Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Грэцыі
У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Грэчаскай Рэспубліцы значыцца 17 найменняў (на 2012 год), гэта складае 1,5% ад агульнай колькасці (1007 на 2014 год). 15 аб'ектаў уключаны ў спіс паводле культурных крытэрыяў, прычым 11 з іх прызнаныя шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), а яшчэ 2 аб'екты ўключаны паводле змешаных, культурна-прыродных крытэрыяў, прычым абодва, разам з крытэрыем i, таксама прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, 8 аб'ектаў на тэрыторыі Грэцыі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Грэчаская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 17 ліпеня 1981 года[2]. Першы аб'ект Грэцыі, Храм Апалона ў Басах, быў занесены ў спіс у 1986 годзе на 10-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс
[правіць | правіць зыходнік]У табліцы ніжэй аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год дадання ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Храм Апалона Эпікурэйскага ў Басах (грэч. Ναός Επικούριου Απόλλωνα) |
Номы: Месенія, Трыфілія, Аркадыя | 5 ст. да н.э. | 1986 | 392 | i, ii, iii | |
Вядомы храм бога лекавання і сонца быў пабудаваны ў 5 стагоддзі да н.э. у вышыні аркадыйскіх гор. Спалучае ў сябе архаічны стыль і спакой Дарычнага ордара з некаторымі смелымі архітэктурнымі асаблівасцямі[3]. | |||||||
2 | Руіны горада Дэльфы (грэч. Αρχαιολογικός Τόπος Δελφών) |
Ном: Факіда | 6 ст. да н.э. | 1987 | 393 | i, ii, iii, iv, vi | |
Пан-элінскае свяцілішча ў Дэльфах, месца аракула Апалона, духоўны цэнтр грэчаскага свету. Размешчана ў маляўнічым прыродным асяроддзі ля падножжа гары Парнас. З'яўлялася сімвалам грэчаскага культурнага адзінства з 8 стагоддзя да н.э.[4] | |||||||
3 | Афінскі акропаль (грэч. Ακρόπολη Αθηνών) |
Ном: Афіны | 438 год да н.э. | 1987 | 404 | i, ii, iii, iv, vi | |
Серыя масіўных, але ўраўнаважаных архітэктурных шэдэўраў у гармоніі з прыродным ландшафтам. Адзін з самых істотных выразаў класічнай грэчаскай эстэтыкі. Быў пабудаваны ў 5 стагоддзі да н.э. і з тых часоў аказвае глубокі ўплыў на архітэктуру ва ўсім свеце[5]. | |||||||
4 | Гара Афон (грэч. Άγιο Όρος) |
Ном: Халкідыкі | — | 1988 | 454 | i, ii, iv, v, vi, vii | |
З'яўляючыся праваслаўным духоўным цэнтрам з 1054 года, Афон карыстаецца статусам аўтаноміі з візантыйскіх часоў. «Святая гара», забароненая для ўваходу жанчын і дзяцей, з'яўляецца прызнаным мастацкім шэдэўрам. Яе школа жывапісу моцна паўплывала на праваслаўнае мастацтва[6]. | |||||||
5 | Манастыры Метэоры (грэч. Μετέωρα) |
Горад: Каламбака Ном: Трыкала |
11—15 стагоддзі | 1988 | 455 | i, ii, iv, v, vii | |
У вобласці амаль недаступных пяшчаных вяршыняў манахі сяліліся ў гэтых «нябесных калонах» з 11 стагоддзя. 24 з гэтых манастыроў былі пабудаваны, нягледзячы на неверагодныя цяжкасці, у часы адраджэння ідэалаў пустэльніцтва ў 15 стагоддзі. Фрэскі 16 стагоддзя адзначаюць ключавую стадыю ў развіцці пост-візантыйскага жывапісу[7]. | |||||||
