Трыпалітанія
Трыпалітанія — гістарычная вобласць у Лівіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У першай палове 1-га тысячагоддзя да н.э. на ўзбярэжнай паласе Паўночнай Афрыкі былі заснаваны тры фінікійскія калоніі: Сабрата, Лептыс-Магна і Эа (сучасны Трыпалі). Адсюль назва рэгіёна Трыпалітанія — стар.-грэч.: Τρίπολις — тры гарады.
З сярэдзіны V стагоддзя да канца III стагоддзя да н.э. Трыпалітанія была пад уладай Карфагена, пасля Другой Пунічнай вайны (218—201 гг.) — Нумідыі.
У канцы II стагоддзя — I стагоддзя да н.э. заваявана Рымам.
У V стагоддзі н.э. захоплена вандаламі, у VI стагоддзі — Візантыяй, у VII стагоддзі — арабамі.
У пачатку XVI стагоддзя Трыпалітанію заваёўвалі іспанцы.
З сярэдзіны XVI стагоддзя Трыпалітанія — вілает Асманскай імперыі. У 40—50-х гадах XIX стагоддзя ў Трыпалітаніі праходзілі антытурэцкія паўстанні.
Пасля Італа-турэцкай вайны 1911—1912 гадоў тэрыторыя Трыпалітаніі была часткова акупавана італьянскімі войскамі (уся тэрыторыя Трыпалітаніі акупавана да канца 20-х гадоў).
У лістападзе 1918 года ў выніку вызваленчага руху ў Трыпалітаніі была абвешчана незалежная Трыпалітанская рэспубліка (існавала да жніўня 1919 года). Пазней Трыпалітанія, Кірэнаіка і Фецан, аб’яднаныя пад уладай італьянскага генерал-губернатара, атрымалі назву Лівія.
У 1943 годзе, падчас Другой сусветнай вайны, тэрыторыя Трыпалітаніі была акупавана англійскімі войскамі. У снежні 1951 года — маі 1963 года Трыпалітанія — адна з правінцый незалежнага Каралеўства Лівія. У 1963 годзе як адміністратыўная адзінка скасавана[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Триполитания (руск.)