Талерка
Выгляд
Талерка — посуд, з якога ўжываюць першую і другую стравы, з трэціх страў толькі дэсерты. Пераважна талерка круглай формы. Талеркі таксама бываюць для хараства — дэкаратыўныя талеркі.
Матэрыял
[правіць | правіць зыходнік]Матэрыял часта грае вялікую ролю ў прызначэнні талеркі.
- Керамічныя, або гліняныя
- Шкляныя
- фарфоравыя
- Драўляныя
- Металічныя
Таксама талеркі бываюць для аднаразовага прызначэння.
- Пластыкавыя
- Папяровыя
Прызначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Талеркі маюць розную глыбіню. Глыбіня талеркі залежыць ад яе прызначэння. Талеркі вялікай глыбіні пераважна прызначаныя для першай стравы, радзей трэцяй стравы. Талеркі малой глыбіні — для другой і трэцяй стравы.
Талеркі малога памеру і малой глыбіні часта выкарыстоўваюцца як ніжняя частка кубачка, каб змесціва ў кубачку, у асобных выпадках вылівалася на талерку. Такія талеркі завуць сподачкамі.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Талерка