6 | Ранехрысціянскія і візантыйскія помнікі горада Салонікі: (грэч. Παλαιοχριστιανικά και Βυζαντινά Μνημεία της Θεσσαλονίκης) * Базіліка Святога Дзмітрыя * Храм Святой Сафіі * Царква Святых Апосталаў * Арка і грабніца Галерыя * Царква Святога Пантэлеімана * Панагія Халкеён * Царква Святога Мікалая Арфаноса * Базіліка Ахірапіітас * Манастыр Латомас * Царква Прарока Іліі |
Ном: Фесалонікі | 4—15 стагоддзі | 1988 | 456 | i, ii, iv | |
Заснаваныя ў 315 годзе да н.э. сталіца правінцыі і марскі порт Фесалонікі былі адным з першых месцаў распаўсюджвання хрысціянства. Пабудаваныя на працягу доўгага перыяду з 4 па 15 стагоддзе цэрквы ўяўляюць сабой дыяхранічны тыпалагічны шэраг, які меў значны ўплыў у Візантыйскай Імперыі[8]. | |||||||
7 | Археалагічныя помнікі Эпідаўра (грэч. Αρχαιολογικός τόπος Επιδαύρου) |
Ном: Аргаліда | 4 ст. да н.э. | 1988 | 491 | i, ii, iii, iv, vi | |
Асноўныя помнікі, у прыватнасці храм Асклепія, бога медыцыны, і тэатр, пабудаваныя ў 4 стагоддзі да н.э., лічацца аднымі з самых чыстых шэдэўраў грэчаскай архітэктуры. Горад з старажытнымі храмамі і бальнічнымі будынкамі, прысвечанымі ў асноўным гаючым багам, забяспечвае каштоўную інфармацыю аб гаючых культах грэчаскіх і рымскіх часоў[9]. | |||||||
8 | Сярэднявечны Родас (горад) (грэч. Ρόδος) |
Дадэканес | 1309—1523 | 1988 | 493 | ii, iv, v | |
Ордэн гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага займаў горад з 1309 да 1523 года і прыступіў да пераўтварэння яго ў крэпасць, пасля чаго Родас патрапіў пад турэцкае і італьянскае панаванне. Верхні горад з Палацам Вялікіх Рыцараў, Вялікай лякарняй і вуліцай Рыцараў, з'яўляецца адным з самых прыгожых гарадскіх ансамбляў гатычнага перыяду. У Ніжнім горадзе гатычная архітэктура спалучаецца з мячэцямі, лазнямі і іншымі будынкамі асманскага перыяду[10]. | |||||||
9 | Руіны горада Містра (грэч. Μυστράς) |
Ном: Лаконія | 1249 | 1989 | 511 | ii, iii, iv | |
Сярэднявечны горад Містры, вядомы як «цуд Марэі» на здзіўленне добра захаваўся да нашых дзён. Згуляў цэнтральную ролю ў апошнія гады існавання Візантыйскай Імперыі. Пабудаваны ля падножжа гары Тайгет, з'яўляўся апошняй Візантыйскай крэпасцю, якая была захоплена Асманскай Імперыяй у 1460 годзе[11]. | |||||||
10 | Руіны горада Алімпія (грэч. Αρχαιολογικός Τόπος Ολυμπίας) |
Ном: Эліда | 10 ст. да н.э. | 1989 | 517 | i, ii, iii, iv, vi | |
Алімпія, пабудаваная на беразе ракі Алфей на Пелапанесе, была месцам правядзення старажытных Алімпійскіх гульняў з 776 года да н.э. У дадатак да шматлікіх храмаў і свяцілішчаў змяшчае рэшткі некалькіх спартыўных збудаванняў, як вядомы стадыён[12]. | |||||||
11 | Дэлас (грэч. Δήλος) |
Архіпелаг Кіклады | 3000 гадоў да н. э. | 1990 | 530 | ii, iii, iv, vi | |
Паводле грэчаскай міфалогіі з'яўляўся радзімай Апалона і Артэміды і, такім чынам, быў адным з самых важных пан-элінскіх свяцілішчаў. Святыня Апалона на Дэласе прыцягвала паломнікаў з усёй Грэцыі, робячы востраў квітнеючым гандлёвым портам[13]. | |||||||
