Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць
Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць | |
---|---|
англ.: Fantastic Beasts and Where to Find Them | |
Жанр | фэнтэзійны фільм[3][4][…], драматычны фільм, прыгодніцкі фільм, дзіцячы фільм[d] і экранізацыя кнігі[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Warner Brothers, Heyday Films[d] і Warner Bros. Pictures[d] |
Працягласць | 133 хв. |
Бюджэт | 180 000 000 $ |
Зборы | 814 044 001 $[11] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 17 лістапада 2016[1][2], 18 лістапада 2016 і 16 лістапада 2016 |
Наступны фільм | Фантастычныя істоты: Злачынствы Грындэльвальда |
IMDb | ID 3183660 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць» (англ.: Fantastic Beasts and Where to Find Them) — амерыкана-брытанскі фільм рэжысёра Дэвіда Ейтса па аднайменнай кнізе Джаан Кэтлін Роўлінг, якая выступіла ў ролі аўтара сцэнарыя і прадзюсара стужкі. Спін-оф серыі аб Гары Потэры, які распавядзе пра падзеі, што адбыліся за 65 гадоў да пачатку асноўнай сагі[12].
Прэм'ера адбылася 10 лістапада 2016 у Нью-Ёрку. Прэм'ера беларускай агучцы адбылася ў 2017 годзе пры падтрымцы студыі Gavarun.by.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У 1926 годзе магічны заолаг і пісьменнік Ньют Скамандэр, які не ўяўляе жыццё без прыгод, займаецца класіфікацыяй фантастычных звяроў і істот. Цеснае супрацоўніцтва з магічнымі Камітэтамі дазваляе Ньюту бесперашкодна падарожнічаць па свеце, і адна з такіх паездак прыводзіць яго ў Нью-Ёрку. Ён прыбывае на сход пад назвай «Магічны Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі» (МАКАЗША), каб сустрэцца з важным чыноўнікам. Ньют узяў з сабой чарадзейны чамадан, які змяшчае ў сабе небяспечных магічных істот і іх натуральныя асяроддзі пражывання. Калі гэтыя істоты збягаюць з чамадана, амерыканскія чарадзейныя ўлады кідаюцца ў пагоню за Ньютам.
Таксама гэта пагражае адносінам паміж чараўнікамі і магламі ў Нью-Ёрку. Бо гэты горад і так не вельмі бяспечны з-за прысутнасці Філантрапічнага таварыства «Новы Салем» — радыкальнай арганізацыі, члены якой маюць намер знішчыць усіх чараўнікоў у свеце.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Эдзі Рэдмэйн — Ньют Скамандэр[13], эксцэнтрычны магізаолаг, аўтар падручніка «Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць», працаўнік Міністэрства магіі. Падарожнічае па свеце ў пошуках і для дакументацыі магічных істот. Яму больш камфортна з магічнымі істотамі, чым з такімі ж чараўнікамі і ведзьмі, як ён сам. Ньют вучыўся ў Хогвартсе, але быў адлічаны за тое, што адна з яго магічных істот ледзь не забіла чалавека. Толькі адзін прафесар быў на яго баку — Альбус Дамблдар.
- Кэтрын Уотэрстан — Парпенціна «Ціна» Голдстэйн[14], супрацоўніца Магічнага Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі (МАКАЗША), калісьці працавала Аўрорам, але яе панізілі да механічнай офіснай працы.
- Элісан Сьюдал — Куіні Голдстэйн[15], малодшая сястра Парпенціны, працуе ў тым жа аддзеле ў МАКАЗША, што і Ціна, але не мае амбіцый стаць Аўрорам. Акрамя таго, яна — легілеменс, гэта значыць можа чытаць думкі.
- Дэн Фоглер — Джэйкаб Кавальскі, магл-пекар, уцягнуты ў прыгоды Ньют.
- Эзра Мілер — Крыдэнс[16], прыёмны сын Мэры-Лу.
- Саманта Мортан — Мэры Лу, магл і лідар Філантрапічнага таварыства «Новы Салем». Зацыкліліся на жаданні знішчыць усе магічнае, Мэры-Лу абвяшчае крыжовы паход супраць чарадзеяў і ведзьмаў, якія, паводле яе пераканання, жывуць сярод нас. Нават уласных прыёмных дзяцей, якія жывуць у страху перад маці, яна гадуе ў нянавісці да ўсяго магічнага.
- Колін Фарэл — Персіваль Грэйвз[17], кіраўнік Аддзела магічнай бяспекі МАКАЗША, аўрор.
- Фэйт Вуд-Блэграўв — Модэсці
- Джэн Мюрэй — Чэсціці
- Рон Перлман — Гнарлак[18], гоблін.
- Джон Войт — Генры Шоу-старэйшы[19]
- Кармэн Эджога — Серафіна, Прэзідэнт МАКАЗША.
- Крысцін Марзана — знішчальнік
- Аляксандр Крамар — брат Генры Шоу
- Джоні Дэп — Гелерт Грындэльвальд (камеа)[20], магутны цёмны маг.
-
Эдзі Рэдмэйн
-
Кэтрын Уотэрстан
-
Элісан Сьюдал
-
Дэн Фоглер
-
Колін Фарэл
-
Эзра Мілер
Здымкі
[правіць | правіць зыходнік]12 верасня 2013 Джаан Роўлінг абвясціла ў сваім афіцыйным акаўнце ў Facebook пра тое, што напіша сцэнарый фільма «Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць»[21].
