Перайсці да зместу

Спіс штатаў і тэрыторый ЗША

Гэта старонка ўваходзіць у лік выдатных спісаў
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Злучаныя Штаты Амерыкі — федэратыўная рэспубліка[1], якая складаецца з 50 штатаў, федэральнай акругі (дзе размяшчаецца горад Вашынгтон і нацыянальны ўрад краіны), пяці асноўных тэрыторый і іншых уладанняў[en][2][3]. 48 сумежных штатаў і акруга Калумбія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі паміж Канадай і Мексікай. Штат Аляска знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Паўночнай Амерыкі (таксама мяжуе з Канадай), а палажэнне Гавайскіх астравоў уяўляе сабой архіпелаг у Ціхім акіяне. Тэрыторыі, кантралюемыя Злучанымі Штатамі займаюць месцы ў Ціхім акіяне і Карыбскім моры.

Штаты з’яўляюцца асноўнымі адміністрацыйнымі адзінкамі дзяржавы, а таксама валодаюць пэўнымі паўнамоцтвамі і правамі, якія замацаваны ў Канстытуцыі ЗША, такіх як рэгуляванне ўнутрыдзяржаўнага гандлю, ход выбараў[en], стварэнне мясцовых органаў улады[en], а таксама пытанні аб ратыфікацыі паправак да канстытуцыі[en]. Кожны штат мае сваю ўласную канстытуцыю[en], заснаваную на рэспубліканскіх прынцыпах[en], і ўрад, які складаецца з трох галін: выканаўчай[en], заканадаўчай[en] і судовай[en][4]. Усе штаты і іх жыхары прадстаўлены ў федэральным Кангрэсе, двухпалатнаму заканадаўчаму органу, які складаецца з Сената і Палаты Прадстаўнікоў. Кожны штат прадстаўлены двума сенатарамі, а прадстаўнікі размяркоўваюцца[en] паміж штатамі прапарцыйна паводле апошняга канстытуцыйна замацаванага дзесяцігадовага перапісу[5]. Акрамя таго, кожны штат уплывае на колькасць выбаршчыкаў, якія галасуюць у Калегіі выбаршчыкаў, органе, які абірае прэзідэнта ЗША: гэтая колькасць эквівалентна колькасць прадстаўнікоў і сенатараў Кангрэса ад штата[6]. Артыкул IV[en], раздзел 3, пункт 1 канстытуцыі гарантуе Кангрэсу права прымаць[en] новыя штаты ў Саюз. З моманту стварэння Злучаных Штатаў у 1776 годзе колькасць штатаў павялічылася з першапачатковых 13 да 50. Кожны новы штат атрымлівае роўныя[en] з існуючымі штатамі правы[7].

У адпаведнасці з артыкулам I[en], раздзелам 8[en] канстытуцыі, Кангрэс ажыццяўляе «выключную юрысдыкцыю» над федэральнай акругай, якая не з’яўляецца часткай якога-небудзь штата. Да прыняцця Закона аб мясцовым самакіраванні акругі Калумбія[en] ў 1973 годзе, які надаў пэўныя паўнамоцтвы абраным мэру[en] і савету[en], акруга не мела выбарнага мясцовага самакіравання. Тым не менш, Кангрэс захоўвае за сабой права пераглядаць і адмяняць законы, прынятыя саветам, і ўмешвацца ў мясцовыя справы[8]. Паколькі акруга не з’яўляецца штатам, яна не мае прадстаўніцтва[en] ў Сенаце. Тым не менш, з 1971 года яго жыхары былі прадстаўлены ў Палаце прадстаўнікоў дэлегатам[en] без права голасу[9]. Акрамя таго, пачынаючы з 1961 года, пасля ратыфікацыі 23-й папраўкі, акруга набыла права абіраць трох выбаршчыкаў для галасавання ў калегіі.

