Сядай за руль маёй машыны
Сядай за руль маёй машыны | |
---|---|
яп.: ドライブ・マイ・カー | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 179 хв. |
Зборы | 15 319 767 $[3] |
Краіна | |
Мова | японская мова |
Год | 20 жніўня 2021, 23 снежня 2021, 17 сакавіка 2022[1] і 24 лістапада 2021[2] |
IMDb | ID 14039582 |
Афіцыйны сайт (яп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Сядай за руль маёй машыны» (яп.: ドライブ・マイ・カー) — японскі мастацкі фільм, прэм’ера якога адбылася ў ліпені 2021. Карціна сабрала цэлы шэраг прэмій: тры прызы Канскага кінафестывалю, чатыры прэміі Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША, прэмію BAFTA за найлепшае неангламоўнае кіно, «Залаты глобус» і «Оскар» за найлепшы міжнародны поўнаметражны фільм.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны герой карціны — тэатральны акцёр і рэжысёр Ясуке Кафуку. Ён жыве ў шчаслівым шлюбе са сцэнарысткай Ота, пакуль аднойчы не заспявае яе ва ўласным доме з каханкам. Кафуку пакідае дом, а праз нейкі час яго жонка памірае ад кровазліцця ў мозг.
Праз два гады пасля трагедыі Кафуку запрашаюць у Хірасіму, паставіць чэхаўскую п’есу «Дзядзька Ваня». Яму даюць асабістага кіроўцу — маўклівую дзяўчыну Місакі са шрамам на твары.
Час, што Кафуку і Місакі праводзяць разам, іх гутаркі і абмен сакрэтамі — усё гэта ідзе на карысць абодвум. Кафуку пачынае нанава аналізаваць свае адносіны з жонкай. А Місакі спрабуе разабрацца з цяжкай гісторыяй уласнага мінулага[4].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 29 сакавіка 2022.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 чэрвеня 2022.
- ↑ https://www.boxofficemojo.com/title/tt14039582
- ↑ Што паглядзець. «Сядай за руль маёй машыны» — найлепшы замежны фільм «Оскара» 2022 года