Санет
Санет (англ.: sonetto — песенька) — адна з так званых цвёрдых форм лірычнай паэзіі. З'явіўся ў Італіі ў XIII стагоддзі, першыя санеты стварыў Гвітонэ Дарэца, найбольшую вядомасць набылі санеты Франчэска Петраркі[1].
Санет складаецца з 14 радкоў па 11 складаў у кожным, са строгай рытмічнай і лагічнай структурай. Вылучаюць некалькі асобных форм санета. Італьянскі санет складаецца з дзвюх частак: першая з васьмі радкоў (у ёй фармулюецца праблема твора), другая з шасці (вырашэнне праблемы). Парадак рыфмаў — a-b-a-b a-b-b-a c-d-e-c-d-e (ці c-d-c-c-d-c)[2], 9-ы радок вылучаецца інтанацыйна. Нязначна адрозніваецца ад яго французскі санет са схемай a-b-b-a a-b-b-a c-d-d c-e-e. У Англіі XVI стагоддзя склалася альтэрнатыўная форма санета (вядомая як «шэкспіраў санет») з рыфмамі a-b-a-b c-d-c-d e-f-e-f g-g. У паэзіі мадэрнізму санетамі часта называюцца вершы з чатырнаццаці радкоў больш вольнай структуры.
Санет з'яўляецца базай для больш буйной вершаванай формы — вянку санетаў (15 санетаў, у санетах з 2-га па 14-ы першы радок супадае з апошнім радком папярэдняга санету, 15-ы санет — магістрал — складаецца з запісаных па парадку першых радкоў 1-га — 14-га санетаў).
У беларускай літаратуры першы ўжыў форму санета Янка Купала (выдаваліся асобнай кнігай), затым да гэтай цвёрдай формы звярнуўся Максім Багдановіч.
Зноскі
- ↑ Encyclopaedia Britannica
- ↑ The sonnet: poetic form Архівавана 23 чэрвеня 2017.