12 | Візантыйскія манастыры Асіяс Лукас, Нея Моні і Манастыр Дафні (грэч. Μονή Δαφνίου, Μονή Οσίου Λουκά και Νέα Μονή Χίου) |
Номы: Атыка, Цэнтральная Грэцыя, Паўночныя Эгейскія астравы | 10—12 стагоддзі | 1990 | 537 | i, iv | |
Тры манастыры, геаграфічна аддаленыя адзін ад аднаго, адносяцца да аднаго тыпаграфічнага шэрагу і маюць падобныя эстэтычныя характарыстыкі. У 11 і 12 стагоддзях былі ўпрыгожаны мармурам і мазаікамі на залатым фоне, характэрнымі для «другога залатога веку візантыйскага мастацтва»[14]. | |||||||
13 | Руіны гарадоў Піфагарэя і Гераён на востраве Самас (грэч. Πυθαγόρειο και Ηραίο Σάμου) |
Ном: Самас | 3000 гадоў да н. э. | 1992 | 595 | ii, iii | |
Шматлікія цывілізацыі засялялі маленькі Эгейскі востраў Самас, недалёка да Малой Азіі, з 3 тысячагоддзя да н.э. Да сённяшняга дня засталіся рэшткі Піфагарэі, умацаванга порта з грэчаскімі і рымскімі помнікамі і захапляльным тунельным вадапровадам, і храма Геры[15]. | |||||||
14 | Археалагічныя раскопкі ў Вергіне (грэч. Αρχαιολογικός Χώρος των Αιγών (σημερινή ονομασία Βεργίνα)) |
Ном: Іматыя | 11 ст. да н.э. | 1996 | 780 | i, iii | |
Старажытны горад Эгі быў першай сталіцай каралеўства Македонія. У дадатак да манументальнага палаца, шчодра аздобленага мазаікамі і ляпнінай, месца змяшчае магільнік з больш чым 300 курганамі, адзін з якіх належыць Філіпу II Македонскаму, бацьку Аляксандра Македонскага[16]. | |||||||
15 | Руіны гарадоў Мікены і Тырынф (грэч. Αρχαιολογικοί χώροι των Μυκηνών και της Τίρυνθας) |
Ном: Аргаліда | 15—12 ст. да н.э. | 1999 | 941 | i, ii, iii, iv, vi | |
Мікены і Тырынф былі аднымі з самых важных гарадоў мікенскай Грэцыі, якая квітнела паміж 15 і 12 стагоддзямі да н.э. Ільвіныя вароты і Скарбніца Атрэя ў Мікенах былі прызнаны «выдатнымі прыкладамі творчага чалавечага генія»[17]. | |||||||
16 | Гістарычны цэнтр (Хору) і Манастыр Святога Іаана Багаслова на востраве Патмас | Астравы Дадэканес | X стагоддзе | 1999 | 942 | iii, iv, vi | |
Лічыцца, што на невялікім востраве Патмас Святы Іаан (апостал) напісаў сваё Евангелле і Кніга Апакаліпсіс. Манастыр, прысвечаны «любімаму вучню», быў заснаваны ў 10 стагоддзі і з тых часоў з'яўляецца месцам паломніцтва і грэчаскай праваслаўнай адукацыі. Манастырскі комплекс дамінуе на востраве, а гістарычны цэнтр змяшчае шмат рэлігійных і свецкіх будынкаў[18]. | |||||||
17 | Стары горад Керкіры (Корфу) (грэч. Παλαιά Πόλη της Κέρκυρας) |
Ном: Керкіра | 8 ст. да н.э. | 2007 | 978 | iv | |
Горад Корфу пабудаваны ля ўваходу ў Адрыятычнае мора ў 8 стагоддзі да н.э. Тры фарты былі распрацаваны венецыянскімі інжэнерамі і выкарыстоўваліся на працягу чатырох стагоддзяў для абароны інтарэсаў Рэспублікі Венецыя ад Асманскай Імперыі. Фарты былі адрамантаваны і часткова перабудаваны некалькі разоў, апошні — падчас брытанскага панавання ў 19 стагоддзі. Ансамбль умацаванага порта Корфу адрозніваецца высокім узроўнем цэласнасці і аўтэнтычнасці[19]. |
