Перайсці да зместу

Фердынанд III Кастыльскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанд III Кастыльскі
ісп.: Fernando III de Castilla
Сцяг кароль Кастыліі
1217 — 1252
Папярэднік Берэнгарыя Кастыльская
Пераемнік Альфонса X Кастыльскі
Сцяг кароль Леона
1230 — 1252
Папярэднік Альфонса IX Леонскі
Пераемнік Альфонса X Кастыльскі

Нараджэнне 5 жніўня 1199(1199-08-05)[1]
Смерць 30 мая 1252 (52 гады)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя[d]
Бацька Альфонса IX
Маці Берэнгарыя Кастыльская
Жонка Лізавета Гогенштаўфен[d][2][3] і Жана дэ Дамартэн[d][2][3]
Дзеці Альфонса X Кастыльскі[4], Фрэдэрык Кастыльскі[d], Фернанда Кастыльскі[d][4], Леанора Кастыльская[d][4], Берэнгарыя Кастыльская[d][4], Генрых Кастыльскі[d][4], Філіп Кастыльскі[d], Санча[d], Мануэль Кастыльскі[d], Марыя Кастыльская[d], Элеанора Кастыльская, Фердынанд[d], Луіджы Кастыльскі[d], Juan de Castilla[d] і Simon of Castille[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Статуя Фердынанда III Кастыльскага ў Мадрыдзе.

Святы Фернанда III Кастыльскі (ісп.: Fernando III de Castilla, el Santo; 5 жніўня 1199, Самора — 30 мая 1252, Севілья, Іспанія) — кароль Кастыліі з 1217 года, кароль Леона з 1230 года. Сын Альфонса IX Леонскага і Берэнгарыі Кастыльскай. Прылічаны да ліку святых у 1671 годзе.

30 лістапада 1219 года ва ўзросце 21 годы Фердынанд III жаніўся на Элізабэт Гогенштаўфен, дачцэ герцага Філіпа Швабскага, таксама вядомай пад імем Беатрыс Іспанскай. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дзесяць дзяцей.

  • Альфонса X (23 лістапада 1221 — 21 красавіка 1284), пераемнік Фердынанда III на каралеўскім прастоле Кастыліі.
  • Фадрыке (верасень 12231277), быў таемна забіты па загаду Альфонса X.
  • Фернанда (сакавік 12251243 ці 1248)
  • Леанора (1227 — памерла ў маленстве)
  • Берэнгарыя (12281288 ці 1289)
  • Энрыке (сакавік 1230 — жнівень 1304)
  • Феліпэ (снежань 12311274). Збіраўся сысці ў манахі, але быў настолькі захоплены прыгажосцю прынцэсы Крысціны Нарвежскай, нявесты аднаго са сваіх братоў і дочкі Хокана IV, караля Нарвегіі, што парушыў зарок і жаніўся на ёй.
  • Санча (12331261), архібіскуп Севільскі і Таледскі.
  • Хуан Мануэль (1234 — лістапад 1283)
  • Марыя (1235 — памерла ў маленстве)

У 1235 годзе Элізабэт памерла, і ў жніўні 1237 года Фердынанд III жаніўся другі раз на Жане, графіні Панцье. Ад гэтага шлюбу нарадзілася пяцёра дзяцей.

Зноскі

Бургундская дынастыя
Папярэднік
Берэнгарыя
Кароль Кастыліі
1217 — 1252
Пераемнік
Альфонса X
Папярэднік
Альфонса IX
Кароль Леона
1230 — 1252