Тэадор Петэрсан
Тэадор Петэрсан | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Teodor Peterson |
Спецыялізацыя | лыжныя гонкі |
Нарадзіўся |
1 мая 1988 (36 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 187 см |
Вага | 83 кг |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэадор Петэрсан (шведск.: Teodor Peterson; нар. 1 мая 1988, Умеа) — шведскі лыжнік, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы, сярэбраны прызёр у спрынце, а таксама бронзавы прызёр у камандным спрынце на Алімпійскіх гульнях у Сочы 2014 года. Спецыялізаваўся на спрынтарскіх гонках.
У Кубку свету Петэрсан дэбютаваў у 2009 годзе, у студзені 2010 года ўпершыню трапіў у дзясятку найлепшых на этапе Кубка свету. 25 лістапада 2011 года атрымаў першую перамогу ў рамках Кубка свету, выйграўшы спрынтарскую гонку класічным ходам на этапе ў Куусама. На яго рахунку 12 трапленняў на подыум на этапах Кубка свету. Найлепшым дасягненнем Петэрсана ў агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 36-е месца ў сезоне 2009/10.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стаў 11-м у спрынце і 15-м у камандным спрынце.
За сваю кар’еру удзелу ў чэмпіянатах свету не прымаў. У сакавіку 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ва Умеа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Лыжнікі Швецыі
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
- Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
- Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
- Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года