Траецкая вежа
Славутасць | |
Траецкая вежа | |
---|---|
руск.: Троицкая башня | |
55°45′08″ пн. ш. 37°36′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Aloisio da Milano[d] |
Дата заснавання | 1495 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710353018 |
Вышыня | 80 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Траецкая вежа (раней — Багаяўленская, Рызапалажэнская, Знаменская, Карэтная) — самая высокая вежа Маскоўскага Крамля. Знаходзіцца пасярэдзіне паўночна-заходняй сцяны.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня вежы ў цяперашні час разам з зоркай — 80 м.
Да брамы Траецкай вежы вядзе Траецкі мост. Вароты вежы служаць галоўным уваходам для наведвальнікаў Крамля.
У Траецкай вежы размяшчаецца Прэзідэнцкі аркестр Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1495—1499 гг. італьянскім архітэктарам Алевізам Фразіным Міланцам (італ.: Aloisio da Milano).
Першапачатковая назва вежы — Багаяўленская, затым Рызапалажэнская, Знаменская (у гонар размешчаных на тэрыторыі Крамля сабораў) і Карэтная (у гонар карэтнага двара). Сваю цяперашнюю назву атрымала У 1658 годзе ўказам цара Аляксея Міхайлавіча у гонар падворка Тройцы-Сергіева манастыра, які знаходзіўся не далёка.
У двухпавярховай аснове вежы ў XVI—XVII стагоддзях размяшчалася турма.
З 1585 па 1812 гады на вежы знаходзіўся гадзіннік. У 2015 годзе была праведзена чарговая рэканструкцыя вежы, тады з’явіўся новы гадзіннік.