Даўжыня цела да 1,5 м, маса да 39 кг. Цела даволі тоўстае, верацёнападобнае. Рот канцавы, верхнесківічная костка заходзіць за вертыкаль задняга краю вока. Луска дробная, серабрыстая. У дарослых рыб у моры спіна зялёная або блакітная, на баках — х-падобныя плямы. Ніжэй бакавой лініі плям няма ці яны вельмі рэдкія. Пуза серабрыстае. Плаўнікі цёмныя. Перад нерастам цела цямнее, на баках і галаве з’яўляюцца чорныя, чырвоныя і аранжавыя плямы, у самцоў падаўжаюцца і скрыўляюцца сківіцы. Скура на спіне патаўшчаецца.
У рэкі заходзіць пераважна восенню. Моладзь жыве ў рэках да 5 гадоў, корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай, у моры — рыбай і ракападобнымі.
Нераст адбываецца ў вярхоўях рэк з кастрычніка па снежань. Перад нерастам самцы набываюць шлюбны ўбор. Ласосі, якія ўвайшлі ў раку, не кормяцца. Самка вырывае ў пясчана-галечном грунце яму (даўжынёй да 2-3 метраў) і закопвае у яе аплодненую ікру, утвараючы нерестовы бугор. Плоднасць да 26000 ікрынак. Ікра буйная, аранжавая. Асноўная маса ласосяў адкладвае ікру адзін раз у жыцці. Пасля нерасту вялікая частка рыб гіне, астатнія скочваюцца ў моры, дзе зноў набываюць серабрыстую афарбоўку і пачынаюць харчавацца.