Перайсці да зместу

Стэндаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэндаль
Marie-Henri Beyle
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Анры-Мары Бейль
Псеўданімы Stendhal[1], Henri Stendhal[2], Stendalis[2], Louis Alexandre Bombet[1], Anastase de Serpière, Don Flegme, William Crocodile і Dominique
Дата нараджэння 23 студзеня 1783(1783-01-23)[3][4][…]
Месца нараджэння Грэнобль
Дата смерці 23 сакавіка 1842(1842-03-23)[3][4][…] (59 гадоў)
Месца смерці Парыж
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Шэрубен Бейль
Маці Генрыета Бейль
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, аўтабіёграф, аўтар дзённіка, біёграф і раманіст
Кірунак Рэалізм
Жанр Раман
Мова твораў французская
Прэміі

Q130762055? (1952)

Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Стэндаль (Stendhal), сапраўднае імя і прозвішча Анры-Мары Бейль (фр.: Henri-Marie Beyle; 23 студзеня 1783, Грэнобль — 23 сакавіка 1842, Парыж) — французскі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў французскага рэалістычнага раману.

Нарадзіўся ў сям'і адваката Шэрубена Бейля. Маці, Генрыета Бейль, памерла, калі хлопчыку было 7 гадоў, і выхаваннем займалася цётка Серафі разам з бацькам. Мякка і цёпла да маленькага Бейля ставіўся толькі яго дзед Анры Ган'ён. Чалавек інтэлігентны і адукаваны, ён пазнаёміў хлопчыка з творчасцю Дзідро, Вальтэра і Гельвецыя. Гэта, а таксама строгасць езуіта Раяна назаўсёды абуджае ў маладога Бейля непрыязнасць да клерыкалізму і недавер да святароў.

У грэнобльскай цэнтральнай школе правучыўся толькі 3 гады і паспеў, па ўласным прызнанні, засвоіць толькі латынь. Акрамя таго захапляўся логікай, філасофіяй, матэматыкай, тэорыяй мастацтваў. Сачыў за падзеямі рэвалюцыі, хаця наўрад ці разумеў яе сутнасць.

У 1799 г. накіраваўся ў Парыж з намерам паступіць у політэхнічную школу. Але замест гэтага, натхнёны пераваротам Напалеона, запісаўся ў дзеючую армію. Залічаны сублейтэнантам у драгунскі полк. Знатныя сваякі выклапаталі юнаку назначэнне на поўнач Італіі, і гэтая краіны надта спадабалася яму. Гісторык масонства А. Мелор мяркуе, што ў гэты час Стэндаль на кароткі тэрмін далучыўся да масонскага ордэна.

Паступова расчараваўшыся ў Напалеоне, юнак звальняецца арміі і наступныя 3 гады праводзіць у Парыжы, прысвячаючы іх самаадукацыі, вывучае літаратуру, англійскую мову і філасофію. Паводле дзённікаў, марыць аб кар'еры драматурга, «новага Мальера». Закахаўся ў артыстку Мелані Луазон, услед за якой накіроўваецца ў Марсель. У 1805 г. вяртаецца да ваеннай службы. У якасці ваеннага чыноўніка напалеонаўскай арміі наведвае Італію, Германію, Аўстрыю. У паходах знаходзіў час дзеля разважанняў, рабіў запісы аб музыцы і жывапісу. Частка яго запісаў загінула пазней, у час пераправы праз раку Бярэзіну.

Прыняў удзел у паходзе Напалеона на Расію ў 1812 г. Наведаў Оршу, Вязьму, Смаленск. Бачыў маскоўскі пажар, але сам не прымаў удзел у баявых дзеяннях. Па ўласных словах, убачыў у Расіі «патрыятызм і сапраўдную веліч». Быў здзіўлены тым, што «дэспатызм рускага самадзяржаўя не прынізіў народ духоўна».

Літаратурная кар'ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля звяржэння Напалеона будучы пісьменнік, які негатыўна ўспрымаў Рэстаўрацыю Бурбонаў, звольніўся з арміі і на 7 гадоў пераехаў у Італію, у Мілан. Менавіта тут ён рыхтуе да друку і піша свае першыя кнігі: «Жыццяпіс Гайдна, Моцарта, Метастазіо» (1815), «Гісторыя італьянскага жывапісу» (1817), «Рым, Неапаль і Фларэнцыя ў 1817 годзе». Вялікія часткі тэксту гэтых кніг былі пазычаны з твораў іншых аўтараў.

