Перайсці да зместу

Салата (род раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Салата (род раслін)

Lactuca perennis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactuca L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36594
NCBI  4235
EOL  59324
GRIN  g:6451
IPNI  9619-1

Латук, або Салата[4] (Lactūca) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Навуковая назва роду паходзіць ад лацінскага слова lac («малако»), што звязана са змешчаным у расліне млечным сокам, які вылучаецца пры пашкоджанні сцеблаў і лісця.

Салата ядавітая (Lactuca virosa). Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Віды роду вельмі разнастайныя і прадстаўлены рознымі жыццёвымі формамі, такімі як аднагадовыя, двугадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, або кусты[5].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаныя па ўсім свеце, але ў асноўным ва ўмераных раёнах Еўразіі. Большасць дзікарослых відаў ксерафіты, прыстасаваныя для сухіх месцаў, але ёсць віды, якія аддаюць перавагу больш вільготным рэгіёнам, напрыклад, якія насяляюць у гарах Цэнтральнай Афрыкі.

Салата компасная (Lactuca serriola). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 147 відаў[6]:

Самы вядомы прадстаўнік — папулярная гародніна латук-салата (Lactuca sativa), у якога у культуры вядома шмат сартоў, вырошчваецца ў камерцыйных маштабах і шырока прадаюцца паўсюль у свеце. Іншыя віды з’яўляюцца распаўсюджанымі пустазеллямі[5].

Салата компасная (Lactuca serriola) з’яўляецца компаснай раслінай  (руск.)[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Lactuca у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б Geographical distribution of wild Lactuca species
  6. Lactuca (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 14 кастрычніка 2016.
  7. Латук, Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
  • Салата (род раслін): інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)