Сексціна
Выгляд
Сексты́на (італ.: sex — шэсць) — від шасцірадковага верша, а таксама страфа з чатырохрадкоўя з перакрыжаванай рыфмоўкай і двухрадкоўя з сумежнай рыфмоўкай (аБаБвв). Падчас чатыры першыя радкі страфы могуць мець апаясную рыфмоўку (аББавв). Здараецца, двухрадкоўе стаіць у пачатку сексціны (ААбВбВ). Сустракаецца сексціна і на дзве рыфмы: аБаБаБ (дарэчы, некаторыя літаратуразнаўцы сексцінай лічаць толькі гэты від шасцірадкоўя). Пішацца звычайна пяцістопным або шасцістопным ямбам, аднак ужываюцца і іншыя памеры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.