Разлічваючы на славу новага Вінкельмана, Анры Бейль прымае ў якасці асноўнага псеўданіма назву роднага горада гэтага аўтара. У Італіі Анры знаёміцца з рэспубліканцамі — карбанарыямі. Тут жа ён пазнае безнадзейнае каханне да Матыльды Віскантыні, жонцы польскага генерала Я. Дэмбоўскага. Апошняя рана памерла, але назаўсёды засталася ў яго памяці.

У 1820 г. у Італіі пачынаецца праследаванне карбанарыяў, у тым ліку Стэндаля, што прымушае яго праз два гады вярнуцца ў Радзіму. Агіда да рэстаўрацыйнага аўстрыйскага рэжыму, які пачаў кантраляваць поўнач Італіі, ён пазней перадае на старонках свайго рамана «Пармскі манастыр». Парыж сустрэў маладога пісьменніка не надта ветліва, бо і сюды дайшлі чуткі пра яго падазроныя італьянскія знаёмствы. Ён прымушаны нават друкавацца ананімна, у англійскіх часопісах. Толькі праз стагоддзе быў высветлены аўтар гэтых артыкулаў. У Парыжы ён публікуе маніфест французскага рамантызму — трактат «Расін і Шэкспір».

За 1820-я Стэндаль набыў сабе ў літаратурных салонах вядомасць нястомнага і дасціпнага спрачальніка. У той жа перыяд ён выдае некалькі твораў, якія сведчаць аб яго руху ў бок рэалізму. Свой першы раман «Арманс» ён выдае ў 1827 г, а пасля — аповесць «Ваніна Ваніні» (1829). У той жа год атрымлівае прапанову стварыць даведнік па Рыме, ён адгукаецца і піша «Прагулкі па Рыме», які ўяўляў апавяданні французскіх падарожнікаў, што наведвалі Італію.

У 1830 г. выдае раман «Чырвонае і чорнае», заснаваны на здарэнні, аб якім аўтар даведаўся ў газетным раздзеле крымінальнай хронікі. Твор зрабіўся выдатным помнікам сацыяльна-псіхалагічнага рэалізму. Наогул гэты год быў дастаткова цяжкім у жыцці пісьменніка, які не меў пастаяннага заробку. Ён маляваў пісталеты на палях рукапісаў і пісаў шматлікія тастаменты.

Пасля звяржэння Бурбонаў паступае на дзяржаўную службу, прызначаны французскім консулам у Трыесце, а пасля ў Чывікатэкіі, дзе і працуе да самай смерці. У 1832 г. пачынае пісаць «Успаміны эгатыста», а праз 2 гады — «Люсьен Левен», які пазней кідае. У 1835-36 гг. захоплены напісаннем аўтабіяграфічнага рамана «Жыццё Анры Брулара». Выклапатаўшы сабе працяглы водпуск, праводзіць 3 надта прадуктыўныя гады ў Парыжы, дзе піша «Запіскі турыста» (1838) і свой апошні раман «Пармскі манастыр». Цікава ведаць, што ён калі не прыдумаў слова «турыст», то прынамсі ўвёў яго ў шырокае карыстанне. Увагу шырокага кола чытачоў прыцягнуў да Стэндаля А. дэ Бальзак, які напісаў «Эцюд пра Бейля». Незадоўга да смерці Стэндаль атрымлівае яшчэ адзін водпуск, які дазваляе яму апошні раз вярнуцца ў Парыж.

У маладосці Стэндаль захварэў на сіфіліс, які ў той час не ўмелі эфектыўна лячыць. Стэндаль быў прымушаны прымаць лекі з ртуці і ёдыд калію, якія з цягам гадоў пагоршылі яго становішча. Акрамя таго хвароба прагрэсавала. 22 сакавіка 1842 года ён упаў на вуліцы, страціў прытомнасць і праз некалькі гадзін памёр.

У тастаменце Стэндаль прасіў напісаць на магільнай пліце (на італьянскай мове) «Арыга Бейль. Міланец. Пісаў. Кахаў. Жыў».

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Падчас панавання французскіх войскаў на беларускай тэрыторыі ў вайну 1812 года, Стэндаль служыў ваенным інтэндантам у Оршы[6].

Зноскі