Смяротнае пакаранне
Смяротнае пакаранне — дазволенае законам пазбаўленне чалавека жыцця ў якасці пакарання (звычайна за наўмысна цяжкае злачынства).
У сучасным цывілізаваным грамадстве смяротнае пакаранне ў многіх краінах з’яўляецца незаконным, а ў іншых — законным крымінальным пакараннем толькі за надзвычай цяжкія злачынствы. Аднак, у Кітаі ўжываецца досыць шырока і за меншыя правіны.
У савецкай юрыдычнай практыцы для абазначэння смяротнага пакарання ў розны час выкарыстоўваліся эўфемізмы «вышэйшая мера сацыяльнай абароны», «вышэйшая мера пакарання», а ў больш познія часы «выключная мера пакарання», бо як афіцыйна лічылася, смяротнае пакаранне ў СССР як мера пакарання не практыкуецца, але ўжываецца ў выглядзе выключэння як пакаранне за асабліва цяжкія агульнакрымінальныя і дзяржаўныя злачынствы.
Найбольш частым выглядам смяротнага пакарання ў сучасным свеце з’яўляецца расстрэл. Таксама шырокае распаўсюджванне маюць смяротная ін’екцыя, электрычнае крэсла, павешанне, адсячэнне галавы і забіццё камянямі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смяротнае пакаранне
- 1000+ Death Penalty links all in one place Архівавана 23 чэрвеня 2016. (англ.)
- Updates on the death penalty generally and capital punishment law specifically (англ.)
- ПАСЕ заклікае Беларусь, ЗША і Японію адмовіцца ад смяротнай кары Архівавана 19 кастрычніка 2011.