Перайсці да зместу

Том і Джэры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Том і Джэры
Тып медыяфраншыза[d] і animated short film series[d]
Жанр камедыя
Рэжысёр
Кампазітар
Студыя Metro-Goldwyn-Mayer
Краіна
Тэлеканал Cartoon Network

Том і Джэры (англ.: Tom and Jerry) — серыя каротка- і поўнаметражных мультфільмаў студый Metro-Goldwyn-Mayer, Rembrandt Films, Sib Tower 12 Productions, Hanna-Barbera і Warner Bros. Распавядае пра супрацьстаянне ката Тома і мышаня Джэры. Першы мультсерыял зняты ў 1940—1958 гадах. Уільямам Ханнай і Джозефам Барберай на студыі Metro-Goldwyn-Mayer (116 серый). Серыял атрымаў агулам 7 узнагарод Оскар і 13 намінацый у катэгорыі «найлепшы анімацыйны фільм». Аднак серыі часта крытыкавалі за празмерную жорсткасць і гвалт, а таксама за элементы расізму.

У 1961—1962 гадах чэхаславацкая студыя Rembrandt Films стварыла працяг з 13-ці эпізодаў, якія з-за невысокіх бюджэтаў і з-за сваёй мастацкай спецыфічнасці не спадабаліся большасці фанатаў і крытыкаў.

З 1975 года Уільям Ханна і Джозеф Барбера пачынаюць анімацыйны тэлесерыял «Шоу Тома і Джэры» (агулам знята 16 эпізодаў), дзе героі ўжо не варагуюць, а сябруюць.

У 1990—2000 гадах студыі Metro-Goldwyn-Mayer і Warner Bros ствараюць шэраг поўнаметражных мультфільмаў пра прыгоды Тома і Джэры. Паводле мультсерыялу неаднаразова выдаваліся серыі коміксаў і камп’ютарных гульняў.

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 7 чэрвеня 2020.