Сцяг Гаваяў
Сцяг штата Гаваі | |
---|---|
Зацверджаны | 20 мая 1845 |
Адменены | 17 чэрвеня 1893 |
Паўторна заснаваны |
4 ліпеня 1894 12 жніўня 1898 21 жніўня 1959 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Гаваяў (англ.: Flag of Hawaii) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Гаваі. Адзіны сярод сцягоў штатаў ЗША, на якім знаходзіцца Юніан Джэк, перажытак перыяду ў Гавайскай гісторыі, калі Гаваі былі брытанскім пратэктаратам (1794-1843).
Апісанне сцяга
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг штата Гаваі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, падзеленае па гарызанталі на восем палос аднолькавага памеру, якія сімвалізуюць восемь галоўных астравоў архіпелага. Колер палос (зверху ўніз): белы, чырвоны, сіні, белы, чырвоны, сіні, белы, чырвоны. У крыжы сцяга знаходзіцца сцяг Вялікабрытаніі.
Гісторыя сцяга
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыкі прыпісваюць аўтарства сцяга афіцэру Каралеўскага флота, так як у аснове сцяга ляжыць брытанскі ваенна-марскі сцяг. Таксама выклікаюць спрэчкі прозвішча гэтага афіцэра: некаторыя крыніцы называюць Аляксандра Адамса, іншыя Джорджа Беклея.
Першапачаткова сцяг быў распрацаваны з палосамі, якія чаргуюцца ў іншым парадку - чырвоны-белы-сіні, што таксама прыпісваюць розным гістарычным сцягам Вялікабрытаніі. Аднак некаторыя сцвярджаюць, што на парадак палос паўплываў сцяг Злучаных Штатаў. Таксама першапачаткова сцяг утрымліваў дзевяць палос (дзевятая паласа сімвалізавала востраў Ніхоа). У 1845 колькасць палос на сцягу была афіцыйна зменена на восем.
1793—1816 | Брытанскі гандлёвы сцяг | |
1816 — 25 лютага 1843 | Сцяг Каралеўства Гаваі | |
25 лютага 1843 — 31 ліпеня 1843 | Брытанскі ваенны сцяг | |
31 ліпеня 1843 — 20 мая 1845 | Сцяг Каралеўства Гаваі | |
20 мая 1845 — 17 студзеня 1893 | Сцяг Каралеўства Гаваі | |
17 студзеня 1893 — 4 ліпеня 1894 | Сцяг ЗША | |
з 4 ліпеня 1894 | з 4 ліпеня 1894 — Сцяг Рэспублікі Гаваі з 12 жніўня 1898 — Сцяг тэрыторыі ЗША Гаваі з 21 жніўня 1959 — Сцяг штата ЗША Гаваі |
Сцяг губернатара
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг, які выкарыстоўваецца губернатарам Гаваяў, уяўляе сабой перасечанае напалову палотнішча, верхняя паласа сіняга колеру, ніжняя - чырвонага колеру. У цэнтры сцяга белы надпіс HAWAII (з англ.: Гаваі), акружаны васьмю белымі зоркамі, якія сімвалізуюць восем галоўных астравоў архіпелага. Раней, калі Гаваі былі Тэрыторыяй ЗША, надпіс на сцягу быў TH(Territory of Hawaii з англ.: Тэрыторыя Гаваі).