Перайсці да зместу

Сіхатэ-Алінскі запаведнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіхатэ-Алінскі запаведнік*
Сихотэ-Алинский заповедник**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып Прыродны
Крытэрыі x
Спасылка 766
Рэгіён*** Прыморскі край, Расія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2001  (25-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Сіхатэ́-Алі́нскі біясферны запаведнік[1] — запаведнік у Прыморскім краі Расіі на ўсходніх і заходніх схілах Сіхатэ-Аліня (вышыня да 1600 м) і ўзбярэжжы Японскага мора. Заснаваны ў 1935 годзе.

Плошча 347,1 тыс. гектараў. Шмат рэк, крыніц, горных азёр. Асноўны тып глеб — бурыя горна-лясныя. Лясы займаюць 99 % тэрыторыі, добра вызначана паясная занальнасць. Пануюць кедроўнікі, якія ўтвараюць шматлікія асацыяцыі. У флоры больш за 1000[1] відаў вышэйшых раслін, у т.л. рэдкіх і знікаючых. Млекакормячых 62[1] віды, сярод якіх прадстаўнікі прыамурскай, маньчжурскай, японскай фауны: амурскі тыгр, чорны мядзведзь, гарал, плямісты алень, магера, янотападобны сабака; з барэальнай фауны — буры мядзведзь, лось, собаль. Больш за 320[1] відаў птушак, у т.л. эндэмікаў.

Разводзяць гаралаў.

Сіхатэ-Алінскі запаведнік з’яўляецца аб’ектам № 766 Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 766
рус.англ.фр.