Славацкая нацыянальная партыя
Славацкая нацыянальная партыя | |
---|---|
Лідар | Ян Слота |
Дата заснавання | снежань 1989 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | нацыяналізм, еўраскептыцызм |
Інтэрнацыянал |
Альянс за Еўропу нацый Еўропа за свабоду і дэмакратыю |
Колькасць членаў | 5 150 |
Месцаў у Нацыянальнай Радзе |
0 / 150 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
1 / 13 |
Сайт | sns.sk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Славацкая нацыянальная партыя (славацк.: Slovenská národná strana — SNS) — нацыяналістычная партыя ў Славакіі, якая выступае ў абарону традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей і нацыянальнай ідэнтычнасці славакаў[1], зарэгістраваная ў Міністэрстве ўнутраных спраў 7 сакавіка 1990 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партыя ўзнікла ў 1989 годзе ў разгар «аксамітавай рэвалюцыі» ў Чэхаславакіі. Устаноўчы сход адбыўся 19 мая 1990 года ў Жыліне. Сваімі ідэйнымі папярэднікамі СНП абвясцілі Глінкаву славацкую народную партыю, якая дзейнічала да Другой сусветнай вайны.
На парламенцкіх выбарах у чэрвені 1990 года партыя атрымала 13,94 % галасоў і 22 мандата з 150 у Славацкай Нацыянальнай Радзе, а таксама атрымала прадстаўніцтва на агульначэхаславацкім узроўні ў Палаце нацыянальнасцей (11,44 % галасоў ад Славакіі і 9 месцаў з 75) і Народнай палаце (10,96 % галасоў ад Славакіі і 6 месцаў з 200). У 1992 годзе СНП некалькі паменшыла сваё прадстаўніцтва ў заканадаўчых органах (7,93 % і 15; 9,35 % і 9; 9,93 % і 6 адпаведна). У 1992—1998 з невялікім перапынкам у 1994 годзе СНП падтрымлівала прэм’ер-міністра Уладзіміра Мечыяра.
У 2001 годзе ад СНП аддзялілася частка членаў, якія назваліся Сапраўднай славацкай нацыянальнай партыяй (славацк.: Pravá slovenská národná strana, PSNS). У 2005 абедзве часткі аб’ядналіся зноў.
На парламенцкіх выбарах 2002 года СНП не здолела пераадолець пяціпрацэнтны бар’ер, а ў 2004 годзе не здолела правесці сваіх кандыдатаў на выбарах у Еўрапарламент. Аднак ужо на выбарах 2006 года СНП дамаглася значнага поспеху, атрымаўшы 11,73 % галасоў і 20 месцаў у парламенце. Акрамя таго, пасля выбараў СНП увайшла ў кааліцыю з левацэнтрысцкай партыяй Курс — сацыяльная дэмакратыя і Рухам за дэмакратычную Славакію.
З 2006 па 2010 год партыя размяшчала 18 месцамі ў Нацыянальнай Радзе Славакіі[2], а таксама кантралюе тры міністэрскія партфелі — адукацыі, экалогіі і рэгіянальнага развіцця. У Еўрапарламенце па выніках выбараў 2009 года партыя мае аднаго дэпутата (ім з’яўляецца Яраслаў Пашка). На парламенцкіх выбарах 2010 года партыя ледзь пераадолела пяціпрацэнтны бар’ер, атрымаўшы 128 490 (5,07 %) галасоў і 9 мандатаў. На парламенцкіх выбарах 2012 года партыя атрымала 4,55 % галасоў і 0 месцаў у парламенце.
Вынікі на выбарах
[правіць | правіць зыходнік]Год выбараў | Выбары ў | Галасоў, % | Атрымана мандатаў | Месца на выбарах | Статус |
---|---|---|---|---|---|
1990 | Нацыянальная Рада Славакіі | 13,94% | 22 | трэцяе | Апазіцыя |
1992 | Нацыянальная Рада Славакіі | 7,93% | 15 | чацвёртае | Кааліцыя з HZDS |
1994 | Нацыянальная Рада Славакіі | 5,40% | 9 | сёмае | Кааліцыя з Курсам — сацыяльнаяй дэмакратыяй і Саюзам працоўных Славакіі |
1998 | Нацыянальная Рада Славакіі | 9,07% | 14 | пятае | Апазіцыя |
2002 | Нацыянальная Рада Славакіі | 3,32% | 0 | дзявятае | Няўдзел |
2004* | Еўрапейскі парламент | 2,01% | 0 | дзявятае | Няўдзел |
2006 | Нацыянальная Рада Славакіі | 11,73% | 20 | трэцяе | Кааліцыя з Курсам — сацыяльнаяй дэмакратыяй і Рухам за дэмакратычную Славакію |
2009 | Еўрапейскі парламент | 5,55% | 1 | шостае | Удзел у фракцыі EFD |
2010 | Нацыянальная Рада Славакіі | 5,07% | 9 | шостае | Апазіцыя |
2012 | Нацыянальная Рада Славакіі | 4,55% | 0 | сёмае | Няўдзел |
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Славацкая нацыянальная партыя прытрымліваецца ідэй заснавальнікаў гістарычнай аднайменнай партыі (1871—1938), нацыянальных, хрысціянскіх і сацыяльных прынцыпаў і кірыла-мятодаўскай традыцыі.
Лідар партыі у 2003—2012 гадах Ян Слота прыцягваўся да судовай адказнасці за ўдзел у шэрагу правапарушэнняў (падпал, аўтамабільны крадзеж, злачынны напад). Славацкі тэлеканал «Markíza» прывёў дакументы аб крымінальным мінулым Слоты, што і пацягнула за сабой судовы працэс, дзе партыйны лідар прызнаў свой удзел у злачынствах і нават заявіў, што ганарыцца тым, што збіў этнічнага венгра[3]. Партыя вядомая сваімі ксенафобскімі, антывенгерскімі і антыцыганскімі выступленнямі, а таксама кампаніяй за рэабілітацыю прафашысцкага прэзідэнта Ёзефа Цісы.
Зноскі
- ↑ Пра партыю (славацк.)
- ↑ Спіс дэпутатаў Нацыянальнай Рады па партыях (славацк.)
- ↑ Slota megvert egy magyart . Fn.hu (10 студзеня 2011).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт партыі (славацк.)
- Рэестр партый Міністэрства ўнутраных спраў Славакіі
- Алег Неменскі — крайне правыя ў Цэнтральнай Еўропе: новае абуджэнне