У дадатак да 50 штатаў і федэральнай акругі Злучаныя Штаты валодаюць яшчэ 14 тэрыторыямі. Пяць з іх (Амерыканскае Самоа, Амерыканскія Віргінскія астравы, Гуам, Паўночныя Марыянскія астравы і Пуэрта-Рыка) маюць пастаяннае неваенізаванаяе насельніцтва, а астатнія дзевяць (Знешнія малыя астравы ЗША[en]) з’яўляюцца ненаселенымі. За выключэннем вострава Наваса, Пуэрта-Рыка і Амерыканскіх Віргінскіх астравоў, якія знаходзяцца ў Карыбскім моры, усе тэрыторыі знаходзяцца ў Ціхім акіяне. Атол Пальміра лічыцца ўключанай тэрыторыяй, гэта значыць, што ён у поўнай меры выкарыстоўвае канстытуцыю; іншыя тэрыторыя з’яўляюцца няўключанымі[en], і там не прымяняецца паўнавартасная канстытуцыя. Дзесяць тэрыторый (Знешнія малыя астравы ЗША і Амерыканскае Самоа) лічацца неарганізаванымі[en], бо не маюць Арганічнага закона, прынятага Кангрэсам; астатнія чатыры тэрыторыі з’яўляюцца арганізаванымі. У дадатак да наяўнасці тэрытарыяльных заканадаўчых органаў і губернатараў кожная з пяці населеных тэрыторый мае абмежаваную аўтаномію, але жыхары не маюць права галасаваць на федэральных выбарах.

Каліфорнія з’яўляецца самым густанаселеным штатам з 39,144,818 жыхарамі (паводле ацэнак 2015 года), а Ваёмінг найменш густанаселеным з 586,107 жыхарамі. Акруга Калумбія мае 672,228 жыхароў (паводле ацэнак 2015 года), што больш чым насельніцтва двух найменш густанаселеных штатаў (Ваёмінга і Вермонта). Самым вялікім штатам па плошчы з’яўляецца Аляска, якая ахоплівае 1,723,337км², а самым маленькім — Род-Айленд з плошчай у 4,002км². Першым штатам, які ратыфікаваў дзеючую канстытуцыю стаў Дэлавэр, які зрабіў гэта 7 снежня 1787 года, а найноўшым штатам з’яўляюцца Гавайскія астравы, прынятыя ў Саюз 21 жніўня 1959 года. Самай вялікай тэрыторыяй, як паводле насельніцтва так і паводле памеру, з’яўляецца Пуэрта-Рыка з насельніцтвам у 3,725,789 (паводле перапісу 2010 года[en]) і агульнай плошчай у 13,792км².