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
[правіць | правіць зыходнік]Папярэдні спіс
[правіць | правіць зыходнік]У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У даным спісе паказаны аб'екты, прапанаваныя ўрадам Грэцыі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год занясення ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Кноскі палац (грэч. Παλάτι της Κνωσού) |
Крыт | 1700—1400 гг. да н.э. | 2003 | 267 | ii, iii | |
2 | Руіны горада Нікапаль (грэч. Νικόπολις) |
Ном: Эпір | 31 год да н.э. | 2003 | 270 | i, ii, iii, iv, vi | |
3 | Руіны горада Філіпы (грэч. Φίλιπποι) |
Ном: Усходняя Македонія і Фракія | 356 год да н.э. | 2003 | 1788 | ii, iii, iv, vi | |
4 | Горад Лаўрыён (грэч. Λαύριο) |
Ном: Усходняя Атыка | — | 2003 | 1789 | ii, iii, iv | |
5 | Алімп (грэч. Όλυμπος) |
Ном: Фесалія | — | 2003 | 1790 | ||
6 | Вобласць Прэспа з помнікамі візантыйскай і поствізантыйскай эпохаў (грэч. Λίμνες Πρέσπες) |
Ном: Заходняя Македонія | — | 2003 | 1791 | ||
7 | Нацыянальны парк Дадыя—Лефкімі—Саўфліён (грэч. Δαδιά - Σουφλί) |
Ном: Эўрас | — | 2003 | 1792 | vii, x | |
8 | Самарыйская цясніна (грэч. Φαράγγι της Σαμαριάς) |
Крыт | — | 2003 | 1793 | vii, viii, ix, x |
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Tentative (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO World Heritage Centre. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2017. Праверана 6 декабря 2010.
- ↑ The States Parties - Greece(недаступная спасылка). unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2017. Праверана 6 декабря 2010.
- ↑ Temple of Apollo Epicurius at Bassae, UNESCO, Праверана 2012-09-30
- ↑ Archeological site of Delphi, UNESCO, Праверана 2012-01-25
- ↑ Acropolis, Athens, UNESCO, Праверана 2012-01-13
- ↑ Mount Athos, UNESCO, Праверана 2012-09-30
- ↑ Meteora, UNESCO, Праверана 2012-09-30
- ↑ Paleochristian and Byzantine Monuments of Thessalonika, UNESCO, Праверана 2012-09-30
- ↑ Sanctuary of Asklepios at Epidaurus, UNESCO, Праверана 2012-09-30
- ↑ Medieval City of Rhodes, UNESCO, Праверана 2012-09-30
- ↑ Archeological site of Mystras, UNESCO, Праверана 2012-02-07
- ↑ Archeological site of Olympia, UNESCO, Праверана 2012-02-07
- ↑ Delos, UNESCO, Праверана 2012-02-07
- ↑ Monasteries of Daphni, Hosios Loukas and Nea Moni of Chios, UNESCO, Праверана 2012-09-30
- ↑ Pythagoreion and Heraion of Samos, UNESCO, Праверана 2012-09-30
- ↑ Archaeological Site of Aigai (modern name Vergina), UNESCO, Праверана 2012-01-13
- ↑ Archeological site of Mycenae and Tiryns, UNESCO, Праверана 2012-02-07
- ↑ Historic Centre (Chorá) with the Monastery of Saint John, UNESCO, Праверана 2012-09-30
- ↑ Old Town of Corfu, UNESCO, Праверана 2012-09-30
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Грэцыі
- Афіцыйны сайт ЮНЕСКА. Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны
- Каталаг спасылак Сусветнай спадчыны ў Грэцыі
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |