Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру
Но́белеўская прэ́мія мі́ру (шведск.: Nobels fredspris) — узнагарода, якая штогод прысуджаецца Нарвежскім нобелеўскім камітэтам у Осла, «чалавеку, які выконвае найбольшую альбо найлепшую працу дзеля братэрства паміж народамі, адмены альбо скарачэння пастаянных армій і правядзення альбо заахвочвання мірных кангрэсаў»[1]. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[2]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Нарвежскага нобелеўскага камітэта і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія абіраюцца Парламентам Нарвегіі[3]. Лаўрэатамі першай Нобелеўскай прэміі міру ў 1901 годзе сталі Жан Дзюнан і Фрэдэрык Пасі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[4]. У 1901 годзе Дзюнан і Пасі падзялілі 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня ў Осла ў прысутнасці караля Нарвегіі (адзіная Нобелеўская прэмія, якая не ўручаецца ў Стакгольме), у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[5].
Нобелеўская прэмія міру лічыцца найбольш спрэчнай сярод Нобелеўскіх прэмій і многія з лаўрэатаў падвяргаліся шырокай крытыцы[6][7]. У 1961 годзе Даг Хамаршэльд памёр за некалькі месяцаў да абвяшчэння сваёй перамогі, пасля чаго ў правілы былі ўнесены праўкі, каб пазбегнуць іншых пасмяротных узнагарод у будучыні[8]. У 1973 годзе Ле Дык Тхо адмовіўся ад прэміі, бо «быў не ў стане атрымаць узнагароду», спасылаючыся на сітуацыю ў В’етнаме, якая і стала прычынай яго перамогі[9]. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа тройчы атрымліваў прэміі ў 1917, 1944 і 1963 гадах, а Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў двойчы — у 1954 і 1981 гадах, але ніводная асоба не атрымлівала Нобелеўскую прэмію міру больш за адзін раз[9]. Лайнус Полінг атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 1954 годзе і Нобелеўскую прэмію міру ў 1962 годзе[9]. З 1901 года Нобелеўская прэмія міру не прысуджалася 19 разоў, больш, чым любая іншая з Нобелеўскіх узнагарод: у 1914, 1915, 1916, 1918, 1923, 1924, 1928, 1932, 1939, 1940, 1941, 1942, 1943, 1948, 1955, 1956, 1966, 1967 і 1972 гадах. Па стане на 2021 год прэмію атрымлівалі 25 арганізацый і 109 асоб, з якіх 18 былі жанчынамі (больш, чым у любой з іншых Нобелеўскіх прэмій)[10]. У 2014 годзе пакістанская актывістка Малала Юсуфзай стала самай маладой з усіх лаўрэатаў Нобелеўскіх прэмій ва ўсіх катэгорыях, атрымаўшы ўзнагароду ў 17 гадоў, а самым узроставым быў лаўрэат 1995 года Джозеф Ротблат, якому на момант прысуджэння было 87 гадоў[9].
Лаўрэаты
[правіць | правіць зыходнік]1901—1910 • 1911—1920 • 1921—1930 • 1931—1940 • 1941—1950 • 1951—1960 • 1961—1970 • 1971—1980 • 1981—1990 • 1991—2000 • 2001—2010 • 2011—2020 • з 2021
1901—1910
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
1901 | Жан Анры Дзюнан (1828—1910) |
Швейцарыя | За яго ролю ў стварэнні Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа[11]. | |
Фрэдэрык Пасі (1822—1912) |
Францыя | За тое, што ён з’яўляецца адным з галоўных заснавальнікаў Міжпарламенцкага саюза, а таксама галоўным арганізатарам першага З’езда ўсеагульнага міру[11]. | ||
1902 | Элі Дзюкамен (1833—1906) |
Швейцарыя | За яго ролю першага ганаровага сакратара Міжнароднага бюро міру[12]. | |
Шарль Альбер Гоба (1843—1914) |
Швейцарыя | За яго ролю першага генеральнага сакратара Міжпарламенцкага саюза[12]. | ||
1903 | Уільям Рэндал Крымер (1828—1908) |
Вялікабрытанія | За яго ролю «першага бацькі» Міжпарламенцкага саюза[13]. | |
1904 | Інстытут міжнароднага права | Бельгія | За яго намаганні ў якасці неафіцыйнага органа сфармуляваць агульныя прынцыпы міжнароднага права[14]. | |
1905 | Берта фон Зутнер (1843—1914) |
Аўстра-Венгрыя | За напісанне «Складзіце сваю зброю» і ўнясенне ўкладу ў стварэнне прэміі[15]. | |
1906 | Тэадор Рузвельт (1858—1919) |
ЗША | За яго паспяховае пасярэдніцтва ў заканчэнні расійска-японскай вайны і за яго інтарэс да арбітражу, забяспечваючы Гаагскі арбітражны суд з самага першага паседжання[16]. | |
1907 | Эрнеста Тэадора Манета (1833—1918) |
Італія | За яго працу ў якасці ключавога лідара італьянскага руху за мір[17]. | |
Луі Рэно (1843—1918) |
Францыя | За яго працу ў якасці вядучага французскага міжнароднага юрыста і члена пастаяннай палаты арбітражнага суда ў Гаазе[17]. | ||
1908 | Клас Понтус Арнальдсан (1844—1916) |
Швецыя | За яго працу ў якасці заснавальніка Шведскай лігі міру і арбітражу[18]. | |
Фрэдрык Баер (1837—1922) |
Данія | За тое, што ён з’яўляецца правадыром міру ў Скандынавіі, сумяшчаючы працу ў Міжпарламенцкім саюзе і прэзідэнцтва ў Міжнародным бюро міру[18]. | ||
1909 | Агюст Беернарт (1829—1912) |
Бельгія | За тое, што ён быў прадстаўніком на дзвюх канферэнцыях Гаагі і з’яўляецца вядучай фігурай у Міжпарламенцкім саюзе[19]. | |
Поль Анры Бенжамен д’Этурнель дэ Канстан (1852—1924) |
Францыя | За камбінаваную дыпламатычную працу дзеля французска-германскага і французска-брытанскага паразумення і выдатную кар’еру ў міжнародным арбітражы[18]. | ||
1910 | Міжнароднае бюро міру | Швейцарыя | За дзеянні ў якасці злучнага звяна паміж таварыствамі розных краін свету[20]. |
1911—1920
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
1911 | Тобіяс Асер (1838—1913) |
Нідэрланды | За ролю сузаснавальніка Інстытута міжнароднага права, ініцыятара Канферэнцый па міжнародным прыватным праве ў Гаазе і піянера ў галіне міжнародных прававых адносін[21]. | |
Альфрэд Герман Фрыд (1864—1921) |
Аўстра-Венгрыя | За яго намаганні выкрыць і змагацца з тым, што ён лічыць галоўнай прычынай вайны, а менавіта з анархіяй у міжнародных адносінах[21]. | ||
1912 | Эліу Рут[заўв 1] (1845—1937) |
ЗША | За паляпшэнне паразумення паміж краінамі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і ініцыявання важных арбітражных пагадненняў паміж ЗША і іншымі краінамі[22]. | |
1913 | Анры Лафантэн (1854—1943) |
Бельгія | За беспрэцэдэнтны ўклад у арганізацыю мірнага інтэрнацыяналізму[23]. | |
1914 | Прэмія не прысуджалася | |||
1915 | Прэмія не прысуджалася | |||
1916 | Прэмія не прысуджалася | |||
1917 | Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа | Швейцарыя | За намаганні па доглядзе параненых салдат і ваеннапалонных і іх сем’яў[24]. | |
1918 | Прэмія не прысуджалася | |||
1919 | Томас Вудра Вільсан (1856—1924) |
ЗША | За ролю заснавальніка Лігі Нацый[25]. | |
1920 | Леон Буржуа (1851—1925) |
Францыя | За яго даўні ўклад у справу міру і справядлівасці і яго значную ролю ў стварэнні Лігі Нацый[26]. |
1921—1930
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
1921 | Карл Яльмар Брантынг (1860—1925) |
Швецыя | За іх пажыццёвы ўклад у справу міру і арганізаваны інтэрнацыяналізм[27]. | |
Крысціян Лангэ (1869—1938) |
Нарвегія | |||
1922 | Фрыцьёф Нансен (1861—1930) |
Нарвегія | За вядучую ролю ў рэпатрыяцыі ваеннапалонных, у міжнароднай дапамозе і ў якасці Вярхоўнага камісара Лігі Нацый па справах бежанцаў[28]. | |
1923 | Прэмія не прысуджалася | |||
1924 | Прэмія не прысуджалася | |||
1925 | Осцін Чэмберлен[заўв 1] (1863—1937) |
Вялікабрытанія | За сваю вырашальную ролю ў лакарнскіх перамовах[29]. | |
Чарлз Гейтс Даўэс[заўв 1] (1865—1951) |
ЗША | За яго вырашальную ролю ў рэалізацыі Плана Даўэса[29]. | ||
1926 | Арыстыд Брыян (1862—1932) |
Францыя | За іх вырашальную ролю ў дасягненні Лакарнскай дамовы[30]. | |
Густаў Штрэземан (1878—1929) |
Германія | |||
1927 | Фердынанд Эдуард Бюісон (1841—1932) |
Францыя | За іх уклад у з’яўленне ў Францыі і Германіі грамадскай думкі, якая спрыяе мірнаму міжнароднаму супрацоўніцтву[31]. | |
Людвіг Квідэ (1858—1941) |
Германія | |||
1928 | Прэмія не прысуджалася | |||
1929 | Фрэнк Білінгс Келаг[заўв 1] (1856—1937) |
ЗША | За яго вырашальную ролю ў дасягненні пакта Брыяна — Келага[32]. | |
1930 | Натан Сёдэрблюм (1866—1931) |
Швецыя | За садзейнічанне хрысціянскаму адзінству і стварэнне «той новай душэўнай пазіцыі, якая неабходна, каб мір паміж народамі стаў рэальнасцю»[33]. |
1931—1940
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
1931 | Джэйн Адамс (1860—1935) |
ЗША | За іх старанныя намаганні адрадзіць ідэал міру і адрадзіць дух міру ў сваёй нацыі і ва ўсім чалавецтве[34]. | |
Нікалас Мюрэй Батлер (1862—1947) |
ЗША | |||
1932 | Прэмія не прысуджалася | |||
1933 | Ральф Норман Энджэл[заўв 1] (1873—1967) |
Вялікабрытанія | За тое, што выкрыў сваім пяром ілюзію вайны і пераканаўча заклікаў да міжнароднага супрацоўніцтва і міру[35]. | |
1934 | Артур Хендэрсан (1863—1935) |
Вялікабрытанія | За нястомную барацьбу і адважныя намаганні на пасадзе старшыні Канферэнцыі па раззбраенні Лігі Нацый у 1931—1934 гадах[36]. | |
1935 | Карл фон Асецкі[заўв 2] (1889—1938) |
Германія | За яго пякучую любоў да свабоды думкі і выказвання меркаванняў і яго каштоўны ўклад у справу міру[37]. | |
1936 | Карлас Сааведра Ламас (1878—1959) |
Аргенціна | За ролю бацькі Аргентынскага антываеннага пакта 1933 года, які ён таксама выкарыстаў як сродак пасярэдніцтва ў міры паміж Парагваем і Балівіяй у 1935 годзе[38]. | |
1937 | Роберт Сэсіл (1864—1958) |
Вялікабрытанія | За яго нястомныя намаганні ў падтрымку Лігі Нацый, раззбраення і міру[39]. | |
1938 | Нансенаўская міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў | Ліга Нацый | За тое, што яна працягвала працу Фрыцьёфа Нансена на карысць бежанцаў па ўсёй Еўропе[40]. | |
1939 | Прэмія не прысуджалася | |||
1940 | Прэмія не прысуджалася |
1941—1950
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
1941 | Прэмія не прысуджалася | |||
1942 | Прэмія не прысуджалася | |||
1943 | Прэмія не прысуджалася | |||
1944 | Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа | Швейцарыя | За вялікую працу, якую ён выканаў падчас вайны ад імя чалавецтва[41]. | |
1945 | Кордэл Хал (1871—1955) |
ЗША | За яго нястомную працу па дасягненню міжнароднага паразумення і яго асноўную ролю ў стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[42]. | |
1946 | Эмілі Грын Болч (1867—1961) |
ЗША | За яе працу на працягу ўсяго жыцця дзеля міру[43]. | |
Джон Рэлей Мот (1865—1955) |
ЗША | За яго ўклад у стварэнне мірнага рэлігійнага брацтва праз нацыянальныя межы[43]. | ||
1947 | Савет Сяброў на службе грамадству | Вялікабрытанія | За іх наватарскую працу ў міжнародным руху за мір і спачувальныя намаганні па аблягчэнні чалавечых пакут, спрыяючы тым самым братэрству паміж народамі[44]. | |
Амерыканскі камітэт Сяброў на службе грамадству | ЗША | |||
1948 | Прэмія не прысуджалася | |||
1949 | Джон Бойд Ор (1880—1971) |
Вялікабрытанія | За яго намаганні на працягу ўсяго жыцця перамагчы голад і нястачу, тым самым дапамагаючы ліквідаваць асноўную прычыну ваенных канфліктаў і войнаў[45]. | |
1950 | Ральф Банч (1904—1971) |
ЗША | За працу ў якасці пасрэдніка ў Палесціне ў 1948—1949 гадах[46]. |
1951—1960
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
1951 | Ліён Жуо (1879—1954) |
Францыя | За тое, што прысвяціў сваё жыццё барацьбе з вайной праз прапаганду сацыяльнай справядлівасці і братэрства паміж людзьмі і народамі[47]. | |
1952 | Альберт Швейцэр (1875—1965) |
Францыя | За яго альтруізм, пашану да жыцця і нястомную гуманітарную працу, якая дапамагла зрабіць ідэю братэрства паміж людзьмі і народамі жывой[48]. | |
1953 | Джордж Маршал (1880—1959) |
ЗША | За прапанову і кантроль за планам эканамічнага аднаўлення Еўропы[49]. | |
1954 | Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў | ААН | За свае намаганні па лячэнні ран вайны, аказваючы дапамогу і абарону бежанцам па ўсім свеце[50]. | |
1955 | Прэмія не прысуджалася | |||
1956 | Прэмія не прысуджалася | |||
1957 | Лестэр Боўлс Пірсан (1897—1972) |
Канада | За яго важны ўклад у разгортванне аварыйных сіл Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пасля Суэцкага крызісу[51]. | |
1958 | Жорж Пір (1910—1969) |
Бельгія | За яго намаганні дапамагчы бежанцам пакінуць свае лагеры і вярнуцца да жыцця свабоды і годнасці[52]. | |
1959 | Філіп Ноэль-Бэйкер (1889—1982) |
Вялікабрытанія | За яго даўні ўклад у справу раззбраення і міру[53]. | |
1960 | Альберт Лутулі (1898—1967) |