Штат Абр. Сталіца Найбуйнейшы горад[заўв 1][10] Стаў штатам[заўв 2] Насельніцтва
(ацэнка 2015)[11]
Агульная плошча ў км² (міл²)[заўв 3][12] Плошча сушы ў км² (міл²)[заўв 3][12] Плошча вады ў км² (міл²)[заўв 3][12] Выбарчыя акругі
Агая OH Калумбус 1 сакавіка 1803 11,613,423 116,099 (44,826) 105,830 (40,861) 10,269 (3,965) 16
Аёва IA Дэ-Мойн 28 снежня 1846 3,123,899 145,746 (56,273) 144,669 (55,857) 1,077 (416) 4
Айдаха ID Бойсэ 3 ліпеня 1890 1,654,930 216,443 (83,569) 214,044 (82,643) 2,398 (926) 2
Аклахома OK Аклахома-Сіці 16 лістапада 1907 3,911,338 181,038 (69,899) 177,660 (68,595) 3,377 (1,304) 5
Алабама AL Мантгомеры Бірмінгем 14 снежня 1819 4,858,979 135,767 (52,420) 131,170 (50,645) 4,597 (1,775) 7
Аляска AK Джуна Анкарыдж 3 студзеня 1959 738,432 1,723,337 (665,384) 1,477,950 (570,641) 245,383 (94,743) 1
Арканзас AR Літл-Рок 15 чэрвеня 1836 2,978,204 137,733 (53,179) 134,770 (52,035) 2,960 (1,143) 4
Арызона AZ Фінікс 14 лютага 1912 6,828,065 295,233 (113,990) 294,207 (113,594) 1,026 (396) 9
Арэгон OR Сейлем Портленд 14 лютага 1859 4,028,977 254,800 (98,379) 248,608 (95,988) 6,193 (2,391) 5
Ваёмінг WY Шаен 10 ліпеня 1890 586,107 253,335 (97,813) 251,470 (97,093) 1,865 (720) 1
Вашынгтон WA Алімпія Сіэтл 11 лістапада 1889 7,170,351 184,661 (71,298) 172,120 (66,456) 12,541 (4,842) 10
Вермонт VT Мантпіліер Берлінгтан 4 сакавіка 1791 626,042 24,905 (9,616) 23,872 (9,217) 1,036 (400) 1
Вірджынія[заўв 4] VA Рычманд Вірджынія-Біч 25 чэрвеня 1788 8,382,993 110,787 (42,775) 102,279 (39,490) 8,508 (3,285) 11
Вісконсін WI Мадысан Мілуокі 29 мая 1848 5,771,337 169,634 (65,496) 140,269 (54,158) 29,368 (11,339) 8
Гаваі HI Ганалулу 21 жніўня 1959 1,431,603 28,314 (10,932) 16,635 (6,423) 11,678 (4,509) 2
Джорджыя GA Атланта 2 студзеня 1788 10,214,860 153,910 (59,425) 148,958 (57,513) 4,950 (1,912) 14
Дэлавэр DE Довер Уілмінгтан 7 снежня 1787 945,934 6,446 (2,489) 5,048 (1,949) 1,399 (540) 1
Заходняя Віргінія WV Чарлстан 20 чэрвеня 1863 1,844,128 62,755 (24,230) 62,258 (24,038) 497 (192) 3
Ілінойс IL Спрынгфілд Чыкага 3 снежня 1818 12,859,995 149,997 (57,914) 143,794 (55,519) 6,203 (2,395) 18
Індыяна IN Індыянапаліс 11 снежня 1816 6,619,680 94,327 (36,420) 92,789 (35,826) 1,536 (593) 9
Каларада CO Дэнвер 1 жніўня 1876 5,456,574 269,602 (104,094) 268,432 (103,642) 1,171 (452) 7
Каліфорнія CA Сакрамента Лос-Анджэлес 9 верасня 1850 39,144,818 423,968 (163,695) 403,466 (155,779) 20,502 (7,916) 53
Канектыкут CT Хартфард Брыджпарт 9 студзеня 1788 3,590,886 14,356 (5,543) 12,541 (4,842) 1,816 (701) 5
Канзас KS Топіка Уічыта 29 студзеня 1861 2,911,641 213,099 (82,278) 211,755 (81,759) 1,347 (520) 4
Кентукі[заўв 5] KY Франкфарт Луісвіл 1 чэрвеня 1792 4,425,092 104,656 (40,408) 102,268 (39,486) 2,385 (921) 6
Луізіяна LA Батан-Руж Новы Арлеан 30 красавіка 1812 4,670,724 135,658 (52,378) 111,898 (43,204) 23,761 (9,174) 6
Мантана MT Хелена Білінгс 8 лістапада 1889 1,032,949 380,832 (147,040) 376,962 (145,546) 3,869 (1,494) 1
Масачусетс[заўв 6] MA Бостан 6 лютага 1788 6,794,422 27,335 (10,554) 20,202 (7,800) 7,133 (2,754) 9
Мінесота MN Сент-Пол Мінеапаліс 11 мая 1858 5,489,594 225,163 (86,936) 206,233 (79,627) 18,930 (7,309) 8
Місісіпі MS Джэксан 10 снежня 1817 2,992,333 125,438 (48,432) 121,530 (46,923) 3,908 (1,509) 4
Місуры MO Джэферсан-Сіці Канзас-Сіці 10 жніўня 1821 6,083,672 180,540 (69,707) 178,041 (68,742) 2,499 (965) 8
Мічыган MI Лансінг Дэтройт 26 студзеня 1837 9,922,576 250,488 (96,714) 146,435 (56,539) 104,053 (40,175) 14
Мэн ME Агаста Портленд 15 сакавіка 1820 1,329,328 91,634 (35,380) 79,883 (30,843) 11,751 (4,537) 2
Мэрыленд MD Анапаліс Балтымар 28 красавіка 1788 6,006,401 32,131 (12,406) 25,141 (9,707) 6,990 (2,699) 8
Небраска NE Лінкальн Омаха 1 сакавіка 1867 1,896,190 200,330 (77,348) 198,973 (76,824) 1,357 (524) 3
Невада NV Карсан-Сіці Лас-Вегас 31 кастрычніка 1864 2,890,845 286,380 (110,572) 284,331 (109,781) 2,049 (791) 4
Нью-Гэмпшыр NH Канкорд Манчэстэр 21 чэрвеня 1788 1,330,608 24,214 (9,349) 23,188 (8,953) 1,028 (397) 2
Нью-Джэрсі NJ Трэнтан Ньюарк 18 снежня 1787 8,958,013 22,592 (8,723) 19,047 (7,354) 3,543 (1,368) 12
Нью-Ёрк NY Олбані Нью-Ёрк 26 ліпеня 1788 19,795,791 141,297 (54,555) 122,056 (47,126) 19,241 (7,429) 27
Нью-Мексіка NM Санта-Фэ Албукерке 6 студзеня 1912 2,085,109 314,917 (121,590) 314,160 (121,298) 756 (292) 3
Паўднёвая Дакота SD Пір Су-Фолс 2 лістапада 1889 858,469 199,730 (77,116) 196,350 (75,811) 3,380 (1,305) 1
Паўднёвая Караліна SC Калумбія 23 мая 1788 4,896,146 82,931 (32,020) 77,858 (30,061) 5,076 (1,960) 7
Паўночная Дакота ND Бісмарк Фарга 2 лістапада 1889 756,927 183,107 (70,698) 178,712 (69,001) 4,398 (1,698) 1
Паўночная Караліна NC Ролі Шарлат 21 лістапада 1789 10,042,802 139,391 (53,819) 125,920 (48,618) 13,471 (5,201) 13
Пенсільванія[заўв 7] PA Гарысберг Філадэльфія 12 снежня 1787 12,802,503 119,279 (46,054) 115,884 (44,743) 3,398 (1,312) 18
Род-Айленд[заўв 8] RI Провідэнс 29 мая 1790 1,056,298 4,002 (1,545) 2,678 (1,034) 1,320 (511) 2
Тэнесі TN Нашвіл Мемфіс 1 чэрвеня 1796 6,600,299 109,152 (42,144) 106,798 (41,235) 2,354 (909) 9
Тэхас TX Остын Х’юстан 29 снежня 1845 27,469,114 695,660 (268,596) 676,588 (261,232) 19,075 (7,365) 36
Фларыда FL Талахасі Джэксанвіл 3 сакавіка 1845 20,271,272 170,312 (65,758) 138,888 (53,625) 31,424 (12,133) 27
Юта UT Солт-Лэйк-Сіці 4 студзеня 1896 2,995,919 219,882 (84,897) 212,819 (82,170) 7,063 (2,727) 4

