Святы Валянцін
Валянцін | |
---|---|
Дата нараджэння | не раней за 176 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 14 лютага 269 |
Месца смерці | |
Шануецца | Каталіцызм, праваслаўе, некаторыя пратэстанты |
Кананізаваны | 496 |
У ліку | Свяшчэннамучанік |
Дзень памяці | 14 лютага (каталіцызм); 6 ліпеня па юліянскім календары (праваслаўе) |
Заступнік | закаханых, маладых, цяжка хворых, эпілептыкаў, Тэрні |
Атрыбуты | птушкі; ружы; біскуп, які нясе меч; біскуп, што трымае сонца |
Падзвіжніцтва | цудоўныя вылячэнні, спавяданне веры ў Хрыста |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святы Валянцін (лац.: Valentinus) — імя некалькіх раннехрысціянскіх святых мучанікаў. Пра іх жыцці практычна нічога не вядома, немагчыма нават дакладна ўсталяваць ці былі яны сапраўды рознымі асобамі або гаворка ідзе пра розныя жыціі аднаго і таго ж святога.
Мартыралогі згадваюць Валянціна — рымскага святара, абезгалоўленага каля 269 года, а таксама Валянціна - біскупа Інтэрамны, вядомага цудоўным лекарствам і пакаранага за зварот у хрысціянства сына кіраўніка горада. У сувязі са святам 14 лютага згадваецца яшчэ і мучанік з тым жа імем, які пацярпеў у Рымскай правінцыі Афрыка.
Жыццё і легенды
[правіць | правіць зыходнік]У ранніх спісах рымскіх мучанікаў Валянцін не згаданы. Аднак культ святога Валянціна быў распаўсюджаны ў Рыме ўжо ў IV стагоддзі, што паказвае факт узвядзення ў гэты час двух базілік. Адна была пабудавана каля 350 года ў пантыфікат Юлія II на Фламініевай дарозе ў месцы, дзе, паводле падання, быў пахаваны Валянцін Рымлянін. Другая пабудавана ў горадзе Тэрні над меркаванай магілай Валянціна, біскупа Інтэрамскага. Свята 14 лютага ў памяць абодвух святых усталявана ў 496 годзе папам Геласіем I.
Першыя жыціі Валянціна Рымляніна і Валянціна з Інтэрамны напісаныя ў VI або VII стагоддзі, сканцэнтраваны, галоўным чынам, як і ў многіх іншых мучанікаў, на цуды лекарства і катаванні і смерці за Хрыста. Беда Вялебны ў VIII стагоддзі ўключыў жыціі абодвух Валянцінаў у свой мартыралог.
У Залатой Легендзе XIII стагоддзя пра святога Валянціна прыведзена вельмі мала звестак, у прыватнасці, гаворыцца пра тое, што ён адмовіўся адрачыся ад Хрыста перад імператарам Клаўдзія і быў за гэта абезгалоўлены.
У познім сярэднявеччы ў Францыі і Англіі жыціе Св. Валянціна паступова пачало абрастаць легендамі, звязанымі з тайным вянчаннем закаханых пар. Згодна з імі, імператар Клаўдзій II забараніў ваярам жаніцца. Валянцін таемна вянчаў ахвотных і за гэта быў прысуджаны да смерці. У розных легендах прыводзяцца падрабязнасці аб развітальным лісце, які Валянцін напісаў перад пакараннем смерцю сляпой дзяўчыне (па іншых варыянтах - дачцэ турэмшчыка) і гэты ліст вылечыў яе.
У XVII стагоддзі ў Францыі гісторык Тылемон, а пазней у XVIII стагоддзі ў Англіі Батлер і Дус вылучылі здагадкі, што Дзень Святога Валянціна быў уведзены для замяшчэння паганскага абраду выбіраць наўздагад імёны ўмілаваных напярэдадні свята багіні Юноны, які адзначаецца 15 лютага.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Святы Валянцін
- Каталіцкая энцыклапедыя (англ.)