Паўднёвая Афрыка (Нарадзіўся ў Паўднёвай Радэзіі) |
За негвалтоўную барацьбу з апартэідам[54]. |
1961—1970
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
1961 | Даг Хамаршэльд[заўв 3] (1905—1961) |
Швецыя | За развіццё ААН у эфектыўную і канструктыўную міжнародную арганізацыю, здольную ажывіць прынцыпы і мэты, выкладзеныя ў Статуце ААН[55]. | |
1962 | Лайнус Полінг (1901—1994) |
ЗША | За барацьбу з гонкай ядзерных узбраенняў паміж Усходам і Захадам[56]. | |
1963 | Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа | Швейцарыя | За прасоўванне прынцыпаў Жэнеўскай канвенцыі і супрацоўніцтва з ААН[57]. | |
Ліга таварыстваў Чырвонага Крыжа | ||||
1964 | Марцін Лютэр Кінг (1929—1968) |
ЗША | За негвалтоўную барацьбу за грамадзянскія правы афра-амерыканскага насельніцтва[58]. | |
1965 | Дзіцячы фонд ААН | ААН | За намаганні па ўмацаванні салідарнасці паміж народамі і скарачэнні розніцы паміж багатымі і беднымі дзяржавамі[59]. | |
1966 | Прэмія не прысуджалася | |||
1967 | Прэмія не прысуджалася | |||
1968 | Рэнэ Касэн (1887—1976) |
Францыя | За яго барацьбу па забеспячэнні правоў чалавека, прадугледжаных Дэкларацыяй ААН[60]. | |
1969 | Міжнародная арганізацыя працы | ААН | За стварэнне міжнароднага заканадаўства, якое забяспечвае пэўныя нормы ўмоў працы ў кожнай краіне[61]. | |
1970 | Норман Эрнэст Барлоўг (1914—2009) |
ЗША | За ўнёсак у развязак харчовай праблемы, і асабліва за ажыццяўленне «зялёнай рэвалюцыі»[62]. |
1971—1980
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
1971 | Вілі Брант (1913—1992) |
Заходняя Германія | За адкрыццё шляху да змястоўнага дыялогу паміж Усходам і Захадам[63]. | |
1972 | Прэмія не прысуджалася | |||
1973 | Генры Кісінджэр (1923―2023) |
ЗША (Нарадзіўся ў Германіі) |
За сумесныя перамовы аб спыненні агню ў В’етнаме ў 1973 годзе[64]. | |
Ле Дык Тхо[заўв 4] (1911—1990) |
В’етнам (паўночны) | |||
1974 | Шон Мак-Брайд (1904—1988) |
Ірландыя (Нарадзіўся ў Францыі) |
За яго намаганні па забеспячэнні і развіцці правоў чалавека ва ўсім свеце[65]. | |
Эйсаку Сато (1901—1975) |
Японія | За ўклад у стабілізацыю ўмоў у Ціхаакіянскім рэгіёне і за падпісанне Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі[65]. | ||
1975 | Андрэй Сахараў[заўв 5] (1921—1989) |
СССР | За барацьбу за правы чалавека ў Савецкім Саюзе, за раззбраенне і супрацоўніцтва паміж усімі народамі[66]. | |
1976 | Бэці Уільямс (1943—2020) |
Вялікабрытанія | За смелыя намаганні ў заснаванні руху, які паклаў канец гвалтоўнаму канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[67]. | |
Мэйрыд Карыган (нар. 1944) |
Вялікабрытанія | |||
1977 | Amnesty International (1961) |
Вялікабрытанія | За павагу ва ўсім свеце да правоў чалавека[68]. | |
1978 | Анвар Садат (1918—1981) |
Егіпет | За сумесныя перамовы аб міры паміж Егіптам і Ізраілем у 1978 годзе[69]. | |
Менахем Бегін (1913—1992) |
Ізраіль (Нарадзіўся ў Брэсце, зараз Беларусь) | |||
1979 | Маці Тэрэза (1910—1997) |
Індыя (Нарадзілася ў Скоп’і, зараз Паўночная Македонія) |
За яе працу па аказанні дапамогі пакутнаму чалавецтву[70]. | |
1980 | Адольфа Перэс Эсківель (нар. 1931) |
Аргенціна | За тое, што ён быў крыніцай натхнення рэпрэсаваных, асабліва ў Лацінскай Амерыцы[71]. |
1981—1990
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
1981 | Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў | ААН | За прасоўванне асноўных правоў бежанцаў[72]. | |
1982 | Альва Мюрдаль (1902—1986) |
Швецыя | За працу па раззбраенні і зонах свабодных ад ядзернай і няядзернай зброі[73]. | |
Альфонса Гарсія Роблес (1911—1991) |
Мексіка | |||
1983 | Лех Валенса (нар. 1943) |
Польшча | За негвалтоўную барацьбу за свабодныя прафсаюзы і правы чалавека ў Польшчы[74]. | |
1984 | Дэсманд Туту (1931—2021) |
ПАР | За ролю аб’яднаўчага дзеяча ў негвалтоўнай кампаніі па вырашэнні праблемы апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы[75]. | |
1985 | Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны | ЗША | За распаўсюджванне аўтарытэтнай інфармацыі і за кошт усведамлення катастрафічных наступстваў ядзернай вайны[76]. | |