Федэральная акруга

[правіць | правіць зыходнік]
Назва Абр. Дата стварэння Насельніцтва
(ацэнка 2015)[11]
Агульная плошча ў км² (міл²)[заўв 3][12] Плошча сушы ў км² (міл²)[заўв 3][12] Плошча вады ў км² (міл²)[заўв 3][12] Выбарчыя акругі
Калумбія DC 16 ліпеня 1790 672,228 176 (68) 158 (61) 18 (7) 1[заўв 9]
Карта, якая дэманструе размяшчэнне ўсіх тэрыторый, кантралюемых Злучанымі Штатамі. ЗША адзначаны сінім колерам, населеныя тэрыторыі — зялёным коолерам, а ненаселеныя тэрыторыі — аранжавым колерам.

Населеныя тэрыторыі

[правіць | правіць зыходнік]
Тэрыторыя Абр. Сталіца Атрымана[13] Тэрытарыяльны статус Насельніцтва (2010) Агульная плошча ў км² (міл²)[заўв 3][14] Плошча сушы ў км² (міл²)[заўв 3][14] Плошча вады ў км² (міл²)[заўв 3][14] Выбарчыя акругі
Сцяг Амерыканскага Самоа Амерыканскае Самоа AS Пага-Пага[15] 1900 Няўключаная, неарганізаваная 55,519 1,505 (581) 197 (76) 1,308 (505) 1[заўв 9]
Сцяг Амерыканскіх Віргінскіх астравоў Амерыканскія Віргінскія астравы VI Шарлота-Амалія[16] 1917 Няўключаная, неарганізаваная 106,405 1,898 (733) 347 (134) 1,551 (599) 1[заўв 9]
Сцяг Гуама Гуам GU Аганья[17] 1899 Няўключаная, неарганізаваная 159,358 1,479 (571) 544 (210) 935 (361) 1[заўв 9]
Сцяг Паўночных Марыянскіх астравоў Паўночныя Марыянскія астравы[заўв 10] MP Сайпан[18] 1986 Няўключаная, неарганізаваная 53,883 5,118 (1,976) 471 (182) 4,644 (1,793) 1[заўв 9]
Сцяг Пуэрта-Рыка Пуэрта-Рыка[заўв 11] PR Сан-Хуан[19] 1899 Няўключаная, неарганізаваная 3,725,789 13,792 (5,325) 8,868 (3,424) 4,924 (1,901) 1[заўв 12]

Ненаселеныя тэрыторыі

[правіць | правіць зыходнік]
Тэрыторыя Атрымана[13] Тэрытарыяльны статус[20] Плошча сушы ў км² (міл²)[заўв 13]
Востраў Бэйкер 1856 Няўключаная, неарганізаваная 2.3 (0.9)[21]
Востраў Джарвіс 1856 Няўключаная, неарганізаваная 5.7 (2.2)[22]
Атол Джонстан 1859 Няўключаная, неарганізаваная 2.6 (1)[23]
Рыф Кінгмэн 1860 Няўключаная, неарганізаваная 0.03 (0.01)[24]
Атол Мідуэй[заўв 14] 1867 Няўключаная, неарганізаваная 7.8 (3)[26]
Востраў Наваса 1858 Няўключаная, неарганізаваная 7.8 (3)[27]
Атол Пальміра[заўв 15] 1898 Уключаная, неарганізаваная 3.9 (1.5)[28]
Востраў Уэйк[заўв 16] 1899 Няўключаная, неарганізаваная 6.5 (2.5)[29]
Востраў Хоўленд 1858 Няўключаная, неарганізаваная 1.6 (0.6)[21]

Спрэчныя тэрыторыі

[правіць | правіць зыходнік]
Тэрыторыя Атрымана[13] Тэрытарыяльны статус[30] Насельніцтва[30] Плошча ў км² (міл²) Пад кіраваннем[30] Таксама прэтэндуюць[30]
Востраў Баха-Нуэва[13] 1869 Няўключаная, неарганізаваная
(Спрэчны суверэнітэт)
0 145 (56)[31][заўв 17] Сцяг Калумбіі Калумбія Сцяг Ямайкі Ямайка
Сцяг Нікарагуа Нікарагуа
Востраў Серанілья[13] 1880 Няўключаная, неарганізаваная
(Спрэчны суверэнітэт)
0 1,200 (463)[32][заўв 18] Сцяг Калумбіі Калумбія Сцяг Гандураса Гандурас
Сцяг Нікарагуа Нікарагуа
  1. Пад найбуйнейшым горадам разумеецца горад штата з найбольшай колькасцю насельніцтва ўласна ў горадзе. Насельніцтва метрапалітэнскага раёна не разглядаецца.
  2. Як вызначана ў Канстытуцыі ЗША. Першапачатковыя 13 штатаў існавалі ў якасці штатаў яшчэ да ратыфікацыі канстытуцыі паводле Дэкларацыі незалежнасці і Артыкулаў Канфедэрацыі.
  3. а б в г д е ё ж з Плошча акруглена да бліжэйшай цэлай лічбы.
  4. Штат Вірджынія мае афіцыйную назву «Садружнасць Вірджынія».
  5. Штат Кентукі мае афіцыйную назву «Садружнасць Кентукі».
  6. Штат Масачусетс мае афіцыйную назву «Садружнасць Масачусетс».
  7. Штат Пенсільванія мае афіцыйную назву «Садружнасць Пенсільванія».
  8. Штат Род-Айленд мае афіцыйную назву «Штат Род-Айленд і плантацыі Провідэнса».
  9. а б в г д Прадстаўлена асобай дэлегата без права голасу ў Палаце Прадстаўнікоў ЗША.
  10. Паўночныя Марыянскія астравы маюць афіцыйную назву «Садружнасць Паўночных Марыянскіх астравоў».
  11. Пуэрта-Рыка маюць афіцыйную назву «Садружнасць Пуэрта-Рыка».
  12. Прадстаўлена асобай упаўнаважанага рэзідэнта без права голасу ў Палаце Прадстаўнікоў ЗША.
  13. Незаселеныя тэрыторыі не ўтрымліваюць акваторыі.
  14. Нягледзячы на тое, што атол Мідуэй не мае пастаяннага карэннага насельніцтва, там заўсёды знаходзяцца каля 40 супрацоўнікаў службы рыбных рэсурсаў і дзікай прыроды ЗША[25].
  15. Нягледзячы на тое, што атол Пальміра не мае пастаяннага карэннага насельніцтва, там заўсёды знаходзіцца ад 4 да 20 супрацоўнікаў службы рыбных рэсурсаў і дзікай прыроды ЗША[25].
  16. Нягледзячы на тое, што востраў Уэйк не мае пастаяннага карэннага насельніцтва, там заўсёды знаходзіцца каля 150 ваенных і грамадзянскіх падрадчыкаў, якія з'яўляюцца супрацоўнікамі ваеннага аэрапорта вострава Уэйк і сувязнымі[29].
  17. Гэта прыблізны паказчык плошчы зямельнага ўчастка берага, які не ўключае ў сябе тэрытарыяльныя воды.
  18. Гэтая лічба ўключае ў сябе агульную плошчу зямлі берага Серанільі і тэрыторыі яго лагуны, але не ўсе тэрытарыяльныя воды.
  1. Onuf, Peter S. (1983). The Origins of the Federal Republic: Jurisdictional Controversies in the United States, 1775–1787. Philadelphia: University of Pennsylvania Press. ISBN 978-0-8122-1167-2.
  2. Common Core Document of the United States of America: Submitted With the Fourth Periodic Report of the United States of America to the United Nations Committee on Human Rights concerning the International Covenant on Civil and Political Rights. U.S. State Department, via The Office of Website Management, Bureau of Public Affairs.
