Перайсці да зместу

Уругвайскае песа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уругвайскае песа
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 UYU
Сімвалы $U
Тэрыторыя абарачэння
Уведзена 1835
Валюта-папярэднік Uruguayan old peso[d][1]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Bank of Uruguay[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уругвайскае песа — грашовая адзінка дзяржавы Уругвай. Адно уругвайскае песа дзеліцца на 100 сентэсіма, хоць на дадзены момант у практычным абароце сентэсіма не выкарыстоўваюцца.

У каланіяльны перыяд у абароце знаходзіліся іспана-амерыканскія і іспанскія манеты, эскуда = 2 песа = 16 рэалаў. У перыяд бразільскай акупацыі ў 1817—1821 і знаходжання ў складзе Бразіліі (1821—1825) плацежным сродкам быў таксама бразільскі рэал. Пасля ўваходжання ў склад Аргенціны ў 1825 годзе ў абарачэнні выкарыстоўваліся аргенцінскія грошы, якія заставаліся законным плацежным сродкам да 1840 года. У 1840 годзе пачалася чаканка уругвайскіх манет. З 1857 усе ўругвайскія манеты чаканяцца за мяжой.

23 чэрвеня 1862 года грашовай адзінкай абвешчана уругвайскае песа (= 100 сентэсіма) і заснаваны Нацыянальны банк. Залатое ўтрыманне песа ўстаноўлена ў 1,556419 г чыстага золата (1 песа = 5 французскіх франкаў). Чаканка манет у песа пачалася ў 1869 годзе, выпуск банкнот Нацыянальнага банка — ў 1887 годзе. Да 1896 банкноты выпускаліся таксама прыватнымі банкамі (Камерцыйны банк, Англійскі банк Рыа-дэ-ла-Плата, Італьянскі банк, Італа-Усходні банк, Усходні банк, Банк Сальта і інш.) і ўрадам. З 1896 года банкноты выпускаюцца толькі цэнтральным банкам (1896—1967 — Банк Усходняй Рэспублікі Уругвай, з 1967 года — Цэнтральны банк Уругвая).

У жніўні 1914 спынены размен банкнот на золата. Афіцыйна залаты стандарт адменены ў лістападзе 1929 гады.

З 1 ліпеня 1975 года ўведзена «новае песа», старыя грашовыя знакі абменьваліся ў суадносінах 1000:1.

1 сакавіка 1993 года праведзена новая дэнамінацыя, 1000 новых песа = 1 уругвайскае песа.

  1. ISO 4217