1986 | Элі Візель (1928—2016) |
ЗША (Нарадзіўся ў Румыніі) |
За тое, што ён быў пасланцам чалавецтва: яго пасланне — гэта мір, выкупленне і годнасць[77]. | |
1987 | Оскар Арыяс Санчэс (нар. 1940) |
Коста-Рыка | За яго працу ў імя трывалага міру ў Цэнтральнай Амерыцы[78]. | |
1988 | Міратворчыя сілы ААН | ААН | За прадухіленне ўзброеных сутыкненняў і стварэння ўмоў для перамоваў[79]. | |
1989 | Далай-лама XIV (нар. 1935) |
Індыя (Нарадзіўся ў Тыбеце) |
За адстойванне мірных рашэнняў на аснове талерантнасці і ўзаемнай павагі з мэтай захавання гістарычнай і культурнай спадчыны свайго народа[80]. | |
1990 | Міхаіл Гарбачоў (1931—2022) |
СССР | За вядучую ролю, якую ён адыграў у радыкальных зменах у адносінах паміж Усходам і Захадам[81]. |
1991—2000
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
1991 | Аун Сан Су Чжы[заўв 6] (нар. 1945) |
М’янма | За яе негвалтоўную барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека[82]. | |
1992 | Рыгаберта Менчу (нар. 1959) |
Гватэмала | За яе барацьбу за сацыяльную справядлівасць і этнакультурнае прымірэнне, заснаваную на павазе правоў карэннага насельніцтва[83]. | |
1993 | Нельсан Мандэла (1918—2013) |
ПАР | За іх працу па мірным спыненні рэжыму апартэіду і закладку асноў для новай дэмакратычнай Паўднёвай Афрыкі[84]. | |
Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1936—2021) |
ПАР | |||
1994 | Ясір Арафат (1929—2004) |
Палесціна (Нарадзіўся ў Егіпце) |
За іх намаганні па стварэнні міру на Блізкім Усходзе[85]. | |
Іцхак Рабін (1922—1995) |
Ізраіль | |||
Шымон Перэс (1923—2016) |
Ізраіль (Нарадзіўся ў Польшчы) | |||
1995 | Джозеф Ротблат (1908—2005) |
Вялікабрытанія (Нарадзіўся ў Варшаве, зараз Польшча) |
За іх намаганні паменшыць ролю ядзернай зброі ў міжнароднай палітыцы і ў доўгатэрміновай перспектыве ліквідаваць такую зброю[86]. | |
Пагуошскі рух навукоўцаў | Канада | |||
1996 | Карлуш Белу (нар. 1948) |
Усходні Тымор | За працу за справядлівае і мірнае вырашэнне канфлікту ва Усходнім Тыморы[87]. | |
Жазэ Рамуш-Орта (нар. 1949) |
Усходні Тымор | |||
1997 | Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін | Швейцарыя | За іх працу па забароне і ліквідацыі супрацьпяхотных мін[88]. | |
Джодзі Уільямс (нар. 1950) |
ЗША | |||
1998 | Джон Х’юм (1937—2020) |
Ірландыя | За іх намаганні па пошуку мірнага вырашэння канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[89]. | |
Дэвід Трымбл (1944―2022) |
Вялікабрытанія | |||
1999 | Урачы без межаў | Швейцарыя | У знак прызнання наватарскай гуманітарнай дзейнасці арганізацыі на некалькіх кантынентах[90]. | |
2000 | Кім Дэ Джун (1925—2009) |
Рэспубліка Карэя | За працу над дэмакратыяй і правамі чалавека ў Паўднёвай Карэі і ва Усходняй Азіі ў цэлым, а таксама за мір і прымірэнне з Паўночнай Карэяй, у прыватнасці[91]. |
2001—2010
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
2001 | Арганізацыя Аб’яднаных Нацый | ААН | За ўнёсак у стварэнне больш арганізаванага свету і ўмацаванне міру ва ўсім свеце[92]. | |
Кофі Анан (1938—2018) |
Гана | |||
2002 | Джэймс Эрл Картэр (нар. 1924) |
ЗША | За яго дзесяцігоддзі нястомных намаганняў па пошуку мірных рашэнняў міжнародных канфліктаў, прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека і садзейнічанні эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю[93]. | |
2003 | Шырын Эбадзі (нар. 1947) |
Іран | За яе намаганні ў справе дэмакратыі і правоў чалавека. Яна асабліва засяродзілася на барацьбе за правы жанчын і дзяцей[94]. | |
2004 | Вангары Маатаі (1940—2011) |
Кенія | За яе ўклад ва ўстойлівае развіццё, дэмакратыю і мір[95]. | |
2005 | Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі | ААН | За іх намаганні па прадухіленні выкарыстання ядзернай энергіі ў ваенных мэтах і забеспячэнні выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах максімальна бяспечным спосабам[96]. | |
Махамед аль-Барадэі (нар. 1942) |
Егіпет | |||
2006 | Мухамад Юнус (нар. 1940) |
Бангладэш | За намаганні па стварэнні асноў для сацыяльнага і эканамічнага развіцця[97]. | |
Grameen Bank | Бангладэш | |||
2007 | Міжурадавая група экспертаў па змяненню клімату | ААН | За вывучэнне наступстваў глабальных кліматычных змен, выкліканых чыннасцю чалавека, і выпрацаванне мер па іх магчымым прадухіленні[98]. | |
Альберт Гор (нар. 1948) |
ЗША | |||
2008 | Марці Ахцісаары (1937–2023) |
Фінляндыя | За тыя важныя намаганні ў вырашэнні міжнародных канфліктаў, якія ён прыкладаў на некалькіх кантынентах цягам трох дзесяцігоддзяў[99]. | |
2009 | Барак Абама (нар. 1961) |
ЗША | За выбітныя намаганні па ўмацаванні міжнароднай дыпламатыі і супрацы паміж народамі[100]. | |
2010 | Лю Сяабо[заўв 7] (1955—2017) |
Кітай | За працяглае негвалтоўнае змаганне за фундаментальныя правы чалавека ў Кітаі[101]. |
2011—2020
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
2011 | Элен Джонсан-Серліф (нар. 1938) |
Ліберыя | За негвалтоўнае змаганне за правы і бяспеку жанчын і ўдзел у міратворчым працэсе[102]. | |
Лейма Гбові (нар. 1972) |
Ліберыя | |||
Тавакуль Карман (нар. 1979) |
Емен | |||
2012 | Еўрапейскі Саюз | Еўрапейскі Саюз | За шэсць дзесяцігоддзяў абароны правоў чалавека ў Еўропе і доўгатэрміновую ролю ў з’яднанні кантынента[103]. | |
2013 | Арганізацыя па забароне хімічнай зброі | Міжнародная | За шырокамаштабную працу па ліквідацыі хімічнай зброі[104]. | |
2014 | Кайлаш Сацьяртхі (нар. 1954) |
Індыя | За змаганне супраць прыгняцення дзяцей і моладзі і за правы дзяцей на адукацыю[105]. | |
Малала Юсуфзай (нар. 1997) |
Пакістан | |||
2015 | Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе | Туніс | За вырашальны ўнёсак у будаванне плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе па выніках Язмінавай рэвалюцыі ў 2011 годзе[106]. | |
2016 | Хуан Мануэль Сантас (нар. 1951) |
Калумбія | За рашучыя намаганні пакласці канец больш чым 50-гадовай грамадзянскай вайне ў краіне[107]. | |
2017 | Міжнародная кампанія за забарону ядзернай зброі | Міжнародная | За намаганні па прыцягненні ўвагі да катастрафічных наступстваў ад кожнага выкарыстання ядзернай зброі і за спробы забараніць такія ўзбраенні з дапамогай пагадненняў[108]. | |
2018 | Дэніс Муквегэ (нар. 1955) |
ДР Конга | За іх спробу спыніць выкарыстанне сексуальнага гвалту ў якасці зброі ў войнах і ўзброеных канфліктах[109]. | |
Надзя Мурад (нар. 1993) |
Ірак | |||
2019 | Абій Ахмед Алі (нар. 1976) |
Эфіопія | За яго намаганні па дасягненню міру і міжнароднага супрацоўніцтва і, у прыватнасці, за яго рашучую ініцыятыву па ўрэгуляванні памежнага канфлікту з суседняй Эрытрэяй[110]. | |
2020 | Сусветная харчовая праграма | Міжнародная | За намаганні ў змаганні з голадам, за ўнёсак у стварэнне ўмоў для дасягнення міру ў зонах канфліктаў і за вядучую ролю ў спробах перадухіліць выкарыстання голаду як сродку вайны і канфліктаў[111]. |
з 2021
[правіць | правіць зыходнік]Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|
2021 | Марыя Рэса (нар. 1963) |
Філіпіны | За намаганні па абароне свабоды выказвання, што з’яўляецца перадумовай дэмакратыі і трывалага міру[112]. | |
Дзмітрый Муратаў (нар. 1961) |
Расія | |||
2022 | Алесь Бяляцкі (нар. 1962) |
Беларусь | Лаўрэаты Прэміі міру прадстаўляюць грамадзянскую супольнасць у сваіх краінах. Яны шмат гадоў прасоўвалі права крытыкаваць уладу і абараняць асноўныя правы грамадзян. Яны прыклалі вялікія намаганні, каб задакументаваць ваенныя злачынствы, парушэнні правоў чалавека і злоўжыванні ўладай. Разам яны дэманструюць важнасць грамадзянскай супольнасці для міру і дэмакратыі.[113]. | |
Мемарыял |
Расія | |||
Цэнтр грамадзянскіх свабод | Украіна | |||
2023 | Наргіз Махамадзі (нар. 1972) |
Іран | За барацьбу з гвалтам іранскага рэжыму і за роўныя правы і свабоды для ўсіх[114]. | |
2024 | Nihon Hidankyo | Японія | За намаганні па стварэнні свету, свабоднага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю сведчанняў, што ядзерная зброя больш ніколі не павінна выкарыстоўвацца[115]. |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Эліу Рут, Осцін Чэмберлен, Чарлз Гейтс Даўэс, Фрэнк Білінгс Келаг і Ральф Норман Энджэл атрымлівалі свае прэміі на год пазней, паколькі камітэт прымаў рашэнне, што ніводны кандыдат не адпавядае крытэрыям волі Нобеля ў год, у які яны пералічаны як атрымальнікі прэміі. Згодна з правіламі камітэт адкладаў прысуджэнне прэмій да наступнага года, але яны адзначаны як атрымальнікі прэміі за папярэдні год.
- ↑ Прэмія была прысуджана Карлу фон Асецкаму «завочна», бо ўрад Германіі адмовіў яму ў выдачы пашпарта.
- ↑ Даг Хамаршэльд стаў лаўрэатам прэміі пасмяротна.
- ↑ Ле Дык Тхо адмовіўся прыняць прэмію.
- ↑ Прэмія была прысуджана Андрэю Сахараву «завочна», бо ўрад СССР адмовіў яму ў выдачы пашпарта.
- ↑ Прэмія была прысуджана Аун Сан Су Чжы «завочна», бо яна была зняволенай урадам Бірмы. Пасля яе вызвалення з-пад хатняга арышту і выбараў у Палату прадстаўнікоў М’янмы Су Чжы змагла асабіста атрымаць узнагароду 16 чэрвеня 2012 года.
- ↑ Прэмія была прысуджана Лю Сяабо «завочна», бо ён знаходзіўся ў зняволенні ў Кітаі.
Зноскі
- ↑ Excerpt from the Will of Alfred Nobel . Nobel Foundation. Праверана 6 кастрычніка 2011.
- ↑ Alfred Nobel – The Man Behind the Nobel Prize . Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ The Nobel Prize Awarders . Nobel Foundation.
- ↑ The Nobel Prize . Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ The Nobel Prize Award Ceremonies . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ Controversies and Criticisms . Nobelprize.org.
- ↑ The Nobel: Dynamite or damp squib? . BBC.
- ↑ The Nobel Peace Prize, 1901–2000 . Nobelprize.org.
- ↑ а б в г Nobel Laureates Facts . Nobelprize.org.
- ↑ Women Nobel Laureates . Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1901 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1902 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1903 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1904 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1905 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1906 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1907 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б в Нобелеўская прэмія міру 1908 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1909 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1910 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1911 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1912 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1913 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1917 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1919 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1920 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1921 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1922 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1925 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1926 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1927 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1929 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1930 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1931 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1933 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1934 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1935 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1936 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1937 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1938 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1944 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1945 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1946 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1947 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1949 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1950 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1951 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1952 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1953 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1954 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1957 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1958 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1959 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1960 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1961 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1962 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1963 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1964 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1965 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1968 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1969 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1970 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1971 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1973 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1974 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1975 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1976 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1977 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1978 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1979 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1980 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1981 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1982 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1983 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1984 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1985 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1986 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1987 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1988 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1989 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1990 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1991 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1992 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1993 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1994 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1995 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1996 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1997 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1998 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1999 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2000 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2001 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2002 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2003 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2004 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2005 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2006 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2007 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2008 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2009 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2010 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2011 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2012 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2013 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2014 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2015 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2016 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2017 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2018 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2019 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2020 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2021 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2022 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2023 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2024 года . nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Фонду Нобеля
- Нобелеўскія лаўрэаты на сайце Nobelprize.org
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |