Сёрфінг
Выгляд
Сёрфінг (англ.: surfing — слізгаценне) — водны від спорту.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сёрфінг узнік у Палінезіі. Упершыню быў апісаны ў канцы XVIII ст. пасля наведвання экспедыцыяй Дж. Кука Гавайскіх астравоў. Акрамя Гаваяў быў добра вядомы на Самоа і Тонга.
Папулярызацыя сёрфінгу ў ЗША адбылася дзякуючы выдатнаму плыўцу гавайскага паходжання Дзюку Каханамоку (1890—1968), які распачаў катанне на дошках па хвалях у Каліфорніі. Пасля II Сусветнай вайны гэты спорт развіваецца і ў іншых краінах свету.
Для прыхільнікаў сёрфінгу характэрна наяўнасць асаблівай субкультуры.
Разнавіднасці
[правіць | правіць зыходнік]Цяпер сёрфінг падзяляецца на шмат розных відаў: сёрфінг на доўгай і кароткай дошках, віндсёрфінг (з выкарыстаннем ветразя), бодысёрфінг (без дошкі) і г. д.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сёрфінг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 361. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сёрфінг