  3. U.S. Insular Areas: application of the U.S. Constitution(недаступная спасылка). United States General Accounting Office (1 лістапада 1997). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2020. Праверана 9 жніўня 2016.
  4. Frequently Asked Questions About the Minnesota Legislature. Minnesota State Legislature.
  5. Kristin D. Burnett. Congressional Apportionment (2010 Census Briefs C2010BR-08). U.S. Department of Commerce, Economics and Statistics Administration.
  6. Essays on Article II: Presidential Electors. The Heritage Foundation.
  7. Doctrine of the Equality of States. Justia.com.
  8. DC Home Rule(недаступная спасылка). Council of the District of Columbia. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2011. Праверана 9 жніўня 2016.
  9. Tarr, David R.; Benenson, Bob, рэд-ры (2012). Elections A to Z (4th ed.). Sage Publications. p. 165. ISBN 9780872897694.
  10. State and Local Government Finances and Employment 284. United States Census Bureau (2012). Праверана July 8, 2013.
  11. а б Table 1. Annual Estimates of the Resident Population for the United States, Regions, States, and Puerto Rico: April 1, 2010 to July 1, 2015 (Microsoft Excel). 2015 Population Estimates. United States Census Bureau, Population Division (1 студзеня 2016). Праверана June 29, 2016.
  12. а б в г д е 2010 Census of Population and Housing 41. United States Census Bureau (1 верасня 2012). Праверана July 8, 2013.
  13. а б в г д Acquisition Process of Insular Areas(недаступная спасылка). Office of Insular Affairs. Архівавана з першакрыніцы April 14, 2012. Праверана July 9, 2013.
  14. а б в 2010 Census of Population and Housing 1. United States Census Bureau (1 верасня 2012). Праверана July 8, 2013.
  15. American Samoa(недаступная спасылка). The World Factbook. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана July 9, 2013.
  16. Virgin Islands(недаступная спасылка). The World Factbook. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2020. Праверана July 9, 2013.
  17. Guam(недаступная спасылка). The World Factbook. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана July 9, 2013.
  18. Northern Mariana Islands(недаступная спасылка). The World Factbook. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана July 9, 2013.
  19. Puerto Rico(недаступная спасылка). The World Factbook. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана July 9, 2013.
  20. 11025: Nationality. Higher Education Statistics Agency. Праверана July 9, 2013.
  21. а б Baker Island. Office of Insular Affairs. Архівавана з першакрыніцы April 19, 2012. Праверана July 9, 2013.
  22. Jarvis Island. Office of Insular Affairs. Архівавана з першакрыніцы February 7, 2012. Праверана July 9, 2013.
  23. Johnston Island. Office of Insular Affairs. Архівавана з першакрыніцы March 14, 2012. Праверана July 9, 2013.
  24. Kingman Reef National Wildlife Refuge(недаступная спасылка). United States Fish and Wildlife Service. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана July 9, 2013.
  25. а б United States Pacific Islands Wildlife Refuges(недаступная спасылка). The World Factbook. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2019. Праверана October 10, 2014.
  26. Midway Atoll. Office of Insular Affairs. Архівавана з першакрыніцы February 4, 2012. Праверана July 9, 2013.
  27. Navassa Island. Office of Insular Affairs. Архівавана з першакрыніцы February 4, 2012. Праверана July 9, 2013.
  28. Palmyra Atoll. Office of Insular Affairs. Архівавана з першакрыніцы January 11, 2012. Праверана July 9, 2013.
  29. а б Wake Island(недаступная спасылка). The World Factbook. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2019. Праверана October 10, 2014.
  30. а б в г Lewis, M.. When Is an Island Not An Island? Caribbean Maritime Disputes. Radio Netherlands International (20 красавіка 2011). Праверана 11 мая 2011.
  31. US Minor Outlying Islands - Bajo Nuevo Bank.
  32. CAYO SERRANILLA.