Перайсці да зместу

Севастопаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Севастопаль
укр.: Севастополь
руск.: Севастополь
крымскатат.: Акъяр
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
4 раёны
Кіраўнік
Заснаваны
1783
Ранейшыя назвы
Ахтыяр (1783-1784, 1797-1826)
Плошча
  • 863,6 км²
Вышыня цэнтра
15 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 485 386 чал. (2022)[2]
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
0692
Паштовыя індэксы
99000–99699
Аўтамабільны код
92[4] і СН
Афіцыйны сайт
sevastopol.gov.ru (руск.)
Севастопаль на карце Украіны
Севастопаль (Украіна)
Севастопаль
Севастопаль (Украіна)
Севастопаль

Севасто́паль (укр. і руск.: Севастополь) — горад на Крымскім паўвостраве[5], на беразе Чорнага мора. Ва Украіне мае спецыяльны адміністрацыйны статус. У Расii мае статус аднаго з 3-х гарадоў федэральнага значэння (нароўні з Масквой i Санкт-Пецярбургам)[6].

Порт, ваенна-марская база.

У старажытнасці тут знаходзіўся антычны горад Херсанес Таўрычаскі.

Сучасны горад Севастопаль быў заснаваны ў 1783 годзе, пасля далучэння Крыма да Расіі, як база рускай чарнаморскай эскадры. Спачатку называўся Ахціяр (белы ўцёс), з 1784 — Севастопаль (з грэч. — велічны горад). З 1802 уваходзіў у Таўрычаскую губерню. У 1804 аб’яўлены галоўным ваенным портам Чорнага мора. Праславіўся ў час Крымскай вайны (Севастопальская абарона, 1854—1855). З 1875 злучаны чыгункай з Сімферопалем. У канцы XIX ст. буйны прамысловы цэнтр. У Рэвалюцыю 1905—1907 гадоў тут адбылося Севастопальскае паўстанне (1905).

З 1917 у складзе Таўрычаскай савецкай рэспублікі, акупіраваны англійскімі, французскімі і грэчаскімі войскамі. У 1920 вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1921 горад у Крымскай аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы РСФСР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася гераічная Севастопальская абарона (1941—42). Вызвалены ў выніку Крымскай аперацыі (1944).

З 1954 года ў складзе Крымскай вобласці Украіны. У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады ва Украіне Віктара Януковіча, Севастопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.

30 кастрычніка 2022 года здзейснена атака з выкарыстаннем беспілотных апаратаў на караблі Чаарнаморскага флоту Расіі на рэйдах Севастопаля[7]. 13 верасня 2023 года нанесены ракетны ўдар па суднарамонтным заводзе імя Арджанікідзэ[8], 22 верасня атакаваны штаб Чаарнаморскага флоту Расіі[9].

Насельніцтва складае 379.200 чал. (2007 г.).

Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):

Народы2001 г.1989 г.
Рускія71,674,4
Украінцы22,420,7
Беларусы1,61,9
Татары0,70,3
Крымскія татары0,50,1
Армяне0,30,1
Яўрэі0,30,7

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б https://it-ch.topographic-map.com/map-tl5cdn/Sebastopoli/?zoom=19&center=44.61512%2C33.5251&popup=44.61521%2C33.52534
  2. https://www.citypopulation.de/en/ukraine/cities/
  3. Федеральный закон от 21.07.2014 № 248-ФЗ "О внесении изменений в Федеральный закон "Об исчислении времени"
  4. Гридасова М. В Севастополе начали выдавать автомобильные номера с кодом 92 // Севастопольская газета — 2014.
  5. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
  6. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі, артыкул 65 (на рускай мове)
  7. tass.ru
  8. tass.ru
  9. tass.ru
  10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 529.