Таполя сівая
Таполя сівая | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Populus ×candicans Dippel | |||||||||||||||
|
Таполя сівая[3] (Populus ×candicans) — від роду Таполя (Populus). Від уваходзіць у секцыю Tacamahaca. Паводле сайтаў ITIS і Soortenbank.nl P. Candicans лічыцца сінонімам віду Populus balsamifera [4][5]. Сайт The PlantList лічыць таксон Populus x candicans самастойным гібрыдным відам[6].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападнае дрэва родам з усходу Канады і ўсходу ЗША. Яно расце тут адносна хутка і можа дасягаць вышыні ад 11 да 24 метраў. Лісце мохава-зялёнага колеру, лісце чарговае. Цвіценне з мая па чэрвень. Насенне вырабляе вясной.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Дрэвы аддаюць перавагу сонечным месцам і свежай і вільготнай глебе. Субстрат павінен быць суглінкавым або супясчаным. Яны добра пераносяць тэмпературу да −45 °С.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Таполя сівая ўваходзіць у род Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 25—35 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Таполя | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Таполя сівая | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная каштоўнасць P. candicans заключаецца ў асноўным у яго водары. Сорт, які звычайна выкарыстоўваецца ў садах, — гэта Populus candicans 'Aurora'. Ён мае стракатае лісце.
-
Ліст двух відаў таполі: 1 P. balsamifera і 2 P. candicans
-
Ліст P. candicans з паразітам Leucoptera sinuella
-
Дзве птушкі сямейства Tyrannidae на галінцы таполі сівай
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Populus candicans
- ↑ ITIS
- ↑ Soortenbank.nl Архівавана 14 красавіка 2019.
- ↑ The plantList P. x candicans