Перайсці да зместу

Серна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Серна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rupicapra rupicapra (Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  625159
NCBI  34869
EOL  331073
FW  149673

Се́рна, або Сарна[1] (Rupicapra rupicapra) — млекакормячае сямейства пустарогіх атраду парнакапытных. Жыве ў Еўропе і Малой Азіі.

Памеры серны складаюць прыкладна 1 метр у даўжыню і 75 см у карку. Хвост вельмі кароткі, яго даўжыня не перавышае 8 см. Вага серны складае ад 30 да 50 кг. Мае кампактны і моцны целасклад са стройнай шыяй, кароткай пысай, вострымі вушамі, даўжыня якіх складае амаль палову даўжыні галавы. У серны доўгія стройныя ногі з плоскімі капытамі, а таксама дасягаюць 25 см выгнутыя назад рогі, уласцівыя абодвум полам. За імі знаходзіцца адтуліна, з якой падчас перыяду спарвання вылучаецца слізісты, смуродны сакрэт.

  1. Серна, таксама Сарна ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.351