Тура Бергер
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Арыгінальнае імя | нарв.: Tora Berger | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
18 сакавіка 1981 (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Нарвегія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост/Вага | 164 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямейнае становішча | абвянчалася з Трондам Тэўдалем | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Захапленні | паляванне, рыбалка, сабакі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тытулы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кубак свету | 1 (2012/2013) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кубак свету, індывідуальныя гонкі | 1 (2012/2013) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кубак свету, спрынтарскія гонкі | 1 (2012/2013) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кубак свету, гонкі праследавання | 1 (2012/2013) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кубак свету, масавы старт | 1 (2012/2013) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трапнасць стральбы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле даных за | 2011/12 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная трапнасць | 87% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лежачы | 88% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Стоячы | 85% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера (Кубак свету) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Перамог | 36 (у т.л. 27 - асабістыя) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістых подыумаў |
55 ( × 27 + × 15 + × 13) (асабістыя) 24 ( × 9 + × 7 + × 8) (эстафеты, у тым ліку змяшаныя) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Заробленых ачкоў | 6301 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ту́ра Бе́ргер (нарв.: Tora Berger, нар. 18 сакавіка 1981, Рынгерыке, Бускеруд) — нарвежская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка, васьміразовая чэмпіёнка свету і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Тура Бергер з 8 гадоў пачала займацца лыжнымі гонкамі, але затым перайшла ў біятлон. У сезоне 1999/2000 юная Тура выйграла першы медаль чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, а затым і першы медаль чэмпіянату свету сярод юніёраў. У наступным сезоне яе вынікі крыху знізіліся, таму пасля заканчэння выступленняў сярод юніёраў яна перабралася ў Кубак Еўропы. Набраўшыся вопыту, Тура Бергер дэбютуе ў Кубку свету ў сезоне 2001/2002. Аднак ні хуткасць, ні стральба Туры не дазваляюць прэтэндаваць на высокія пазіцыі. Упарта працуючы над стральбой, у сезоне 2004/2005 яна дамагаецца пэўных вынікаў, у ліку якіх можна назваць яе перыядычнае трапленне ў дваццатку лепшых на спаборніцтвах этапа Кубка свету, два подыўма на этапе ў Турыне, семнаццатае месца ў агульным заліку Кубка свету. У 2006 годзе Тура Бергер упершыню заваёўвае медаль чэмпіянату свету, а праз год — яшчэ два медалі.
На Алімпіядзе ў Ванкуверы Тура Бергер заваявала золата ў індывідуальнай гонцы. Гэтая ўзнагарода стала першым залатым алімпійскім медалём у нарвежскім жаночым біятлоне. Але неспадзявана гэты медаль апынуўся таксама 100-й залатым медалём у гісторыі алімпійскай зборнай Нарвегіі.
На першым этапе Кубка свету па лыжных гонках 2011/2012 года ў нарвежскім Шушэне стала чацвёртай у гонцы на 10 км вольным стылем,[1] а таксама дапамагла другому складу зборнай Нарвегіі заняць другую пазіцыю ў эстафеце, прычым яе час стаў другім па хуткасці на каньковых этапах гонкі ўслед за вынікам шведкі Шарлот Калы.[2]
На чэмпіянаце свету па біятлоне 2012 года ў Рупольдынгу выйграла ў індывідуальнай гонцы сваю першы асабісты залаты медаль.
Сезон 2012/2013 Тура пачала з перамогі ў змешанай эстафеце і срэбра ў спрынце. Аднак затым ёй не было роўных у індывідуальнай гонцы спрынце і гонцы пераследу ў Эстэрсундзе. Акрамя таго, шмат у чым дзякуючы ёй, нарвежкі перамаглі ў эстафеце. І завершылася ўсё срэбрам мас-старту. Такім чынам, Тура правяла цудоўны Чэмпіянат Свету, выйграўшы ў кожнай гонцы медаль.
Дасягнення
[правіць | правіць зыходнік]Тура Бергер з’яўляецца адзінай біятланісткай ў свеце, якая заваявала медалі на ўсіх гонках чэмпіянату свету.
У 2012 годзе Нарвежскай асацыяцыяй спартыўных журналістаў Тура Бергер прызнана «Спартсменкай года» ў Нарвегіі, стаўшы першай у краіне жанчынай-біятланісткай, якая ўдастоілася падобнай узнагароды.[3]
На чэмпіянаце свету 2013 у чэшскім Нове-Места-на-Мораве паўтарыла дасягненне сваёй суайчынніцы Ліў-Грэце Пуарэ, выйграўшы 4 залатыя медалі на адным чэмпіянаце, стаўшы васьміразовай чэмпіёнкай свету. На этапе Кубка свету ў Сочы (2013) паўтарыла сусветны рэкорд Магдалены Форсберг па колькасці подыумаў запар у асабістых гонках на этапах Кубка свету (10 подыумаў). А калі ўлічваць эстафеты (12 подыумаў), то і перасягнула Магдалену.
Па агульнай колькасці подыумаў за адзін сезон (19) паўтарыла дасягненне Магдалены Форсберг.
З’яўляецца адзінай у свеце біятланісткай, якая заваявала ўсе Крыштальныя глобусы ў адным сезоне — Вялікі крыштальны глобус, чатыры малыя ў асабістых спаборніцтвах і два малых у складзе нацыянальнай зборнай у заліку эстафет (сезон 2012/2013). У гэтым жа сезоне жаночая зборная Нарвегіі на чале з Турай Бергер стала ўладальніцай Кубка нацый. Туры Бергер належыць рэкорд па колькасці набраных ачкоў у адным кубкавым сезоне — 1234 ачкі ў сезоне 2012/2013.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Тура Бергер — малодшая сястра нарвежскага лыжніка і біятланіста Ларса Бергера.
19 чэрвеня 2010 года адбыўся шлюб алімпійскай чэмпіёнкі Туры Бергер і Тронда Тэўдаля, з якім яна знаёма больш за 10 гадоў. Урачыстая цырымонія прайшла ў царкве Лес’і.
У 2009 годзе ў Туры быў дыягнаставаны рак скуры.[4] Спартсменцы прыйшлося перанесці аперацыю. Дзякуючы таму, што хвароба была выяўлена ў пачатку свайго развіцця, Тура Бергер змагла выздаравець. Больш за тое, з такім дыягназам яна не спыняла сваю спартыўную кар’еру, паспяхова выступіўшы на Алімпійскіх гульнях 2010 года.[5]
Зноскі
- ↑ Результат женской гонки на 10 км (19 ноября 2011) Архівавана 25 лістапада 2011.
- ↑ Результат женской эстафеты (20 ноября 2011)(недаступная спасылка)
- ↑ Тура Бергер - спортсменка года в Норвегии - Аргументы.ру(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2013. Праверана 19 сакавіка 2013.
- ↑ Лучшая биатлонистка Норвегии больна раком Архівавана 17 сакавіка 2012.
- ↑ На Олимпиаде-2010 Бергер выступала с раком кожи
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль IBU (англ.)
- Профіль FIS Архівавана 24 студзеня 2016. (англ.)
- Профіль Sportbox.ru (руск.)
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Бускерудзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне
- Лыжнікі паводле алфавіта
- Біятланісты Нарвегіі
- Лыжнікі Нарвегіі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
- Чэмпіёны свету па біятлоне
- Спартсмены — біятланісты і лыжнікі