Сале (Марока)
Выгляд
| ||||||||||||||||||
Сале́[2] — адзін з найбуйнейшых гарадоў Марока, які ўтварае разам з Рабатам сталічную агламерацыю. Размешчаны на беразе Атлантыкі ў вусце ракі Бу-Рэгрэг, якая аддзяляе яго ад сталіцы дзяржавы. Насельніцтва 903 тыс. жых. (2007).
У Сярэднявечча Сале (заснаваны ў X стагоддзі на месцы старажытнарымскага горада Сала) служыў найбуйнейшым портам Марока. У 1627 годзе становіцца логавам берберыйскіх піратаў і цэнтрам своеасаблівай пірацкай рэспублікі. Нават Рабат у той час прызнаваў валадарства піратаў. «Горад карсараў» неаднаразова абстрэльваўся з гармат еўрапейскімі флатыліямі. Пра сваё паланенне салейскімі піратамі распавядае Рабінзон Круза. У XIX стагоддзі гавань Сале абмялела і порт быў закрыты.
-
Краявід горада.
-
Крэпасць Шэла.
-
Мінарэт 1029 года пабудовы.
Зноскі
- ↑ 2024 Moroccan census / пад рэд. High Commission for Planning
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сале // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 106—107. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).