Сан-Ігнасіа-Міні
Сан-Ігнасіа-Міні (ісп.: San Ignacio Miní) — місія езуітаў на тэрыторыі сучаснай Аргенціны, правінцыя Місьёнес. Была заснавана ў 1632 годзе, адна з 30 місій, заснаваных езуітамі на тэрыторыі сучасных Аргенціны, Парагвая і Бразіліі. Стыль будынка вядомы як барока гуарані (па назве індзейскіх народаў, якія жывуць у раёне).
Спраектаваны італьянскім архітэктарам Хуанам Бразанелі (італ.: Juan Brasanelli), будынак царквы 74 м даўжынёй і 24 метра шырынёй, са сценамі з чырвонага пясчаніку, якія маюць таўшчыню да двух метраў — адна з самых выдатных пабудоў падобнага тыпу. У 1733 годзе ў місіі пражывала да 4000 хрышчаных індзейцаў гуарані, захаваліся могілкі той пары.
На тэрыторыі помніка дзейнічае музей. У 1984 годзе руіны місіі Сан-Ігнасіа-Міні разам з яшчэ чатырма падобнымі помнікамі на тэрыторыі Аргенціны і Бразіліі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 275 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Ігнасіа-Міні
- На афіцыйным сайце правінцыі (ісп.) Архівавана 25 лістапада 2005.
- Руіны Сан-Ігнасіа (ісп.) Архівавана 31 мая 2011.