Перайсці да зместу

ФК Спортынг Хіхон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спортынг Хіхон
Real Sporting de Gijon.png
Поўная назва Real Sporting de Gijón, S.A.D.
Заснаваны 1 чэрвеня 1905
Горад Хіхон, Іспанія
Стадыён Эль Малінон
Умяшчальнасць: 25 855
Уладальнік Grupo Orlegi[d][1]
Прэзідэнт Алехандра Ірарагоры[d][2]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Сегунда
2021/22 17 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Спортынг» (ісп.: Real Sporting de Gijón) — іспанскі футбольны клуб з Хіхона, Астурыя. Заснаваны 1 чэрвеня 1905 года. Вядомыя пад мянушкай «чырвона-белыя» з-за паласатай кашулі. Хатні стадыён «Эль Малінон» — найстарэйшы прафесійны футбольны пляц у Іспаніі, выкарыстоўваецца з 1908 года. З іспанскай мовы назва клуба перакладаецца як «Вялікі млын», бо стадыён размяшчаўся ля старога вадзянога млына.

З 1912 года да клуба дадаецца назва «Рэал» («каралеўскі»), пасля таго як кароль Іспаніі Альфонса XIII бярэ патранаж над клубам. З 1941 па 1970 гады назва клуба была скарочана да Real Gijon, бо выкарыстанне іншамоўных слоў было забаронена. У агульнай табліцы Ла Лігі займае 15 радок. З’яўляецца адным з дзевяці клубаў Іспаніі, што ніколі не апускаліся ніжэй за другі дывізіён. Гістарычны праціўнік — «Рэал Аўеда», гульні паміж клубамі маюць назву астурыйскае дэрбі.

Да таго, як пачаў праводзіца чэмпіянат Іспаніі, клуб 15 разоў станавіўся пераможцам Астурыі. Найвышэйшае дасягненне ў Ла Лізе — другое месца ў сезоне 1978/1979. Двойчы быў фіналістам Кубка Іспаніі: у 1981 і 1982 гадах.

Зноскі