Асноўныя здымкі пачаліся ў жніўні 2015 года на студыі Warner Bros. у Ліўсдэне.[22][23][24] Некалькі сцэн былі зняты ў Лондане.[25] Іншай лакацыяй стаў St George's Hall у Ліверпулі, які ператварылі ў Нью-Ёрк 20-х гадоў.[26] Джоні Дэп удзельнічаў у здымках толькі 2 дні.[27] Здымачны працэс завяршыўся ў студзені 2016 года.
Саўндтрэк
[правіць | правіць зыходнік]Fantastic Beasts and Where to Find Them Original Motion Picture Soundtrack | |
---|---|
Саўндтрэк Джэймса Ньютана Ховарда | |
Дата выпуску | 18 лістапада 2016 |
Працягласць |
72:00 (Standard edition) 100:00 (Deluxe edition) |
Краіна | ЗША |
Лэйбл | WaterTower |
|
|
Музыку да фільма напісаў кампазітар Джэймс Ньютан Ховард.
№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «Main Titles - Fantastic Beasts and Where To Find Them» | 2:56 |
2. | «There Are Witches Among Us / The Bank / The Niffler» | 6:55 |
3. | «Tina Takes Newt In / Macusa Headquarters» | 1:57 |
4. | «Pie or Strudel / Escaping Queenie and Tina’s Place» | 3:06 |
5. | «Credence Hands Out Leaflets» | 2:05 |
6. | «Inside The Case» | 9:10 |
7. | «The Erumpent» | 3:30 |
8. | «In The Cells» | 2:12 |
9. | «Tina and Newt Trial / Let’s Get The Good Stuff Out / You’re One of Us Now / Swooping Evil» | 8:01 |
10. | «Gnarlak Negotiations» | 2:58 |
11. | «The Demiguise and The Occamy» | 4:07 |
12. | «A Close Friend» | 1:52 |
13. | «The Obscurus / Rooftop Chase» | 3:50 |
14. | «He’s Listening To You Tina» | 2:07 |
15. | «Relieve Him of His Wand / Newt Releases The Thunderbird / Jacob’s Farewell» | 12:34 |
16. | «Newt Says Goodbye to Tina / Jacob’s Bakery» | 3:28 |
17. | «End Titles - Fantastic Beasts and Where To Find Them» | 2:22 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt4123430/ Праверана 13 красавіка 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt4123432/ Праверана 13 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=223940.html Праверана 13 красавіка 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt3183660/ Праверана 13 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt3183660/fullcredits Праверана 13 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Cast // Fantastic Beasts and Where to Find Them (film) | Harry Potter Wiki | Fandom
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 лістапада 2016.
- ↑ https://www.imdb.com/name/nm7500671/
- ↑ https://www.boxofficemojo.com/chart/top_lifetime_gross/?area=XWW Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ У сеткі з'явіўся першы тызер спін-офа «Гары Потэра»
- ↑ Eddie Redmayne officially joins Fantastic Beasts and Where to Find Them
- ↑ ‘Fantastic Beasts’: Katherine Waterston Lands Female Lead in ‘Harry Potter’ Spinoff
- ↑ Kroll, Justin (16 грудня 2015). "'Fantastic Beasts': Alison Sudol Joins Eddie Redmayne in 'Harry Potter' Spinoff (EXCLUSIVE)". Variety. Праверана 9 липня 2015.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
і|date=
(даведка) - ↑ Ezra Miller Eyes ‘Harry Potter’ Spinoff ‘Fantastic Beasts’ (EXCLUSIVE)
- ↑ Colin Farrell Joins Harry Potter Spinoff 'Fantastic Beasts' (Exclusive)
- ↑ Harry Potter Spinoff 'Fantastic Beasts' Casts Ron Perlman
- ↑ 'Harry Potter' Spin-Off 'Fantastic Beasts' Casts Jon Voight
- ↑ J.K Rowling and Fantastic Beasts Producers Reveal Why They Cast Johnny Depp in Surprising Role
- ↑ Harry Potter fans rejoice as JK Rowling announces Hogworts spin-off film based on character Newt Scamander from beloved book series . Daily Mail (12 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2015. Праверана 6 верасня 2015. (англ.)
- ↑ "David Yates-Helmed 'Fantastic Beast' Filming Starts Up". Deadline.com. 17 August 2015. Праверана 17 August 2015.
- ↑ Osorio, Paulette (17 August 2015). "Filming Gets Underway on 'Fantastic Beasts and Where to Find Them'" (Press release). Warner Bros. Pictures. Business Wire.
- ↑ "Filming To Begin August 17th". FantasticBeastsMovies.com. 12 August 2015. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 17 August 2015. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 лістапада 2016.
- ↑ https://twitter.com/colliderfrosty/status/631104189700157440
- ↑ Miles, Tina (20 October 2015). "Fake snow on Harry Potter prequelset as Liverpool filming makes progress". Liverpool Echo. Праверана 21 October 2015.
- ↑ "Davids Yates and Heyman Spill Fantastic Beasts Secrets: Paris, Dumbledore, Depp, Credence and more!". The Leaky Cauldron. November 8, 2016. Праверана November 9, 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)
- Pottermore Архівавана 3 красавіка 2016.
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2016 года
- Фільмы Дэвіда Ейтса
- Фэнтэзійныя фільмы 2016 года
- Фільмы ЗША 2016 года
- Фільмы Вялікабрытаніі 2016 года
- Фэнтэзійныя фільмы ЗША
- Фэнтэзійныя фільмы Вялікабрытаніі
- Прыгодніцкія фільмы ЗША
- Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі
- Фільмы ЗША ў 3D
- Фільмы Вялікабрытаніі ў 3D
- Фільмы 2016 года ў 3D
- Экранізацыі твораў Джаан Роўлінг
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард
- Фільмы кампаніі Warner Bros.
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы Heyday Films
- Фільмы пра Нью-Ёрк
- Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Gavarun by