Таксікаманія
Таксікаманія | |
---|---|
Вывучаецца ў | addictology[d] і addiction psychology[d] |
Медыцынская спецыяльнасць | псіхіятрыя, псіхалогія, наркалогія[d] і addiction medicine[d] |
Лячэнне | псіхатэрапія[d] |
Лекі, якія выкарыстоўваецца для лячэння | buprenorphine/naloxone[d][1] і naltrexone[d][1] |
Генетычная сувязь | HIVEP1[d][2], PLEKHG1[d][3], PKNOX2[d][4], LINC01734[d][5] і KCND2[d][6] |
ICD-9-CM | 304.60[7] |
ICPC 2 ID | P19 |
Код NCI Thesaurus | C35458[8] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таксікама́нія[9] (ад стар.-грэч.: τοξικός (toxikos) — атрутны і Μανία — запал, вар’яцтва, цяга) — сукупнасць хваравітых станаў, якія характарызуюцца цягай і прывыканнем да прыёму лекавых сродкаў і іншых рэчываў, якія не адносяцца да наркатычных паводле «Адзінай канвенцыі ААН аб наркатычных сродках 1961 года». Характарызуецца хранічнай інтаксікацыяй, наяўнасцю сіндромаў псіхічнай і/або фізічнай залежнасці.
Сярод урачоў-нарколагаў не прынята падзяляць пацыентаў на таксікаманаў і наркаманаў: абедзве хваробы развіваюцца па падобных прынцыпам і падлягаюць сур’ёзнаму прафесійнаму лячэнню[10]. Адрозненне толькі ў ужывальных прэпаратах — таксікаманы прымаюць ненаркатычныя хімічныя рэчывы[10].
Да таксікаманіі адносяць алкагалізм, паталагічныя станы, выкліканыя ўдыханнем лятучых таксічных рэчываў[9] (газ, сінтэтычныя клеі, растваральнікі, фарбы, бензін, эфір і інш.). Лекавая таксікаманія: снатворныя сродкі і транквілізатары, стымулятары цэнтральнай нервовай сістэмы, антыгістаміныя прэпараты і інш.
Таксікаманія выклікае стан, падобны на алкагалізм, кароткачасовую эйфарыю, прыводзіць да псіхічных і саматычных парушэнняў (парушэнне дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы, печані, нырак і інш.), сацыяльнай дэградацыі і суправаджаецца развіццём хранічнай інтаксікацыі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Drug Indications Extracted from FAERS — doi:10.5281/ZENODO.1435999 Праверана 2 кастрычніка 2018.
- ↑ Phenocarta Праверана 25 мая 2020.
- ↑ Phenocarta Праверана 25 мая 2020.
- ↑ Phenocarta Праверана 25 мая 2020.
- ↑ Phenocarta Праверана 25 мая 2020.
- ↑ Phenocarta Праверана 25 мая 2020.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б Токсикомания и её последствия // Международный журнал прикладных и фундаментальных исследований. — 2016. — № 1-4. — С. 530—532 (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таксікама́нія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 394. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Журунова М. С., Абишева З. С., Асан Г. К., Искакова У. Б., Даутова М. Б., Жетписбаева Г. Д., Исмагулова Т. М., Раисов Т. К. Токсикомания и её последствия // Международный журнал прикладных и фундаментальных исследований. — 2016. — № 1-4. — С. 530—532 (руск.)
- Информационно-методический материал по профилактике токсикомании среди подростков (руск.) на сайце Магілёўскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа
- Токсикомания // Министерство здравоохранения Кировской области Архівавана 25 чэрвеня 2022. (руск.)