Рышард Крыніцкі
Рышард Крыніцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, выдавец, паэт, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рышард Крыніцкі (польск.: Ryszard Krynicki; 28 жніўня 1943) — польскі паэт, перакладчык і выдавец, адзін з прадстаўнікоў літаратурнай групы «Новая хваля» (Nowa Fala), што існавала ў 1968—1976 гадах. Перакладае на польскую нямецкую паэзію.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў Крыніцкі ў 1968 годзе зборнікам паэзіі «Шал пагоні, шал уцёкаў» (Pęd pogoni, pęd ucieczki). У 1970-х гадах быў звязаны з апазіцыяй, таму ў 1976—1980 гадах трапіў пад цэнзуру. Аўтар зборнікаў паэзіі «Акт нараджэння» (Akt urodzenia, 1969), «Калі ў нейкім краі» (Jeżeli w jakimś kraju, 1982), «Уратаванне з нябыту» (Ocalenie z nicości, 1983), «Вершы, галасы» (Wiersze, głosy, 1985), «Магнетычны пункт» (Magnetyczny punkt, 1996), «Не зашкодзіць» (Nie szkodzi, 2002), «Камень, шэрань» (Kamień, szron, 2005) і інш. Лаўрэат прэміі фонду імя Касцельскіх і прэміі польскага ПЭН-клуба. У 2008 годзе атрымаў прэмію Kamień на люблінскім фестывалі «Горад Паэзіі».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вершы Крыніцкага ў часопісе «ПрайдзіСвет»
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
- Выпускнікі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
- Члены Саксонскай акадэміі мастацтваў
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Польскамоўныя паэты
- Перакладчыкі Польшчы
- Паэты Польшчы
- Ганаровыя грамадзяне Познані