталіца.

Правінцыя межавала з поўначы з правінцыямі Вітэрба і Рыеці, на ўсходзе — з вобласцю Абруца (правінцыя Аквіла) і правінцыяй Фразінонэ, на поўдні — з правінцыяй Лаціна, на захадзе з Тырэнскім морам. Правінцыя займала прыблізна траціну тэрыторыі Лацыа.

Правінцыя кіравалася правінцыйным саветам Рыма, які складаўся з 45 членаў. Прэзідэнт правінцыі Рыма выбіраўся народам з 1993 года раз на 5 гадоў і дапамагаў органам выканаўчай улады, правінцыйнай выканаўчай улады.

Зноскі