Удар галаўнога мозга
Выгляд
Удар галаўнога мозга | |
---|---|
| |
МКХ-10 | S06.2, S06.3 |
МКХ-9 | 851 |
MeSH | D000070624 |
Удар галаўнога мозга (лац.: contusio cerebri) — чэрапна-мазгавая траўма пры якой адбываецца паражэнне непасрэдна тканак галаўнога мозга, заўсёды суправаджаецца наяўнасцю агменю некрозу нервовай тканкі.
Найбольш часта агмені пашкоджанняў размяшчаюцца ў галіне лобных, скроневых і патылічных доляў. Пашкоджанні, якія развіліся пры траўме, могуць быць як аднабаковыя так і двухбаковыя.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Ступень цяжкасці ўдару галаўнога мозга характарызуецца глыбінёй і працягласцю страты прытомнасці. Усяго вылучаюць тры ступені ўдараў:
- удар галаўнога мозга лёгкай ступені;
- удар галаўнога мозга сярэдняга ступені;
- удар галаўнога мозгу цяжкай ступені.