Перайсці да зместу

Транспарт ва Украіне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Транспарт ва Украіне прадстаўлены аўтамабільным, чыгуначным, паветраным, водным (марскім, рачным і азёрным) і трубаправодным, у населеных пунктах і ў міжгароднім паведамленні дзейнічае грамадскі транспарт пасажырскіх перавозак. Асабліва развіта інфраструктура чыгуначнага і воднага транспарту. Галоўным відам пасажырскіх і грузавых перавозак выступае аўтамабільны.

Плошча краіны складае 603 550 км² (46-е месца ў свеце). Форма тэрыторыі краіны — складаная, выцягнутая ў шыротным кірунку; максімальная дыстанцыя з усходу на захад — 1316 км, з поўначы на поўдзень — 893 км. Геаграфічнае становішча Украіны дазваляе краіне кантраляваць сухапутныя, паветраныя транспартныя шляхі паміж краінамі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы; марскія транспартныя шляхі ў акваторыі Чорнага і Азоўскага мораў; транспартныя калідоры ўнутранымі воднымі магістралямі паміж акваторыямі Балтыйскага і Чорнага мораў (Дняпроўска-Бугскі канал воднай сістэмы Вісла — Дняпро) трубаправодны транспарт вуглевадародаў у краіны Еўропы з усходу (Дружба, Саюз, Урэнгой — Памары — Ужгарад).

Праз Украіну праходзіць 23 міжнародных аўтадарогі. Агульная даўжыня шашэйных дарог складае 169 491 км.

Ва Украіне чыгунка знаходзіцца пад кіраваннем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгунак Украіны. Чыгуначная сетка краіны падзяляецца на шэсць дарог (магістраляў): Данецкую, Львоўскую, Адэскую, Паўднёвую, Паўднёва-Заходнюю і Прыдняпроўскую. Максімальная хуткасць пасажырскіх перавозак — 160 км/г. Агульная даўжыня шляхоў 22473 км.

Рачны і марскі

[правіць | правіць зыходнік]

Самая вялікая рака Украіны — Дняпро — з’яўляецца суднаходнай. Украіна мае выхад да двух мораў: Азоўскага і Чорнага.

Найбуйнейшыя парты Украіны (2008)
Порт Грузаабарот, млн т
Адэса 34,56
Южны 21,7
Чарнаморск 18,9
Марыупаль 16,3
Мікалаеў 9,25

У краіне, па стане на 2013 год, дзейнічае 187 аэрапортаў (31-е месца ў свеце), з іх 108 з цвёрдым пакрыццём узлётна-пасадачных палос і 79 з грунтавым. 2015 год агульны пасажыраабарот на ўнутраных і міжнародных рэйсах склаў 4,6 млн чалавек. Галоўныя паветраныя вароты краіны — аэрапорт Барыспаль.

Трубаправодны

[правіць | правіць зыходнік]

Трубаправодны транспарт выкарыстоўваецца пры транспартоўцы нафты і нафтапрадуктаў, прыроднага газу. Агульная іх даўжыня ва Украіне — больш за 40 тысяч км, з іх 35 тысяч км — газаправоды.