Усуры
Выгляд
Усуры | |
---|---|
маньчж. ᡠᠰᡠᡵᡳ ᡠᠯᠠ кіт.: 乌苏里江 руск.: река Уссури | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 193 000 км² |
Расход вады | 1 150 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 1682 м |
• Каардынаты | 43°44′02″ пн. ш. 134°25′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Амур |
• Каардынаты | 48°16′26″ пн. ш. 134°43′14″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амур → Ахоцкае мора |
|
|
Краіны | |
Рэгіёны | Хабараўскі край, Прыморскі край |
Код у ДВР | 20030700212118100051424 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усу́ры (руск.: Уссури) — рака, прыток Амура, на мяжы Расіі і Кітая, і ў Прыморскім і Хабараўскім краях Расіі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 897 км, вусце — рака Амур каля Хабараўска. Найбуйнейшыя прытокі — рэкі Арсеньеўка, Вялікая Усурка, Бікін, Хор (правыя ў Расіі, пачынаюцца ў гарах Сіхатэ-Алінь), Мулінг, Наёлі (левыя ў Кітаі), Сунгача (правы, цячэ па мяжы Расіі і Кітая). Усуры цячэ праз сяло Чугуеўка, гарадскі пасёлак Кіраўскі і горад Лесазаводск.
На рацэ Усуры знаходзіцца востраў Даманскі, вядомы па баявых дзеяннях за яго паміж СССР і Кітаем (1969).