Перайсці да зместу

Спытыгнеў I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спытыгнеў I
чэшск.: Spytihněv I.
Спытыгнеў I на фрэсцы
Спытыгнеў I на фрэсцы
Князь чэшскі
894 — 915
Папярэднік Баржывой I
Пераемнік Ураціслаў I

Нараджэнне 870-я
Смерць 915 ці 912
Месца пахавання
Род Пржэмысловічы
Бацька Баржывой I[1]
Маці Людміла Чэшская
Веравызнанне Slavic Christianity[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спытыгнеў I (чэшск.: Spytihněv I.; каля 875[2] — 915) — чэшскі князь у 894915 гг.

Спытыгнеў I стаў князем пасля двух гадоў непасрэднага кіраўніцтва краінай мараўскага кіраўніка пасля смерці Баржывоя I, з прычыны таго, што пасля смерці першага чэшскага князя Спытыгнеў заставаўся малалетнім. З’яўляўся васалам Святаполка I. У 895 годзе мадзьяры ўварваліся ў Маравію і зруйнавалі гэту дзяржаву. Пасля гэтага Спытыгнеў I аб’яўляе Чэшскае княства незалежным. Усё яго кіраванне прайшло ў войнах супраць венграў у саюзе з Баварыяй. Нягледзячы на пастаянныя набегі венграў і няздольнасць іх спыніць, Спытыгневу I удалося абараніць незалежнасць Чэхіі.

Розныя крыніцы ўказваюць дату смерці Спытыгнева I у 905 і 915 годзе. У наш час навукоўцы схіляюцца на карысць апошняй даты[3].

Спытыгнеў I другім пасля свайго бацькі Баржывоя прыняў хрысціянства.

Імя жонкі князя невядома. Спытыгнеў I памёр бяздзетным[4].

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. Łowmiański, Początki Polski, t. 4, s. 416.
  3. H. Łowmiański, Początki Polski, t. 4, s. 416.
  4. J. A. Sobiesiak, Bolesław II Przemyślida (+999), s. 139; http://www.moh.cz/cz/panov_03.html Архівавана 18 чэрвеня 2007.