Перайсці да зместу

Страбон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Страбон
Страбон на гравюры XVI стагоддзя
Страбон на гравюры XVI стагоддзя
Дата нараджэння каля 63 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 21 і не пазней за 24
Месца смерці
Род дзейнасці географ, гісторык, філосаф, пісьменнік
Навуковая сфера геаграфія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Страбо́н[3] (грэч. Στράβων; каля 64/63 да н.э. — каля 23/24 н.э.) — грэчаскі гісторык і географ.

Нарадзіўся ў горадзе Амасья (у сучаснай Турцыі)[3]. Атрымаў філасофскую адукацыю. Падарожнічаў па Грэцыі, Малой Азіі, Італіі, Егіпце.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар «Гістарычных запісак» (не захаваліся), створаных як працяг «Гісторыі» Палібія (апісаны падзеі 146—31 да н.э.), і «Геаграфіі», у якой абагульніў і супаставіў усе вядомыя на яго час звесткі па геаграфіі. 1-я і 2-я кнігі «Геаграфіі» прысвечаны матэматычнай геаграфіі, 3—10-я — Еўропе, 11—16-я — Азіі, 17-я — Афрыцы. Лічыў Гамера аўтарытэтам у галіне геаграфіі. Выкарыстоўваў лакальныя гістарычныя і геаграфічныя працы, асабліва звесткі гісторыкаў Мітрыдатавых войнаў.

У працах Страбон багаты факталагічны матэрыял па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі антычнага свету.

Зноскі

  1. а б Strabo // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 25. — P. 973.
  2. Любкер Ф. Strabo // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1317–1318.
  3. а б БелЭн 2002.