Перайсці да зместу

Фердынанд Поршэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанд Поршэ
ням.: Ferdinand Porsche
Род дзейнасці прадпрымальнік, вынаходнік, automotive engineer
Дата нараджэння 3 верасня 1875(1875-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1951(1951-01-30) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Aloisia Johanna Porsche[d]
Дзеці Ferdinand Anton Ernst Porsche[d] і Louise Piëch[d]
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанд Поршэ (ням.: Ferdinand Porsche; 3 верасня 1875, Маферсдорф, Аўстра-Венгрыя — 30 студзеня 1951, Штутгарт, Германія) — германскі канструктар аўтамабіляў і бранятанкавай тэхнікі. Заснавальнік кампаніі Porsche. Знакаміты і як стваральнік найпапулярнейшага аўтамабіля XX ст., які ўвайшоў у гісторыю пад імем Volkswagen Käfer.

Фердынанд Поршэ нарадзіўся 3 верасня 1875 у маленькім гарадку Мафрсдорф (цяпер Ураціславіцэ, Чэхія) у сям'і судэцкіх немцаў. Бацька — Антон Поршэ, уладальнік аўтамабільнай майстэрні, умелы бляхар, паважаны мясцовымі жыхарамі і нават выбіраўся мэрам гарадка. У Фердынанда былі старэйшыя брат і сястра. Брат загінуў у няшчасным выпадку падчас працы ў майстэрні. Фердынанд пачаў працаваць у бацькавай майстэрні з 15 гадоў, тым часам у яго не было сумненняў, што пойдзе слядамі бацькі. Неўзабаве яго інтарэсы змяніліся, ён вырашыў паступаць у вучылішча. Раніцай ён працаваў у майстэрні, а ўвечары ішоў у вучылішча ў суседні гарадок Райхенберг (цяпер Ліберэц, Чэхія).

Аўтамабільны канструктар

[правіць | правіць зыходнік]

У 1898 годзе ў Поршэ з'явілася рэвалюцыйная ідэя аўтамабіля з электрапрывадам. Ён пачаў працаваць над сваім праектам і неўзабаве выпусціў доследны ўзор, які атрымаўся ўдалым. Машына была кампактнай і хуткай — яна магла перасоўвацца з добрай па тым часе хуткасцю ў 40 км/г, але пры гэтым — цяжкай. Значную частку вагі машыны складалі свінцовыя акумулятарныя батарэі. Іх запас ходу быў невялікі — ад адной зарадкі аўтамабіль мог ехаць прыкладна гадзіну. Прадставіўшы свой аўтамабіль Лонэру ён робіцца галоўным канструктарам фірмы «Lohner» і пачынае распрацоўку больш перспектыўнага аўтамабіля. Неўзабаве такі быў створаны. Ён атрымаў назву Lohner-Porsche, меў два электрарухавіка магутнасцю 2,5 к. с. кожны. Механічнай трансмісіі не было, а электрарухавікі размяшчаліся ў невялікіх ступіцах пярэдніх колаў — гэта быў першы пярэдняпрывадны электрамабіль. Акрамя таго, машына не была выключна электрычнай — на ёй быў і бензінавы рухавік, які круціў генератар. Генератар выпрацоўваў ток, які сілкаваў акумулятары. Тыя ў сваю чаргу сілкавалі электрарухавікі. Такім чынам гэта была першая дэманстрацыя гібрыднай сілавой ўстаноўкі, якая складалася з рухавіка ўнутранага згарання, акумулятараў і электрарухавікоў. Гэтая распрацоўка атрымала Гран-пры Парыжскай сусветнай выставы 1900 года. Лонер лічыў гэты ўзор вельмі ўдалым, і ахвотна ездзіў на ім па горадзе, аднак Паршэ лічыў праект няскончаным.

Аўтамабіль Lohner-Porsche, 1900 год.

У 1906 годзе Поршэ стаў тэхнічным дырэктарам і галоўным канструктарам венскай фірмы, якая вырабляла аўтамабілі Austro-Daimler. Пад яго кіраўніцтва ствараюцца мадэлі Prinz-Heinrich, Sascha, ADM і ADR. За распрацоўку ваеннай тэхнікі (машын з гібрыднымі сілавымі ўстаноўкамі, матораў для дырыжабляў і самалётаў) у гады Першай сусветнай вайны Поршэ, які не меў вышэйшай адукацыі, быў удастоены звання заслужанага прафесара Венскага тэхнічнага щніверсітэта і атрымаў ад кайзера крыж «За заслугі».

У 1923 годзе Фердынанд заняў пасаду галоўнага інжынера штутгарцкай кампаніі Daimler-Benz AG, дзе ўзначаліў распрацоўку гоначнага аўтамабіля з двухлітровы рухавіком. Самымі знакамітымі Mercedes, створанымі пад кіраўніцтвам Поршэ былі спартыўныя S і SS.

У 1930-х гадах Фердынанд Поршэ быў запрошаны ў СССР і пабываў на танкавых і авіяцыйных заводах. Яму прапанавалі пераехаць у СССР разам з усім сваім канструктарскім бюро для працы ў сферы распрацоўкі танкаў, самалётаў і аўтамабіляў. Аднак ён адмовіўся. Пазней, у часы Другой сусветнай вайны, нямецкая разведка патрабавала ад Паршэ звестак пра ваенную прамысловасць СССР -- абсталяванне, тэхналогіі і г.д.

6 сакавіка 1931 года ў Штутгарце адкрылася канструктарскае бюро Porsche, якое занялося распрацоўкай рухавікоў усіх тыпаў, а таксама аўтамабіляў і матацыклаў.

Неўзабаве па заказе фірмы Zundapp былі пабудаваны тры асобнікі Volksauto, які стаў правобразам вядомага «Жука» (па-нямецку Käfer). Гісторыкі лічаць, што калі б Поршэ распрацаваў толькі гэтую мадэль аўтамабіля, то яго імя ўсё адно ўвайшло ў сусветную гісторыю аўтамабілебудавання.

Другая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

За час вайны канструктарскае бюро Porsche стварыла ўсюдыходныя на аснове «Жука» і баявыя машыны — цяжкія танкі PzKpfw VI Tiger (P) і «Каралеўскі тыгр», супрацьтанкавую САУ Ferdinand і звышцяжкі танк Maus.

Фердынанд Поршэ, 1940 год.

У канцы 1943 года, у час бамбардзіроўкі саюзнай авіяцыі быў знішчаны ўвесь архіў бюро Поршэ. У пачатку 1944 года года ацалелае абсталяванне і дакументы былі перавезены ў маленькі аўстрыйскі гарадок Гмюнд і размешчаны ў будынку лесапільні. Тут Фердынанд і яго 36-гадовы сын Фердынанд Антон Эрнст (Фэры) сустрэлі канец вайны.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Піх Ф. Auto. BiographieHoffmann und Campe, 2002. — С. 19. — ISBN 3-455-09336-1